Зьбяры (вазьмі) вочы ў жменю!
Напрыклад, так няўхвальна скажуць, калі нехта ня хоча бачыць відавочнага:
— Ну ня бачу я тут падману!
— Калі ня бачыш, дык вазьмі вочы ў жменю!
І наагул калі заклікаюць сканцэнтравацца.
А жменя — гэта далонь разам з тым, што ў яе можна ўзяць.
-
Вінцук Вячорка
Нарадзіўся ў Берасьці ў 1961. Як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху, пачынаючы з "Майстроўні" і "Талакі" 1980-х. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сымболіку.