«Надзеньце, калі ласка, бахілы, вы ў пакоі, дзе адпачываюць жанчыны, што толькі нарадзілі», — сустракаюць гледачоў на прэм’еры спэктаклю «Сёньня ніхто не нарадзіўся». Мы схадзілі на пастаноўку Свабоднага тэатру, натхнёную гісторыяй пра маці Аляксандра Лукашэнкі.
Упершыню з 1993 году беларускіх мармонаў наведаў прэзыдэнт кворуму Дванаццаці апосталаў Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён Расэл Нэльсан, а таксама іншыя лідэры. На сустрэчу зь ім у менскім Доме сходаў прыехалі вернікі з усёй краіны.
Аўтарытэтныя ўдзельнікі зь Беларусі ды іншых краін абмяркоўваюць новыя тэхналягічныя трэнды: блокчэйн, крыптавалюты, штучны інтэлект ды іншыя прыкметы будучыні. Прапануем вам некалькі яркіх цытатаў ад удзельнікаў канфэрэнцыі.
Гэта гісторыя пра тое, як украінскія мамы выходзяць з кухняў і пачынаюць мяняць сьвет навокал для сваіх дзяцей і сябе.
Аршанскі рэгіён далучыўся да «Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня». Сваякі рэпрэсаваных, грамадзкія актывісты і праваабаронцы наведалі месцы масавых расстрэлаў пад Воршай, падзяліліся досьведам пошуку інфармацыі пра рэпрэсаваных, абмеркавалі заганнасьць існаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
Выйсьці замуж за беларуса, захапіцца ягонай мовай і паверыць у яе лепшую будучыню — так грамадзянка Літвы Даля Аніськова прыехала ў Беларусь. Дзяўчына вывучылася на юрыста, практыкавалася ў паліцыі, але перагледзела свае прыярытэты і занялася тым, што ёй сапраўды па душы.
У праграме разьвіцьця электрамабільнага транспарту беларускія ўлады робяць стаўку на «Джылі»: кошт 20 тысяч даляраў, 6 гадзін зарадкі на 100 кілямэтраў дарогі, разгон да сотні — за паўтары хвіліны. Навошта Беларусі недасканалы электракар?
У Магілёве пяцёра школьнікаў пайшлі ў клясы зь беларускай мовай навучаньня. Трое зь іх вучацца ў 34-й школе і яшчэ двое ў першай. На наступны год абяцаюць паўнавартасную беларускую клясу.
Аляксандар Лукашэнка сёньня адзначае дзень народзінаў. У біяграфіі, разьмешчанай на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы, адзначана, што ён нарадзіўся 31 жніўня 1954 году ў гарадзкім пасёлку Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
Дваццаць першаклясьнікаў гарадзкой гімназіі № 36 імя Івана Мележа будуць ратаваць імідж беларускамоўнай адукацыі ў паўмільённым Гомлі. Гэта пры тым, што ўсяго ў горадзе з пачаткам верасьня за парты сядуць каля 50 тысяч школьнікаў.
23 жніўня ў Эўропе адзначаецца Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. У Менску да гэтага дня быў прымеркаваны форум «Бальшавіцкі тэрор. Права на высьвятленьне ісьціны», у якім узялі ўдзел навукоўцы, дасьледчыкі, лідэры палітычных партый і рухаў, нашчадкі рэпрэсаваных, грамадзкія актывісты.
Асіповіцкі палігон задзейнічаюць у вучэньнях «Захад-2017». Мясьціна, на якой будуць «ваяваць» расейскія і беларускія салдаты — меней за два дзясяткі кілямэтраў ад Асіповічаў. У райцэнтры дысьлякуецца рэактыўная артылерыйская брыгада.
38-гадовая настаўніца Тарэса Бітэль так натхнілася лёсам ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага, што стварыла ў ягоны гонар музэй. На ўласныя грошы і з дапамогаю добрых людзей.
Пасьля двух гадоў судоў пінскі прадпрымальнік Аляксандар Гардзіевіч перамагае раённае спажывецкае таварыства. Але праз спынены бізнэс паразу церпяць усе: само таварыства, прадпрымальнік, горад, пакупнікі.
Павал Дабравольскі выбраў трыццаць маштабных будоўляў Менску ды пазначыў іх на інтэрактыўнай мапе, а пра пяць зь іх расказвае падрабязна. Глядзіце, як зьменіцца горад празь некалькі гадоў.
Рэпартаж Свабоды зь беларуска-ўкраінскай мяжы ў пойме Дняпра, зь мястэчка Любеч Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці.
Адзін з самых старажытных драўляных храмаў Беларусі пад пагрозай паступовага разбурэньня. Узьнясенская царква ў вёсцы Моладава, што ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, значыцца ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Жыхар Століна Віктар Пігаль цяпер у лякарні зь пераломам хрыбетніка і нагі. Ён кажа, што ня вытрымаў «скоцкіх адносін» у Столінскім РАУС і скочыў адтуль з другога паверху.
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага, пабудаваная ў 2016 годзе ў Лёндане, трапіла ў шортліст найлепшых будынкаў гораду. Паводле вэрсіі арганізацыі New London Architecture беларуская царква прэтэндуе на ўзнагароду ў трох намінацыях: самы энэргаэфэктыўны будынак, «Культура і супольнасьць», «Народны выбар».
«Мова мастака значна вышэйшая і дасканалейшая, чым мова палітыка», — перакананы чарговы госьць інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч Ян Арцюс-Бэртран, францускі дакумэнталіст і фатограф, кавалер ордэна Ганаровага легіёну.
Сталічныя выпускнікі расказалі Свабодзе, чаму яны адзначаюць заканчэньне школы на канцэрце расейскіх поп-зорак і якія маюць пляны на будучыню.
АЛЖИР — так скарочана называлі Акмолінскі лягер жонак здраднікаў радзімы (Акмолинский лагерь жен изменников родины) за 20 кілямэтраў ад Акмолінску (цяпер — Астана). Пачынаючы з 1938 году менавіта сюды ссылалі рэпрэсаваных жанчын з усяго Савецкага Саюзу. За 16 гадоў празь лягер прайшло больш за 20 тысяч вязьняў з «расстрэльнымі» артыкуламі.
26 траўня ў Горадні адбудзецца аўкцыён продажу піўзаводу — былога палаца Сапегаў. Чаму 10 гадоў будынак XVII стагодзьдзя ў цэнтры Горадні стаіць закінутым і што мусілі б зрабіць зь ім улады, высьвятляла Свабода.
Праз 100 гадоў пасьля кастрычніцкага перавароту-1917 уладу ў свае рукі зноў бярэ Ленін. Праўда, гэтым разам не ў Расеі, а за акіянам — у Эквадоры.
Юры і Вольга Бакуменкі з Ружанаў, што на Берасьцейшчыне, выхоўваюць 23 дзяцей. Яны — бацькі дзіцячага дому сямейнага тыпу. Каб уратаваць нацыю, трэба ўсім браць дзяцей з прытулкаў, перакананыя Бакуменкі.
Актывісты перакананыя, што толькі рэчавыя доказы могуць аспрэчыць афіцыйную вэрсію пра «пахаваньне ахвяраў вайны» ля вёскі Хайсы пад Віцебскам. Калі гэтая вэрсія знойдзе фактычнае абвяржэньне, мясцовым уладам давядзецца прызнаць, што каля вёскі Хайсы знаходзіцца пахаваньне ахвяраў сталінскага тэрору.
Пазалетась у маёнтку Агінскіх, што ў мястэчку Залесьсе на Смаргоншчыне, да 250-гадовага юбілею славутага гаспадара — кампазытара, дыплямата, паўстанца Міхала Клеафаса —аднавілі палац, адбудавалі страчаныя фрагмэнты сядзібы, абсталявалі музэйную экспазыцыю. Цяпер настала чарга ўпарадкаваць навакольле — старажытны парк і возера, якія таксама лічацца гісторыка-культурнай спадчынай.
Усясьветна вядомы дасьледчык, першаадкрывальнік, рэпартэр, экспэрт па выжываньні ў экстрэмальных умовах Яцэк Палкевіч пры падтрымцы амбасады Польшчы ў Беларусі прэзэнтаваў у Менску свой чарговы амбітны праект — аўтамабільную экспэдыцыю «Вялікі шаўковы шлях-2017». Маршрут пройдзе празь сем краінаў, уключна зь Беларусьсю.
Невялікі польскі курортны гарадок Паляніца-Здруй з насельніцтвам каля 6 тысяч жыхароў прымае штогод да 200 тысяч турыстаў, мае бюджэт у 26 млн злотых (6,5 мільёна эўра), сярэдні заробак — каля 2500 злотых у месяц, амаль няма беспрацоўя. І ўсё гэта найперш таму, паводле бурмістра Ежы Тэрлецкага, што ў краіне дэмакратыя.
26 красавіка судовыя выканаўцы спрабавалі чарговы раз выселіць пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» з былога кароўніка ў раёне Сухарава ў Менску. У даўнім канфлікце разьбіралася Свабода.
Амаль тры гады жыхар вёскі Бабровічы Івацэвіцкага раёну Васіль Крот жыве ў склепе — пасьля таго як згарэла ягоная хата. Перабіваецца часовымі падзаработкамі і ня ведае, як адбудаваць жытло.
У Ваўкавыску сямʼя Садоўскіх з дазволу ўладаў пабудавала «каробку» дома, накрыла дахам, а пасьля высьветлілася, што дом стаіць на магістральным вадаводзе. Цяпер ім кажуць, што дом трэба зносіць. Людзі аргумэнтуюць, што ўсё адбылося ня зь іхнай віны, улады мусяць перакласьці вадавод. Падчас спрэчак высьветлілася, што і суседнія дамы таксама стаяць на вадаводзе.
«Людзі, якія займаюць пасады ва ўладзе, ня ў стане камунікаваць з грамадзянскай супольнасьцю», — кажа Ігар Чарняўскі, гісторык, археоляг, былы начальнік упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры.
«Каб намаляваць стары Магілёў — трэба ўключыць фантазію», — кажа мастак Базыль Камароў. Сваімі карцінамі ён вяртае магілёўцам разбураны горад. У этнаграфічным музэі абласнога цэнтру адкрылася выстава майстра «Сьветлыя цені мінулага».
Абараняючы сваё патрабаваньне плаціць за электрычнасьць асобна ад гаражнага каапэратыву, магілёўскі пэнсіянэр Васіль Лявоненка падаў заяўку ў гарвыканкам на адзіночны пікет.
«У мяне ад усіх слоў улады — „крэйзі хаўс“ у галаве». 57-гадовы Алег Бірукоў пяты дзень жыве на вуліцы: пад тэнтам каля свайго згарэлага дома. У мінулую суботу яго выпісалі са шпіталю пасьля ампутацыі другой нагі. Пасьля незьлічоных прыёмаў і ліставаньня з уладамі ён вырашыў, што цяпер умовы будзе ставіць ён.
Пад’ём у 5.45, ад восьмай раніцы да пятай вечара — заняткі: лекцыі ў клясах, трэніроўкі, вучэньні. З чаго складаецца дзень вайскоўца, які служыць на базе NATO ў эстонскім Выру? У якіх умовах яму даводзіцца жыць, чым яго кормяць, і ці прэстыжна сёньня ў Эстоніі ісьці ў войска?
Пра тое, як Майдан, інфармацыйная вайна і збройны канфлікт з Расеяй узьнялі кніжны рынак Украіны
«Я ня ведаю, што ёй гаварыць. Калі сказаць, што адбылося насамрэч, яна не зразумее. Таму Арына ня ведае, дзе тата. Але шукае яго і заве. Яна прыносіць мне тэлефон і просіць яму пазваніць. Цяжка ёй даецца гэта. Яна не разумее, але адчувае, што нешта кепска», — жонка Ўладзя Яроменка Валянціна не змагла сказаць трохгадовай дачцэ Арыне, дзе яе тата.
Ад раніцы ў турму на завулку Акрэсьціна ў Менску сваякі і сябры нясуць перадачы для арыштаваных падчас сакавіцкіх акцый пратэсту. Тут жа адвакаты і праваабаронцы. Утвараецца невялікая чарга каля дзьвярэй турмы.
У Бабруйску, дзе 26 сакавіка плянавалася чарговая акцыя, супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі ня толькі актывістаў, патэнцыйных пратэстоўцаў ці журналістаў, але і звычайных мінакоў.
Сямʼі Галіны Ігнатовіч, якая пры канцы студзеня на знак пратэсту супраць несправядлівай кампэнсацыі за жыльлё залезла на вежавы кран, далі пяцідзённую адтэрміноўку на высяленьне з прыватнага дому на менскай вуліцы Ржавецкай.
Стан Крэўскага замка даўно выклікае трывогу і ў адмыслоўцаў, і ў наведнікаў: горы каменьня пад мурамі ўздымаюцца ўсё вышэй, надзеі на ўратаваньне ўнікальнага помніка ўсё меней. І вось пасьля доўгіх гадоў зацішша на занядбанай тэрыторыі зафіксаваная чалавечая актыўнасьць.
56-гадовая жыхарка Чэрыкава Ала Пятрова дамаглася, каб яе імя выкрасьлілі са сьпісаў «дармаедаў». Цяпер ад ейнага брата патрабуюць сплаціць грошы, патрачаныя Фондам сацыяльнай абароны на сястру з прычыны яе часовай непрацаздольнасьці.
Над лягерам абаронцаў Курапат з раніцы — сонейка, такі ж і настрой у валантэраў. Маладафронтавец Раман Васільеў распавядае, што начаваць пасьля мітынгу засталося чалавек 20-30, было халаднавата, але раніцай стала цяплець.
2 сакавіка ў Літоўскай амбасадзе ў Менску прайшло трэцяе паседжаньне інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч. Госьця імпрэзы — літоўская пісьменьніца Рута Ванагайце, аўтарка кнігі «Mūsiškiai» («Нашы») — пра тое, як літоўцы ўдзельнічалі ў зьнішчэньні габрэяў.
Сям’я Мурушкіных з Крычава — адна з тых сотняў тысяч, якую абавязалі сплаціць «падатак на дармаедзтва». Муж і жонка беспрацоўныя. Яшчэ 5 гадоў таму Мурушкіны няблага зараблялі і спадзяваліся ўзьвесьці для сябе дом. Цяпер жа яны ў галечы зь недабудаванай сядзібай і вінаватыя дзяржаве.
Пакуль у Менгарвыканкаме ішлі перамовы прадстаўнікоў грамадзкасьці з кіраўніцтвам гарвыканкаму наконт лёсу будоўлі каля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты», у лягер абаронцаў працягвалі прыходзіць жыхары сталіцы
Дзяржава дагэтуль адмаўляе ў рэгістрацыі арганізацыі «Маці-328» — супольнасьці бацькоў, чые дзеці асуджаныя паводле артыкула 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў».
Загрузіць яшчэ