«Я была ў дарозе і не змагла адразу адрэагаваць на фэйкавае відэа, якое зьявілася, пра тое, што я некуды сыходжу, — адзначыла яна ў кароткім відэазвароце ў афіцыйным тэлеграм-канале. — Мае дарагія беларусы ды беларусачкі, я, вядома, застаюся з вамі плячо ў плячо, каб працягваць нашу барацьбу дзеля нашай роднай Беларусі».
25 студзеня, перад асноўным днём галасаваньня на мерапрыемстве, якое афіцыйны Менск называе «прэзыдэнцкімі выбарамі», у інтэрнэце пачалі актыўна распаўсюджваць фэйкавы відэазапіс пра «адстаўку» Ціханоўскай і «перадачу паўнамоцтваў» Паўлу Латушку.
Першакрыніцай запісу, створанага, пэўна, пры дапамозе штучнага інтэлекту, паслужыў тэлеграм-канал, які мімікруе пад афіцыйны рэсурс Ціханоўскай. Падробку сярод іншага выдае імя, якое адрозьніваецца ад афіцыйнага, — @tsikhanoyskaya замест @tsikhanouskaya.
Відэазапіс стаў актыўна прасоўвацца ў тым ліку ў тэлеграм-каналах беларускіх дыяспар.
Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка пацьвердзіў «Позірку», што ні пра што падобнае Ціханоўская не заяўляла.
Форум