Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маск выступіў на перадвыбарным мерапрыемстве праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны»


Выступ Маска онлайн.
Выступ Маска онлайн.

Амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск, які займае першае месца ў рэйтынгах найбагацейшых людзей сьвету, выступіў па відэасувязі на перадвыбарным мерапрыемстве праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

Ён назваў яе «найлепшай надзеяй для краіны». Запіс выступу выкладзены ў сетцы X кіраўніком партыі Алісай Вайдэль.

Мерапрыемства адбылося ў Гале ў суботу, 25 студзеня і азначала афіцыйны старт перадвыбарнай кампаніі партыі ў Бундэстаг. Выступ Маска, паведамляе Welt, слухалі ў залі каля 4,5 тысячы прыхільнікаў партыі.

Маск заявіў прысутным, што ўхваляе іх гонар за прыналежнасьць да нямецкай культуры: «Мы хочам, каб культуры ў сьвеце былі рознымі». Ён раскрытыкаваў нямецкі ўрад, назваўшы яго незацікаўленым у дабрабыце народу і абвінаваціўшы ў уціску свабоды слова.

Ён заклікаў прысутных «змагацца, змагацца, змагацца» «за вялікую будучыню Нямеччыны» і сказаў, што яны «не павінны адказваць за памылкі бацькоў ці нават прадзедаў» і быць «занадта заклапочаныя гістарычнай віной».

Перад датэрміновымі выбарамі ў Бундэстаг «Альтэрнатыва для Нямеччыны» прэтэндуе прыблізна на 20% галасоў выбарнікаў, прыводзіць перадвыбарныя апытаньні Politico. Апошнія посьпехі партыі парушаюць табу, якое склалася на радыкальна правых у Нямеччыне пасьля Другой сусьветнай вайны.

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц напярэдадні назваў падтрымку AfD Маском «абсалютна недапушчальнай». «Ён падтрымлівае ультраправых па ўсёй Эўропе, у Брытаніі, у Нямеччыне, у многіх-многіх іншых краінах, і гэта зусім непрымальна. Гэта ставіць пад пагрозу дэмакратычнае разьвіцьцё Эўропы, гэта ставіць пад пагрозу нашу супольнасьць», — цытуе кіраўніка ўраду AP.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG