Каля двухсот дзяўчат сталі ў ланцуг у белым адзеньні і зь белымі і чырвонымі кветкамі каля аўтавакзала ў Горадні.
Так яны хочуць выказацца за сумленныя выбары ў Беларусі.
Ім актыўна сыгналяць аўтамабілі, што праяжджаюць міма.
Некаторыя кажуць, што апошняй кропляй, каб выйсьці на акцыю, стала затрыманьне «найхутчэйшага горадзенскага журналіста» Руслана Кулевіча і ягонай жонкі.
Дзяўчаты кажуць, што не баяцца затрыманьня.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН