У сярэдняй школе № 32 Гомеля прайшла агітацыйная сустрэча з кандыдатам у дэпутаты, галоўным ідэолягам рэгіёну Ірынай Даўгалай. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі праекту «Варта», ці «жывыя чалавекі» — так яны самі сябе называюць. У выніку пачаўся гармідар і лямант, частка выбарнікаў мусіла зьбегчы.
Тое, што з 13 зьнятых кандыдатаў большасьць не падтрымліваюць дзейную ўладу, яна ня згадвала.
Састарэлым лічыць такі від працы з выбарнікамі каманда адной з самых маладых кандыдатак у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 22-гадовай Аланы Гебрэмарыям. На сустрэчу зь ёй у школе № 67 прыйшлі 3 чалавекі.
Незалежныя назіральнікі фактычна ня могуць кантраляваць такое галасаваньне, правяраць справядлівасьць падліку галасоў і фіксаваць парушэньні.
56 з 64 чальцоў Савету Рэспублікі — верхняй палаты Нацыянальнага сходу «абралі» 7 лістапада
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, які балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, адмовіўся ад сустрэч з выбарнікамі ў актавых залах школ.
У Менску 8 лістапада прайшла акцыя блогера NEXTA. Падчас акцыі моладзь актыўна выказвалася аб праблемах, якія турбуюць сёньня беларусаў
«Мела месца распаўсюджваньне паведамленьняў Талстой, якiя выклікаюць нацыянальную варажнечу („Саюз з Расіяй — заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў“)»
«Мэта гэтай акцыі — данесьці абсурднасьць і неэфэктыўнасьць дзейнай наркапалітыкі ў Беларусі»
Дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кандыдат у дэпутаты на сёлетніх выбарах, Ігар Марзалюк распавёў сваім выбаршчыкам пра падтрыхтаваныя 17 варыянтаў Канстытуцыйнага акту.
На перадвыбарную сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кадравым дыпляматам Андрэем Савіных, якога падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, ніхто не прыйшоў. Пра гэта сам Савіных паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
7 лістапада ў Беларусі павінны назваць імёны 56 так званых «сэнатараў» — чальцоў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня. Па 8 чалавек ад кожнай з шасьці абласьцей і ад Менску.
«Улада зрабіла ўсё для дэпалітызацыі любых выбараў». Апазыцыйныя кандыдаты і палітолягі вінавацяць уладу ў палітычнай апатыі грамадзян.
Фраза «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні» дала нагоду газэце Бабруйскага гарвыканкаму «Бабруйскае жыцьцё» адмовіць у разьмяшчэньні перадвыбарчай праграмы вылучэнцу ў Палату прадстаўнікоў ад АГП Аляксандру Комару.
Кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Зьмітра Казакевіча 5 лістапада зьнялі з выбараў.
«Я той, у каго на майцы напісана „За Беларусь без Лукашэнкі. Хопіць, дастаў“. Мяне ў Гомлі многія знаюць па гэтай майцы. Цяпер вы будзеце ведаць, як мяне завуць».
Апазыцыянэры заяўляюць, што выведуць Беларусь з крызісу, праўладныя кандыдаты засяроджваюць увагу на праблемах сваіх акругаў.
Уладзімер Мароз быў апошнім праціўнікам акумулятарнага заводу, які мог трапіць на выбары.
Тэлевыступ кандыдата ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 Мікалая Казлова, які павінен быў прагучаць на канале «Беларусь 3», не прайшоў цэнзуру.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Макарына-Кібак, якая балятуецца на новы тэрмін, ня лічыць абавязковай публікацыю дэклярацый чыноўнікаў аб даходах.
У Менску 2 лістапада адбыліся шэсьце і мітынг «памяці загінулых ад канабісу» (марыхуаны). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі актывісты грамадзянскай ініцыятывы Legalize Belarus, якія ўваходзяць у склад нефармальнага аб’яднаньня кандыдатаў у дэпутаты «Маладзёжны блёк».
Ці ёсьць галоўная тэма сёлетняй выбарчай кампаніі? Чаму ледзь не ўвесь сьвет бурліць, а ў Беларусі — спакой? Ці дала хада кампаніі адказ, навошта ўдзельнічаць у такіх выбарах?
Улады працягваюць рэалізоўваць даволі жорсткі сцэнар выбарчай кампаніі. Усьлед за масавай нерэгістрацыяй незалежных кандыдатаў працягваецца моцны прэсінг супраць тых, хто застаўся. Прычым, у даволі бесцырымоннай форме.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — Павал Юхневіч, былы кандыдат у дэпутаты, якога 28 кастрычніка зьнялі з рэгістрацыі. Ён адказвае на пытаньне, навошта ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі, заяўляе, што настрой у людзей у стаўленьні да ўладаў проста злосны, тлумачыць, чаму паўпадпольная дзейнасьць ужо немагчымая.
Па выніках паседжаньня камісіі Берасьцейскай-Памежнай выбарчай акругі на чале з Надзеяй Зайцавай пазбаўлены рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Ўладзімер Мароз.
З такой праграмай, іранізуе кандыдат, немагчыма прайграць. А калі акажацца, што магчыма, то «гэта будзе важны сыгнал грамадзтву напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў».
Самі здымаюцца з выбараў пераважна праўладныя кандыдаты, а зьвесткі пра папярэджаньні апазыцыйным кандыдатам паступаюць «ледзь ня кожны дзень».
Па ўсёй краіне з выбараў ужо зьнялі 9 кандыдатаў, яшчэ 22 зьняліся самі.
Кандыдат ад партыі БНФ з Мазыра Міхаіл Бандарэнка ў забароненым выступе заклікаў «ня верыць дыктатару і ягоным памагатым», а таксама заяўляў, што «разам мы зможам зьмяніць уладу»
ЦВК разгледзеў скаргі кандыдатаў на тое, што іхнія тэлезвароты да выбарцаў не выпускаюць у эфір.
Гэтыя дэбаты могуць і не паказаць на тэлевізіі, бо «Марзалюк быў вельмі засмучаны».
Лукашэнку няма сэнсу ствараць самому сабе канкурэнтаў.
Адну кандыдатку «Эўрапейскай Беларусі» ўжо зьнялі ў суботу. Цяпер тры кандыдаты пад пагрозай, калі іхныя скаргі ня прымуць.
Выбарчая камісія Менскай-Чкалаўскай выбарчай акругі № 96 адмяніла рэгістрацыю Аксаны Юшкевіч кандыдаткай у дэпутаты.
Каб давесьці сапраўднасьць подпісаў, ён аб’ехаў зь дзясятак жыхароў Ленінскага раёну.
У выступе актывістка «Эўрапейскай Беларусі» патрабавала сыходу Лукашэнкі.
З эфэбіфобіяй… і Ярмошынай?
Выступ кандыдаткі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ірыны Давідовіч, вылучанай па Іўеўскай выбарчай акрузе № 54, не пусьцілі ў тэлеэфір 23 кастрычніка, паведамляе прэс-служба АГП.
Палітоляг Юры Чавусаў кажа, што Менск ужо не імкнецца «дэманстраваць прагрэс» Захаду, і прадказвае, як пройдзе наступная прэзыдэнцкая кампанія.
Канстытуцыйны суд калісьці казаў Пазьняку, што выяжджаць для вучобы можна.
Выступ кандыдата ад АГП гамельчука Ўладзімера Няпомняшчых ня выпусьцілі ў эфір тэлеканала «Беларусь-3» вечарам 22 кастрычніка. «Замест мяне па тэлевізары паказалі цікавінкі Гомельшчыны, цэрквы, касьцёлы», — зазначыў кандыдат.
На выбарах-2019 інтрыга ўсё-ткі ёсьць. Але ўсё спаборніцтва ідзе паміж сваімі, праўладнымі кандыдатамі. Апазыцыя ў гэтым конкурсе «сваіх» ня ўдзельнічае
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» заявіла, што «падлік галасоў будзе цалкам дыскрэдытаваць увесь выбарчы працэс».
Ці будзе новы склад Палады прадстаўнікоў стэрыльным? Якія магчымасьці маюць прызначаныя дэпутаты ў парлямэнце? Абмяркоўваюць тры зарэгістраваныя кандыдаткі ў дэпутаты.
Сёньня на тэлеканале «Беларусь 3» пачаліся выступы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія балятуюцца ў Менску.
Падчас наведваньня менскай Акадэміі кіраваньня 18 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка распавёў пра свае чаканьні ад будучых парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў.
Чаму не зарэгістравалі Алену Анісім і Ганну Канапацкую? Каго зарэгістравалі, а каго — не? Ці можна спрагназаваць склад будучага парлямэнту? На гэтыя пытаньні свае адказы ў Праскім акцэнце прапануюць палітычныя аналітыкі Паўлюк Быкоўскі і Ўладзімер Глод.
«Моладзевы блёк» прэзэнтаваў свае законапраекты пра адтэрміноўкі ў войска, адмену прымусовага разьмеркаваньня і рэформу «наркатычнага» 328-га артыкула Крымінальнага кодэксу. У моладзі ёсьць яшчэ тры бонусныя тэмы, але якія — пакуль таямніца.
Дэманстратыўная нерэгістрацыя найбольш заўважных і знакавых прадстаўнікоў апазыцыі і незалежнага грамадзтва сьведчыць пра тое, што ўлады вяртаюцца да брутальнага сцэнару выбарчай кампаніі, які практыкаваўся ў 2000-я гады.
Засталося 560.
Загрузіць яшчэ