Пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў канцэпцыю закону аб папярэджаньні хатняга гвалту і прызнаўся, што біў свайго старэйшага сына Віктара, мы запыталіся двух былых кіраўнікоў Беларусі, ці білі яны сваіх дзяцей і ці лічаць патрэбным закон аб хатнім гвалце.
«Дзяцей гвалцяць гадамі, на падставе бацькоўскага клопату і любові, прыпякаюць прасамі і цыгарэтамі, бо „дрэнна сябе паводзілі“, ня кормяць і выкідваюць на вуліцу. Вось гэта традыцыйныя каштоўнасьці, гэта норма для нашых вялікіх беларускіх сямейных каштоўнасьцяў».
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі тлумачыць, чаму ён выступаў супраць прыняцьця закону аб папярэджаньні хатняга гвалту, канцэпцыя якога выклікала гарачыя абмеркаваньні ў грамадзтве.
150 краінаў сьвету маюць спэцыялізаванае заканадаўства пра гвалт у сямʼі. Беларусь ідзе да прыняцьця такога закону амаль 20 гадоў.
Нязгоду Аляксандра Лукашэнкі з законам аб хатнім гвалце камэнтуюць кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольга Гарбунова, сябра Нацыянальнай рады гендэрнай палітыкі Ірына Альхоўка і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
Што ня так у законапраекце, распрацаваным Міністэрствам унутраных справаў, Лукашэнка не растлумачыў.
У прытулак «Радзіслава» для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту, журналістам трапіць складана, асабліва складна атрымаць дазвол на відэаздымкі. З амаль трыццаці жанчын, якія цяпер жывуць у прытулку, пагадзіліся распавесьці сваю гісторыю гвалту ў сям’і толькі тры жанчыны.
Палітык, філёзаф, пісьменьніца і былая дэпутатка парлямэнту Беларусі Вольга Абрамава крытычна пракамэнтавала заяву дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Ігара Марзалюка пра тое, што «законапраект супраць хатняга гвалту "супярэчыць традыцыйным каштоўнасьцям"»
У Расеі некалькі гадоў таму былі дэкрыміналізаваныя пабоі ў сям’і. Цяпер за хатні гвалт прадугледжаная пераважна адміністрацыйная адказнасьць, і за пабоі гвалтаўнік плаціць штраф каля 75 даляраў, якія бярэ звычайна зь сямейнага бюджэту.
Як дзейнічаюць ахоўныя ордэры, якія суд выпісвае для гвалтаўнікоў? Чаму важна, каб вядомыя жанчыны не пабаяліся распавесьці, што яны сталі ахвярамі гвалту ў сям’і? Чаму дзеці, якія бачаць гвалт у сямʼі, прызнаюцца пацярпелымі?
Сорамна прызнацца, што муж зьбівае. Страшна і цяжка сысьці. Але наступае час, калі цярпець немагчыма.
Чаму і ў каго выклікае засьцярогі распрацаваны МУС закон «Аб папярэджаньні гвалту ў сямʼі»? Ці можа зварот Каардынацыйнай Рады грамадзкіх прасямейных сілаў Беларусі да кіраўніка краіны паўплываць на прыняцьце альбо істотныя зьмены ў будучым законе? Якія галоўныя аргумэнты прыхільнікаў і праціўнікаў закону?
За сем месяцаў гэтага года пачатыя 142 крымінальныя справы прэвэнтыўнай накіраванасьці ў сфэры сямейна-бытавых стасункаў. Да адміністрацыйнай адказансьці за правапарушэньні ў быце прыцягнута 4900 чалавек і аб’яўлены 463 ахоўныя прадпісаньні.
Законапраект, які распрацавала Міністэрства ўнутраных спраў, ужо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі ведамствамі.
Яе накіравалі ў Савет міністраў.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі рыхтуе канцэпцыю закону аб прафіляктыцы гвалту ў сям’і.
Якія маштабы і формы мае хатні гвалт у Беларусі? Як функцыянуе прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту?
Ці мае права міністар Шуневіч змагацца з хатнім гвалтам? У чым карані хатняга гвалту ў Беларусі? Ці павінны законы адпавядаць звычаям? Гвалт за зачыненымі дзьвярыма — каму верыць?
Паводле распрацоўшчыкаў закону, у ім зьявяцца такія паняцьці, як «дамаганьне» і «эканамічны гвалт», а таксама будзе ўведзена забарона біць дзяцей. Але хіба цяпер біць дзяцей закон дазваляе?
Вельмі часта жанчына ў грамадзтве становіцца ахвярай агрэсіі, гвалту, але ёсьць і адваротны бок мэдаля, калі жанчыны дэманструюць і сьвядома ўжываюць агрэсію.