Паводле кітайскага календара, 5 лютага пачнецца год жоўтай земляной Сьвіньні. На Магілёўшчыне скульптар з Клімавіч Леанід Ячнёў увекавечыў гэтую жывёліну ў скульптурнай кампазыцыі. Гэта першы такі «помнік» у Беларусі.
Cям’я Сталяровых з Асіповіцкага раёну стварыла прытулак для траўмаваных дзікіх птушак. За пяць гадоў існаваньня сужэнцы вярнулі ў прыроду больш за тры сотні гадаванцаў. Нямала птушак засталіся ў прытулку — без чалавека ім ужо ня выжыць.
Свабода зьезьдзіла ў вёску Слаўкава Нясьвіскага раёну і пагаварыла зь сястрой, суседам і калегам Сяргея Абрамовіча. Ніхто зь іх ня верыць у афіцыйную вэрсію Сяргеевай сьмерці. 29 сьнежня, як сьцьвярджае міліцыя, Сяргей павесіўся на матузку свайго чаравіка ў міліцэйскай машыне.
Што можна зрабіць, каб немаўлят не знаходзілі на сьметніку? Часовы прытулак для адзінокіх маці, бэбі-боксы, закон аб хатнім гвалце ці псыхатэрапэўтычная дапамога? Мы сабралі дзейныя і патэнцыйныя магчымасьці дапамагчы маці, якія трапілі ў цяжкую сытуацыю.
2 сьнежня 60-гадовы юбілей адзначае Ўладзімер Парфяновіч — знакаміты ў мінулым вясьляр, трохразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, чатырохразовы чэмпіён сьвету. Апошнім часам ён працуе трэнэрам у дзіцяча-юнацкім цэнтры алімпійскага рэзэрву ў Мастах на Горадзеншчыне.
Паказальныя выступы нацыянальных зборных па пэтанку ўключаныя ў культурную праграму ІІ Эўрапейскіх гульняў-2019 у Менску. Тым часам у Беларусі ўжо год дзейнічае Беларуская фэдэрацыя пэтанку і боча. Рэпартаж Свабоды з трэніроўкі аматараў гэтай захапляльнай гульні.
Вядомага горадзенскага ўласьніка гатэляў Станіслава Сямашку і ягоную жонку Натальлю падазраюць у тым, што яны зьнішчылі дэкор для свайго гатэля, за які не заплацілі вытворцу. Калі сужэнцаў прызнаюць вінаватымі, ім пагражае да дзесяці гадоў калёніі.
На месцы сьмерці караля Рэчы Паспалітай хочуць арганізаваць санвузел. Гісторык Мікола Волкаў прааналізаваў памылкі, якія могуць зьявіцца пры наступным этапе рэканструкцыі Старога замка ў Горадні — у аднаўленьні каралеўскага палаца і флігеля.
Апошняй кропляй стаў пажар у інтэрнаце на Пушкінскім праспэкце Магілёва, у якім загінулі двое жыхароў.
У Мураванай Ашмянцы на самай мяжы Беларусі зь Літвой стаіць на ўзвышшы самотная руіна ХVI стагодзьдзя — спадчынны маёнтак вялікага літоўскага маршалка, ваяводы Крыштафа Мікалая (Хрыстафора Манвіда) Дарагастайскага (1562-1615).
У горадзе Горкі на Магілёўшчыне жыве 34 тысяч чалавек, а ў мясцовай сельскагаспадарчай акадэміі навучаецца каля 10 тысяч студэнтаў. І яшчэ каля 2 тысяч магістрантаў, асьпірантаў і тых, хто атрымлівае другую адукацыю. Напярэдадні Дня студэнта Свабода наведала самы студэнцкі горад Беларусі.
Гомельскі абласны суд распачаў разгляд справы аб забойстве таксіста, учыненым 34 гады таму. Злачынства раскрылі толькі цяпер. Паводле Сьледчага камітэту, выявіць меркаванага забойцу дапамагло супадзеньне адбіткаў далоняў і біялягічнага матэрыялу.
Апошнія тыдні Наваградак гудзе: затрымалі Дзьмітрыя Бондара, які абвясьціў сябе «сьвятаром», а сядзіба Літоўка, што належыць ягонаму сябру і дзе бачылі «дэманаў», зачынілася на няпэўны час. Свабода паспрабавала разабрацца ў прычынах скандальнай гісторыі.
Во второй половине 1980-х городские власти Светлогорска решили не устанавливать на центральной площади уже готовый памятник Ленину. А спустя 20 лет распорядились переплавить его на памятник боярину XVI века и мемориальный колокол.
Чым каталёнцы падобныя і непадобныя да беларусаў у стаўленьні да мовы? Пра свой досьвед расказваюць беларусы, якія жывуць ў Каталёніі, і людзі зь іншых краін, якія вучаць каталянскую.
Арт-пляцоўка керамісткі Вольгі Ўгрыновіч дае магчымасьць ня толькі купляць стылёвыя рэчы зь беларускім калярытам, але і ствараць самім.
Гістарычную частку кладоў узяліся аднаўляць на прыватныя ахвяраваньні, якія зьбірае юдэйская рэлігійная грамада «Хабат». Работы пачаліся, каб уратаваць старыя надмагільлі ад зьнішчэньня і дамагчыся для могілак статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Рэпартаж Свабоды з трэніроўкі ўдзельніцы Менскай гарадзкой аматарскай футбольнай лігі — каманды пад назвай «Аўтазак», у якой сабраліся праваабаронцы, выкладчыкі, журналісты, айцішнікі, урбаністы.
У гарадзкім пасёлку Багушэўск Сеньненскага раёну закрываюць лякарню і паліклініку. Яны абслугоўвалі за 2, 5 тысячы мястэчка і 2 тысячы жыхароў навакольных вёсак.
«У любым чалавеку варта бачыць асобу, а не дыягназ» — рэпартаж Свабоды з клюбнага дому «Крылы надзеі» ў Віцебску, які дапамагае вырашаць праблемы сацыяльнай адаптацыі людзей з псыхічнымі захворваньнямі, змагаецца са стыгмай і рыхтуе ў горадзе маленькую рэвалюцыю.
«У Смаргонях мне падабаецца тое, чаго няма», — кажа Таня Скарынкіна ў інтэрвію Свабодзе з нагоды менскай прэзэнтацыі яе кнігі па-ангельску.
Вакол сытуацыі з добраўпарадкаваньнем Вайсковых могілак у Менску разгарэўся яшчэ адзін скандал. Унук сьвятара, чыю магілу каля царквы Аляксандра Неўскага перарабілі ў рамках гэтага добраўпарадкаваньня, зьбіраецца падаваць у суд.
Уладзімер Сьвірыдзенка пячэ хлеб тры гады. Пачынаў для сябе, працягвае — на продаж. Цяпер пекар мае чатыры гатункі хлеба, у бліжэйшых плянах — пашырыць асартымэнт да дзесяці, у пэрспэктыве — мець уласную пякарню і краму ў Браславе.
Француз Фляр’ян Карубі, які год жыве ў Беларусі, правёў для гарадзенцаў майстар-клясу францускіх танцаў і падзяліўся сваімі ўражаньнямі пра Беларусь.
Карузьлік пазяхае, на сьметніку балююць, а на «Талацэ» зьбіраюць подзьвігі. Скандальны мастак Руслан Вашкевіч разам з паплечніцай Алінай Саўчанкай наведалі горадзенскі Цэнтар гарадзкога жыцьця зь лекцыяй «Выклік і непадпарадкаваньне».
Гамельчукі Ўладзімер і Тацяна Чаравухіны пішуць паэзію і прозу. Пяць гадоў таму пабраліся шлюбам. Яны ніколі ня бачылі адзін аднаго. Невідушчыя. Але не згубіліся ў цемры, даюць рады і вершам, і празаічнаму побыту.
Карэспандэнт Свабоды зьняў дзьве дэманстрацыі, паміж якімі стаялі паліцэйскія кардоны, што трапілі пад абстрэл фарбай.
Дырэктарка Горадзенскага дзіцячага госьпісу распавяла Свабодзе, як сутыкнулася са сьмерцю ў сваім жыцьці, як па-рознаму перажываюць жалобу таты і мамы, швэды і беларусы, жыхары Менску і вёскі, і ці можна агулам падрыхтавацца да сьмерці.
У 2016 годзе вайсковец Далхан адмовіўся ехаць ваяваць ва Ўкраіну. Кіраўніцтва пачало на яго ціснуць, і ў 2017 годзе ён зьехаў з Чачні разам зь сям’ёй. 16 разоў спрабаваў трапіць у Польшчу празь Берасьце. А пасьля чачэнцы пасяліліся ў вёсцы на Палесьсі (дзеля сваёй бясьпекі дакладную мясцовасьць героі папрасілі не называць. — РС). Цяпер былы вайсковец працуе пастухом, а ягоная жонка пячэ піражкі на продаж. Ехаць у Заходнюю Эўропу яны ўжо ня хочуць.
Кася жыве ў Віцебскай вобласьці, за шэсьць кілямэтраў ад Мёраў, у вёсцы Камянпольле. Цяпер у вёсцы жыве ўсяго 100 чалавек, таму школьнікі езьдзяць на вучобу ў Мёры.
Пакуль рэканструктары гадаюць, да якога стану рэальна аднавіць абарончы замак у Крэве, літаральна праз дарогу расьце дакладная копія знакамітага арыгіналу. Вольны мастак Сяргей Бандарэнка на прысядзібным надзеле ў суседняй вёсцы Чухны ўзводзіць мініятуру ў маштабе 1:10.
Замежным пацыентам ня трэба чакаць у чэргах, а нізкія цэны дазваляюць акупіць дарогу і пражываньне. Беларускія санаторыі ператвараюць у гатэлі і заводзяць швэдзкі стол, каб прывабіць турыста, але плянаў па замежніках на месцах яшчэ не даводзяць. Свабода дасьледавала, як разьвіваецца мэдычны турызм пасьля ўвядзеньня «бязьвізу» ў Горадні.
Невядомыя хлопцы ў спартовых гарнітурах не давалі журналістам наблізіцца да пахаваньня.
Першыя вынікі мясцовай праграмы «Робім разам» падвялі актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Актывісты падзяліліся тым, што зроблена ў рамках лякальнай кампаніі, якая стартавала гэтым летам.
31 жніўня Алесі Фаміных і Андрэю Коўзіку з Лоева вярнулі 3-месячнага Максіма. Малога ў прытулак забрала дзяржава — празь беднасьць бацькоў. Пасьля артыкула на Свабодзе неабыякавыя арганізацыі і беларусы дапамаглі сям’і.
Летняя вандроўка па Блізкім Усходзе – не зусім адпачынак, калі ты журналіст, а вакол уцекачы з грамадзянскай вайны ў Сырыі, і ў кожнага – свая гісторыя ратаваньня, стратаў і мараў.
На найбольшым у Магілёве прадпрыемстве складаюць сьпісы працаўнікоў, зь якімі адміністрацыя ня мае намеру працягваць кантракты.
На думку віцебскіх актывістаў, гэта яшчэ раз сьведчыць пра імкненьне ўладаў «сьпісаць на вайну» сталінскія злачынствы. У прамове праваслаўнага сьвятара гучалі згадкі пра славу «загінулых воінаў» і «тых, хто каваў перамогу ў тыле».
9-гадовага Ігаразь вёскі Ўза Буда-Кашалёўскага раёну вялікая дружная сям’я і асаблівы ўнутраны сьвет, які дарослыя называюць «аўтызм». У Менску для «маленькіх прынцаў» ствараюцца групы ў садках і школы з інклюзіўным асяродзьдзем. На вёсцы ж нават палячыць зубы — праблема.
22−26 жніўня ў Маркаве Маладэчанскага раёну прайшоў пленэр для маладых паэтаў. Творчы летнік у роднай вёсцы паэткі Тацяны Сапач другі год запар ладзяць ейныя родныя і сябры.
26 жніўня Заслаўе сьвяткавала Дзень гораду. Напярэдадні стала вядома, што дзень названага ў гонар сына самой Рагнеды гораду мясцовыя ўлады маюць намер адзначаць з удзелам казакоў і прарасейскіх арганізацыяў.
У цэнтры Кіева да Дня незалежнасьці адкрылася выстава сучаснага ўкраінскага ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі пад адкрытым небам. Экспануюцца самаходныя артылерыйскія і ракетныя ўстаноўкі, танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспартэры, грузавыя і мэдычныя аўтамабілі.
8 год таму журналіст Свабоды Зьміцер Бартосік пабываў у вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёну. Тых самых Бабровічах, што набылі агульнанацыянальную вядомасьць на мінулым тыдні, пасьля таго як вясковец пачаў страляць па міліцыянтах.
Беларускія кавуны растуць ня толькі ў гаспадарцы Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах або на Палесьсі, але і ў Заходняй Беларусі. Гарадзенец Мікола Таранда вырасьціў два дзясяткі кавуноў на лецішчы за горадам у вёсцы Пагараны.
За гады існаваньня фэсту на ім пабылі тысячы гасьцей, а пра Лепель і ягонага Цмока даведаліся сотні тысячаў — дзякуючы інтэрнэту і аповедам «відавочцаў». А пачалося ўсё з Уладзімера Караткевіча.
На працягу многіх гадоў Алёна Селях штодзень робіць гарбату на зёлках. З усяго, што расьце ў садзе і падрыхтавана прыродай. Залежная ад настрою, яе гарбата ніколі не паўтараецца, але заўсёды смачная — і гаспадарам, і шматлікім гасьцям яе дому.
Жыхарка Лоева Алеся Фаміных нарадзіла першынца ў 34 гады. Цяжарнасьць і роды былі складаныя. Максім нарадзіўся з парокам сэрца. У бацькоўскім доме ён ня быў ніводнага разу. Спачатку — бясконцыя бальніцы. Цяпер 3-месячнае дзіця забрала дзяржава. Прычына — беднасьць бацькоў.
Горадню за 21 месяц «бязьвізу» наведалі больш як 90 тысяч турыстаў: каля 50 тысяч летась і 40 тысяч сёлета. Як выглядае горад дзякуючы гасьцям, — у фотарэпартажы Свабоды.
Ксёндз Сяргей Сурыновіч праводзіць мастацкія пленэры ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Друі — мястэчку на беларуска-латвійскім памежжы. Паводле традыцыі мастакі штораз пакідаюць арганізатару колькі карцін, і ён складае зь іх экспазыцыі, што вандруюць па розных гарадах Беларусі. Ксёндз Сяргей хацеў бы стварыць у касьцёле мясцовую мастацкую галерэю, але пакуль гэта толькі мара.
З малака альпійскіх коз гаспадары хутара на Браслаўшчыне вараць рыкоту, вытрымліваюць халумі, шэўр і аналягі камамбэру, запячатваюць сыр у крапіву і вішнёвы попел. Яны робяць кефір на тыбэцкім грыбе і марозіва з тлустых вяршкоў і хочуць, каб ежа ў Беларусі стала элемэнтам высокай культуры.
Загрузіць яшчэ