Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мог стаць найлепшым прэзыдэнтам Беларусі, але раптоўна памёр


Генадзь Карпенка
Генадзь Карпенка

У Генадзя Карпенкi атрымлівалася ўсё ці амаль усё.

Ён бліскуча абараніў доктарскую, зрабіў пяцьдзясят вынаходніцтваў, укаранёных у пятнаццаці краінах, быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук і ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй.

У 1987-м стаў дырэктарам Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі й вывеў яго ў лік найлепшых прадпрыемстваў рэспублікі.

Атрымаў пасьведчаньне дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, дзе кіраваў камісіяй па навуцы й навукова-тэхнічным прагрэсе.

Зварот да старшыні Вярхоўнага Савету ў залі пасяджэньняў. Ля мікрафона № 2 дэпутат Генадзь Карпенка
Зварот да старшыні Вярхоўнага Савету ў залі пасяджэньняў. Ля мікрафона № 2 дэпутат Генадзь Карпенка

У 1992-м узначаліў Маладэчанскі гарвыканкам і за два гады пасьпеў правесьці ў горадзе эканамічныя рэформы, запачаткаваць музычны і тэатральны фэстывалі, карэнным чынам (адзіны ў краіне прыклад!) зьмяніць гарадзкую тапаніміку, ператварыўшы яе з убогай стандартна-савецкай у беларускую — з вуліцамі Вялікі Гасьцінец (замест Леніна), Грамадоўскай, імя Францішка Скарыны, Язэпа Драздовіча...

У 1996-м Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, накіроўваў працэс імпічмэнту прэзыдэнта.

У 1998-м ён стаў на чале Нацыянальнага выканаўчага камітэту (ценявога ўраду), створанага перад заканчэньнем легітымнага тэрміну кіраваньня прэзыдэнта.

Ён быў чалавекам утульным і камфортным, але ўмеў быць і бескампрамісным.

Генадзь Карпенка мысьліў у агульнанацыянальных катэгорыях.

Ён быў адным з самых таленавітых лідэраў апазыцыі.

Ён мог стаць другім прэзыдэнтам краіны і разьвярнуць яе да дэмакратычнага сьвету.

Таму яго й няма сёньня з намі.

Ён, хоць ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе, раптоўна й загадкава памёр, выпіўшы кавы зь нейкай нікому невядомай журналісткай.

Празь месяц бясьсьледна зьнік адзін зь яго найбліжэйшых паплечнікаў — Юры Захаранка, яшчэ праз паўгоду другі — Віктар Ганчар.

Генадзю Карпенку ішоў усяго пяцідзясяты...

Помнік на магіле Генадзя Карпенкі
Помнік на магіле Генадзя Карпенкі

Генадзь Карпенка (17.9.1949, Менск — 6.4.1999, Менск). Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.

Удава Генадзя Карпенкі спадзяецца, што праўда пра сьмерць яе мужа стане вядомай

Да гадавіны сьмерці Карпенкі прэзэнтавалі кнігу і фільм

З Карпенкам Беларусь сёньня магла б быць іншай

15 год без Генадзя Карпенкі

Як Карпенку выключылі з барацьбы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG