Дата дня
16 лістапада 1923 году памёр беларускі драматург Андрэй Макаёнак, народны пісьменьнік Беларусі (1977), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1974, за трагікамэдыю «Трыбунал» і камэдыю-рэпартаж «Таблетку пад язык»), Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962, за камэдыю «Лявоніха на арбіце»).
Гэты дзень у гісторыі
1384 — у Кракаве каранаваная Ядзьвіга, будучая жонка вялікага князя літоўскага Ягайлы.
1812 — армія Напалеона, адступаючы, перайшла Бярэзіну.
1913 — у Парыжы апублікаваны першы том клясычнага раманнага цыклю «Ў пошуках страчанага часу» Марсэля Пруста: «Du côté de chez Swann».
1918 — Вугоршчына абвясьціла аб незалежнасьці ад Аўстра-Вугорскай імпэрыі.
1920 — утварылася Беларуская рада Случчыны, якая ўзьняла ўзброенае паўстаньне супраць бальшавікоў.
1945 — стварэньне Арганізацыі ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (UNESCO).
1992 — Украіна адмовілася ад расейскага рубля на сваёй тэрыторыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледчык фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
1893 — Леаніла Чарняўская, беларуская пісьменьніца і перакладчыца, пэдагог, жонка клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.
1898 — Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч.
1905 — Ян Скрыган, беларускі пісьменьнік.
1914 — Язэп Семяжон, беларускі перакладчык і паэт.
1923 — Мікола Крукоўскі, філёзаф.
1925 — Кастусь Акула, беларускі пісьменьнік і публіцыст.
1939 — Анатоль Канапелька, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог, літаратуразнавец.
1951 — Аляксандар Ярашук, прафсаюзны лідэр, палітвязень.
1953 — Аляксандар Пракапенка, футбаліст, чэмпіён СССР.
1957 — Міхась Паўлаў, беларускі лекар, грамадзка-палітычны дзяяч.
У памяці
1871 — Аляксандар Юльян Міцкевіч, удзельнік таварыства філяматаў, юрыст, гісторык права, этнограф, малодшы брат Адама Міцкевіча. Пахаваны ў Кобрыне каля Петра-Паўлаўскай царквы.
1957 — Янка Чарапук, дзяяч БНР.
2021 — Сяргей Філімонаў, тэлевядоўца.