Цырк на дроце — гэта не пра акрабатаў, а ці пра сьмешнае, ці пра недарэчнасьць, асабліва з удзелам сур’ёзных людзей. На расейскую мову даслоўна не перакладаецца.
А яму хоць бы цьвік! Так скажуць пра ўпартага і перакананага.
Зьбяры (вазьмі) вочы ў жменю! Так няўхвальна скажуць, калі нехта ня хоча бачыць відавочнага.