Чатыры мужчыны з выявамі дзяўчынкі, што пацярпела падчас аварыі з вайсковай тэхнікай, выйшлі на плошчу Леніна ў Горадні.
Празь некалькі хвілін іх затрымалі людзі ў чорнай форме і зьвезьлі ў мікрааўтобусе з танаванымі шыбамі.
Сярод удзельнікаў быў праграміст Уладзімер Родчанка, якога ўжо затрымлівалі за бел-чырвона-белыя сьцягі ў машыне і песьню Цоя. Машыну да вынясеньня прысуду ў яго забралі.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН