У трэці чацьвер траўня адзначаецца Ўсясьветны дзень вышыванкі. Гісторыя гэтага сьвята пачалася ў 2006 годзе ва Ўкраіне з ініцыятывы ўкраінскай пісьменьніцы і журналісткі Лесі Варанюк.
У Заходняй Эўропе і ў ЗША студэнты даўно могуць карыстацца рознымі зьніжкамі. Падобную праграму ў Беларусі спрабуюць рэалізаваць стваральнікі карткі UNICard, якая прапаноўвае студэнтам зьніжкі ў розных крамах і ўстановах.
Украінскі паэт, празаік і музыкант Сяргей Жадан быў сёлета госьцем літаратурнага фэстывалю "Сьвет кнігі" ў Празе. Мы сустрэліся зь ім у кулюарах фэстывалю і пагаварылі пра тое, што адбываецца ва Ўкраіне пасьля абраньня прэзыдэнтам шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага.
«Мы рабілі, што маглі» — сказала кіраўніца выбарчай камісіі ў Смаргоні, калі Пазьняка не прапусьцілі ў ВС-13.
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бела-чырвона-белы сьцяг.
Беларускі індыкатар „свой-чужы“ — слова „шыльда“. Гэта ня марны расейскі „шильдик“, шыльду ў нас усмоктваюць з малаком маці. Сур’ёзныя і сьмешныя адказы мінакоў на вуліцы. ВІДЭА
Памяць пра вайну: смутак альбо патас? Чаму і як перамога зрабілася аб’ектам палітычнай спэкуляцыі? Якія «закрытыя тэмы» усё яшчэ існуюць у літаратуры пра вайну?
Басьнійска-харвацкі пісьменьнік Міленка Ергавіч у канцы красавіка наведаў Менск, дзе адбылася прэзэнтацыя перакладу на беларускую мову ягонага раману "Арэхавы палац". Пісьменьнік дзеліцца сваімі ўражаньнямі.
Юры — беларуская форма грэцкага імя Георгі. «Георгиевская ленточка» не зьвязаная ані зь сьвятым Георгіем/Юр’ем, ані зь Беларусьсю. А як выглядае Юраўская стужка? Моўна-гістарычны погляд на чорна-аранжавую стужку.
Унікальная традыцыя памінаньня продкаў захавалася ў вёсцы Высокае на Магілёўшчыне. Там на Радаўніцу магілы пакрываюць абрусамі і накрываюць бяседны стол. Празь некалькі кілямэтраў тут ужо пачынаецца зона адсяленьня.
Апошнім часам у інфармацыйным полі зьяўляюцца паведамленьні, якія, з аднаго боку, датычаць тэмы незалежнасьці Беларусі, а з другога — прымушаюць разважаць над тым, у якой ступені грамадзтва давярае афіцыйным інфармацыйным крыніцам.
Беларусы — адзін з самых неэмацыйных народаў сьвету. У сьпісе 143 краінаў Беларусь на перадапошнім месцы пасьля Емэну. Горш толькі ў Аўганістане.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман. Ён аналізуе, як выглядае «пэйзаж пасьля бітвы за Бабіча», і канстатуе, што факт адкліканьня амбасадара не здымае ўсіх тых прынцыповых разыходжаньняў, якія існуюць паміж Беларусьсю і Расеяй.
Затрыманы КДБ намесьнік дзяржсакратара Савету бясьпекі Беларусі Андрэй Уцюрын раней доўгі час працаваў у Службе бясьпекі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Цягам сямі гадоў, з 2007-га па 2014-ы, на пасадзе яе кіраўніка.
2 траўня споўнілася 500 гадоў, як памёр італьянскі мастак Леанарда да Вінчы. На думку многіх дасьледчыкаў, гэта адна з найвялікшых асобаў у гісторыі чалавецтва.
Яраслаў Іванюк ніколі ня думаў, што дажыве да такога. Ён шмат гадоў спакойна працаваў радыёжурналістам, ствараў беларускую інтэрнэт-бібліятэку «Камунікат», удзельнічаў у жыцьці беларускай меншасьці на Падляшшы, піў піва і шмат еў. Але паўтара года таму ён пачаў бегаць. І ўсё стала яшчэ лепш.
Калі-нікалі ва ўкраінізмы залічваюць беларускія словы. Гэтаксама і слова вышыванка даўно магло ўтварыцца на беларускай глебе.
Гутарка зь перакладчыкам Сяргеем Шупам пра кнігу «Арэхавы палац» Міленкі Ергавіча, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа ў перакладзе на беларускую мову.
Сваё 75-годзьдзе адзначае Зянон Пазьняк — адкрывальнік Курапатаў, адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага Народнага Фронту, старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, фотамастак, паэт, гісторык.
Бацькі і дзеці. Журналісты розных пакаленьняў абмяркоўваюць выклікі часу — што мяняецца, а што застаецца нязьменным. Юры Дракахруст, Арцём Мартыновіч, Віялета Саўчыц і Ганна Соўсь — пра погляд розных пакаленьняў беларусаў на вынікі ўкраінскіх выбараў
Вы ведалі, што непафарбаваныя лесьвіцы, шкляныя дзьверы і дакучлівая музыка — праблема для людзей з асаблівасьцямі зроку? Ян Ганчароў распавёў нам, чаму яму не пасуюць кавярні з гучнай музыкай і як дапамагаюць сучасныя тэхналёгіі.
Аўтар блогу Batushka ответит — праваслаўны беларускі сьвятар Аляксандар Кухта — зьняў у Курапатах ролік з асуджэньнем сталінізму. Цяпер пад ім паўтысячы камэнтароў, дзе адны дзякуюць маладому сьвятару за сьмеласьць, а іншыя абараняюць Сталіна
Украінскі пісьменьнік і рок-музыка расказаў Радыё Свабода пра «грымучую сумесь» прыхільнікаў кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Зяленскага і пра тое, ці вернуцца ва Ўкраіну «часы з Кабзонам».
Сымулятар дэбатаў кандыдатаў Уладзіміра Зяленскага і Пятра Парашэнкі на стадыёне Алімпійскі ў Кіеве
Ці моцна адрозьніваюцца праграмы кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне? Магчыма, вы даведаецеся нешта новае, а нешта вас зьдзівіць.
Ужо трое праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу каля абласнога цэнтру пабывалі за кратамі. Чацьвёртую актывістку выклікаюць у РУУС.
На пачатку 1995 году Аляксандар Лукашэнка, незадоўга да таго абраны прэзыдэнтам Беларусі, агучыў ідэю рэфэрэндуму, вынікі якога паўплывалі на ўвесь далейшы ход беларускай гісторыі.
Наступнае эсэ − першая публікацыя найбуйнейшай сучаснай фінскай пісьменьніцы Софі Оксанэн па-беларуску. Яно было агучанае 5 красавіка 2019 г. у Менску на другім фэстывалі «Прадмова», які наведала аўтарка.
Чаму кіраўніка Беларусі няма ў сацсетках? Хто зь беларусаў зрабіў сабе імя праз сацсеткі? Чаму падпісанты Свабоды ў Фэйсбуку падтрымліваюць Парашэнку, а Вконтакте — Зяленскага. Абмяркоўваюць журналісты Юры Дракахруст, Жана Новік, Ганна Соўсь і спэцыяліст у сацыяльных мэдыя Мікіта Іваноў.
Чым падобныя кандыдат на прэзыдэнта Зяленскі і арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі ў Горадні? Ці трэба вучыцца на прэзыдэнта? Як беларусы жывуць у чаканьні вайны, а ўкраінцы — у чаканьні канца вайны? Абмяркоўваюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, Віялета Саўчыц і вядоўца Ганна Соўсь.
6 красавіка спаўняецца 20 гадоў з дня загадкавай сьмерці Генадзя Карпенкі.
Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, загадчык лябараторыі нехрамасомнай спадчыннасьці Інстытуту генэтыкі НАН, доктар біялягічных навук, прафэсар Алег Давыдзенка расказвае пра вынікі сваіх дасьледаваньняў геному карэннага насельніцтва Беларусі.
Дакумэнталіст Тукі Енкель расказвае, на чым трымаецца рэжым Нікаляса Мадура, пра тры мільёны эмігрантаў, пра ролю Расеі і пра тое, чаму ўладам важна ствараць «паралельную праўду».
Дэталі ад літоўскіх археолягаў, якія дасьледавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага і яшчэ двух дзясяткаў паўстанцаў 1863–1864 гадоў, пакараных сьмерцю ў Вільні расейскай акупацыйнай адміністрацыяй.
330 гадоў таму, 30 сакавіка 1689 году на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна прысуду соймавага суду Рэчы Паспалітай Казімер Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, працягвае гутарка з праваслаўнымі сьвятарамі — пра рэлігію, расейска-ўкраінскую вайну, палітыку, царкоўную эканоміку і штодзённае жыцьцё.
51-гадовы Алег Волчак больш вядомы як праваабаронца праз дзейнасьць ягонай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтва». І мала хто ведае, што былы сьледчы Волчак зьняўся невялікіх ролях у больш чым 150 фільмах, што нядаўна ён паўтара месяцы падарожнічаў па Амэрыцы з дальнабойшчыкамі.
Ці праўдзівы стэрэатып, што ўзорная мусульманка — гэта ціхая, спакойная, пакорная і цярплівая жанчына? Беларускі Раяна Вольга Чарных і Тацяна Фаміна, якія прынялі іслам, расказваюць, зь якімі мітамі наконт ісламу і мусульман ім даводзіцца сутыкацца.
Мэлады Гілбэрт расказала Радыё Свабода пра тое, як яна бачыць будучыню чалавечых адносінаў, і пра людзей, для якіх лялькі робяцца фэтышам, каханьнем ці лекамі.
25 сакавіка 1918 году ў Менску была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2019 годзе адзначаецца 101-я гадавіна гэтай падзеі — сьвяточныя канцэрты пройдуць у Горадні (23 сакавіка) і Менску (24 сакавіка).
Ці зьяжджаць за мяжу, ці вучыць беларускую мову, дзе шукаць лекі ад страху — пра што пыталіся ў Сьвятланы Алексіевіч ліцэісты, выкладчыкі, палітыкі, дэпутаты і дыпляматы.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч сказаў, што яго зьдзівіў добраахвотны сыход у адстаўку прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.
Чаму ў беларускіх аптэках іншым разам немагчыма набыць некаторыя імпартныя лекі, якія свабодна прадаюцца ў суседніх краінах? Ці якасныя іх беларускія аналягі? Якія мэты перасьледуе дзяржава на фармацэўтычным рынку?
З чаго робяць юц і бэбах? Як прыгатаваць пелюхі, сьліжыкі і кныш? З чым падаюць суп з піва?
Украінская вайскоўка расказала Радыё Свабода, як ваявала за мужа і сына, пра незалежнасьць Украіны і Беларусі і пра тое, як хлусьня прыводзіць да вайны.
Гістарычны падкаст Сяргея Абламейкі пры ўдзеле Сяргея Шупы.
«Я веру ў мары і самаадданую працу», — дэвіз маладой спартоўкі з Горадні, якая не сьвяткуе 8 сакавіка.
Але мужчынам можна паклікаць таксама 🤫
Ва ўсім Лагойскім раёне ўжо чатыры гады ня робяць абортаў. На пачатку 2015 году апошні гінэколяг мясцовай раённай бальніцы напісала заяву і адмовілася рабіць аборты. Мы сустрэліся з Ірынай Казлоўскай — лекаркай, якая ініцыявала гэты рух у горадзе.
Ёсьць аптымістычныя зьвесткі для ўсіх заклапочаных у Беларусі тым, што няма айчыннага адпаведніка эпапэі «Вайна і мір» Льва Талстога, апублікаванай 150 гадоў таму.
Загрузіць яшчэ