Беларуская пісьменьніца Марыя Мартысевіч выдала новую кнігу — эпісталярную паэму «Сарматыя». Свабода сумесна з Гётэ-інстытутам у Беларусі зрабіла тэст-варажбу паводле паэмы. Варажыць па «Сарматыі» можна, нават калі вы яшчэ не чыталі кнігу.
Адказаўшы на пытаньні, вы даведаецеся, як бы склаўся ваш лёс, калі б вы жылі ў Сарматыі.
У кнізе апісваецца гісторыя каханьня, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але гэта і ня важна, бо гэтая гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія адважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне.
У тэсьце выкарыстаны ілюстрацыі Юліі Рудзіцкай.
Гётэ-інстытут у Беларусі запрашае прыходзіць з вынікам варажбы 8 сакавіка на прэзэнтацыю «Сарматыі», каб атрымаць падарунак адпаведна выніку тэста.