За паўтара дзесяцігодзьдзя з моманту заснаваньня фэст гарманістаў стаў своеасаблівай візытоўкай Ельску — невялічкага райцэнтру на Палесьсі. Тут рвуць мяхі гармонікаў, парушаючы звыклую цішыню, беларусы, украінцы, малдаване, расейцы.
Ён стаў ахвярай ілжывых паказаньняў, настойвае Сьвятлана. Прысуд яна лічыць несправядлівым і заяўляе, што ад мужа вымагаюць прызнаньня віны. Сяргей Гаравы сьцьвярджае, што каяцца яму няма ў чым, бо ягоны бізнэс без крыміналу.
Рагачоўскі раённы суд разглядае пазоў мясцовага малочна-кансэрвавага камбінату да трох жыхарак райцэнтру, якія спрычынілася да разьмяшчэньня ў інтэрнэце фатаздымка «пакета малака з мышанём».
Натальля Ільлініч, настаўніца гісторыі з 25-гадовым стажам, краязнаўца, «бээнэфаўка», у выбарчую кампанію застрахавала сваё жыцьцё, вясковую хату і карову. У яе ініцыятыўную групу ўвайшла нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Пятро Попчанка мае невялікую пасеку зь дзясяткам вульлёў на сваім надзеле на ўскраіне Берасьця. Гаспадар ласкава пагадзіўся паказаць журналістам Свабоды, як здабываюць мёд.
Адвакат падсумавала, што Лукашэвіч ня злосны злачынца, а чалавек, які выпадкова трапіў у такую сытуацыю.
Райвыканкам адмовіўся ўнесьці хворую на эпілепсію дзяўчыну ў сьпіс тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў. Адпісалі, што мэтражу хапае.
Эстонскі прадпрымальнік кажа, што ягоныя фуры прайшлі ўсю Эўропу і ўпершыню сутыкнуліся зь «дзяржаўным рэкетам» такога маштабу.
У Расонскім касьцёле ёсьць фрэска з выявай Торвальда Вандроўніка, а ў Віцебску адкрыўся паб, названы ў ягоны гонар. Хто і чаму папулярызуе асобу ісьляндзкага місіянэра — магчымага хрысьціцеля беларускіх земляў, — высьветліла Свабода.
Зьміцер і Хрысьціна Баранскія зь вёскі Вялікае Запрудзьдзе на Валожыншчыне робяць бізнэс на барабанах «хэнд-мэйд». Ён даводзіць «балванку» да формы, яна займаецца дэкорам.
Свабода пагуляла ў Pokémon GO ў Менску і папярэджвае: пры неасьцярожным выкарыстаньні гульня можа весьці да траўмаў і штрафаў.
«Дзіця накрыла сабою, сагнулася, сьмертанька мая прыйшла», — старыя і маладыя жыхары Шаркаўшчыны ўражаныя тарнада, які нарабіў шкоды ў мястэчку.
«Я іду на бел-чырвона-белы сьцяг». Прынамсі, часьцей за ўсё менавіта так адказваюць людзі на пытаньне Радыё Свабода, чаму яны падыходзяць да пікету, дзе зьбіраюць подпісы за кандыдатаў ад правацэнтрысцкай кааліцыі.
Нацыянальнага беларускага калярыту на «Славянскім базары» амаль не адчуваецца. Гэта стала такой жа неад’емнай прыкметай фэстывалю апошніх гадоў, як прымусовы распаўсюд квіткоў на прадпрыемствах і памкненьне арганізатараў запрасіць для выступаў «зорак расейскай эстрады».
На няпэўны час замарожана будаўніцтва мэмарыялу героям і ахвярам Першай усясьветнай вайны ў Смаргоні на Гарадзеншчыне.
Раней Наваполацк увесь час трапляў у сьпісы самых заможных гарадоў, а «Нафтан» — самых багатых прадпрыемстваў. Цяпер адсюль прыходзяць навіны пра аварыі і правальны эканамічны стан мясцовых заводаў. Чаму з Наваполацку зьяжджаюць кваліфікаваныя спэцыялісты, высьветліла Свабода.
Прадстаўнікі габрэйскай грамады абласнога цэнтру разам з актывістамі мясцовых грамадзкіх суполак узяліся каталягізаваць пахаваньні на старых кладах Магілёва, Шклова ды Чавус.
На сайце пошуку семʼяў для сірот dadomu.by можна ўсынавіць... каалу, кветкі і чорныя квадраты. Якія шанцы ў дзяцей, чые фотаздымкі замяшчаюцца карцінкамі з флёрай і фаўнай?
«Вышыванка ня можа рабіцца для благога. У ёй заўжды дабрыня» — Валянціна Нікіціна з Клічава шые беларускую адзежу і прадае на на магілёўскай вуліцы.
Паэт Зьніч (айцец Іаан, праваслаўны манах Жыровіцкага манастыра) дэклямуе анэкдоты пра камуністаў, якія кінулі ўсё на алтар змаганьня з рэлігіяй.
Цягнік у Тэрэспаль зь Берасьця стаў у два разы даўжэйшым. Большасьць пасажыраў — уцекачы з Чачні, якія спадзяюцца застацца ў Польшчы.
Дабрачынная імпрэза для дзяцей у адной з магілёўскіх кавярняў завяршылася зьяўленьнем міліцыянтаў і зьняволеньнем на паўтары гадзіны арганізатараў.
Фільм пра адзін з самых забруджаных гарадоў Расеі.
18 чэрвеня ў цэху № 104 заводу «Палімір», што належыць таварыству «Нафтан», адбыўся пажар — загарэлася газаразьмеркавальная ўстаноўка. Цяпер работнікі заводу кажуць, што трэба рэканструяваць усё прадпрыемства, бо інакш яно будзе небясьпечнае для жыхароў Наваполацку.
«Лукашэнка ў маім уяўленьні — чалавек, які ідзе праз гушчар ды з боязьзю разглядаецца на бакі, каб не ўваліцца ў балота», — у такім вобразе бачыць кіраўніка Беларусі мастак самавук зь Вільні Пётар Ліньнік, які працуе ў жанры палітычнай карыкатуры.
Баракам на вуліцы Папаніна і Дзекабрыстаў на менскім прадмесьці Грушаўка сёлета спаўняецца 80 гадоў. Праўда, мясцовыя жыхары называюць гэты юбілей ня сьвятам, а ганьбай.
У Міністэрстве замежных спраў адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...», створаная па матывах аднайменнай апошняй прыжыцьцёвай кнігі народнага пісьменьніка.
Паводле зьвестак 2009 году ў Беларусі 12 тысяч сямей, у якіх адзін бацька выхоўваў дзяцей. Адзін з такіх бацькоў — жыхар Магілёва Ігар Базылеў.
У кожнага гораду ёсьць мясьціны, якія робяць яго адметным. У Мсьціславе — гэта Замкавая гара. На ўскрайку Замкавай гары жыве сямейная пара — Віталь і Ніна.
Як пераканаўся наш карэспандэнт, быць «ізгоямі» іранцы не зьбіраліся, а рознымі даступнымі спосабамі наладжвалі масты з цывілізаваным сьветам.
Як перамагчы антыфутбольны стэрэатып і сабраць цэлы стадыён хіпстэраў, Свабодзе распавёў Аляксей Важнік, спэцыяліст па працы з заўзятарамі «Крумкачоў».
Прадпрымальнікі Баранавічаў, якія працуюць у галіне арганізацыі вясельляў, канстатуюць, што бізнэс перажывае не найлепшыя часы. Людзі вучацца ашчаджаць на вясельлях.
Чаму суседзі разьвітваюцца з заснавальнікам КДБ, а беларусы — не?
Культавы ўкраінскі літаратар Сяргей Жадан прадставіў у Менску беларускі пераклад свайго раману «Варашылаўград» пра даваенны Данбас і заявіў, што піша новую кнігу пра вайну ў гэтым рэгіёне Ўкраіны.
Закупленае за валютны крэдыт яшчэ ў 2011 годзе абсталяваньне «не падышло па памерах» і гадамі проста стаяла на птушкафабрыцы.
Вуліцы патрулююць вайскоўцы, увечары забаронена шпацыраваць без дакумэнтаў, а на ўезьдзе ў райцэнтар стаяць блёкпасты, на якіх пільна даглядаюць кожнае аўто. Гэта — не панарама «гарачай кропкі», гэта — Беларусь у мірны час.
Магілёўскія каталікі ўшанавалі нябеснага заступніка гораду — сьвятога Антонія. Урачыстая імша, хросны ход, канцэрт для моладзі адбыліся ля пляцоўкі, дзе ўзводзіцца аднайменны касьцёл. На фэст сабраліся вернікі з каталіцкіх парафіяў Магілёўшчыны, а таксама сьвятары.
Два месяцы ў Гомелі працуе беларускамоўны гурток «Мова дзяцей». Заснавала яго гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
8 кастрычніка ў Грузіі адбудуцца парлямэнцкія выбары. Ад вынікаў галасаваньня ў немалой ступені будзе залежаць зьнешнепалітычны курс, які абярэ краіна — завершыць «замарожаную» эўраінтэграцыю або схіліцца да Расеі. Свабода ўзяла эксклюзіўнае інтэрвію ў аднаго з кандыдатаў у дэпутаты.
Дзясяткі машын зьяжджаюцца штодня ў вёску Дварэц, каб скупляць у мясцовых жыхароў трускалкі. Гэта важная крыніца даходу на Лунінеччыне. Лунінецкія ўлады адчынілі адмысловую пляцоўку для скупшчыкаў ягад. Цяпер сюды зьяжджаюцца ня толькі беларускія, але і расейскія «бусікі».
9 чэрвеня ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну мясцовыя жыхары ладзілі старажытны традыцыйны абрад «Ваджэньне і пахаваньне стралы».
У Менску каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага прайшоў пікет салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам, стваральнікам сайту 1863x.com.
«Расея прадае зброю Азэрбайджану — ворагу Армэніі. Як яна можа заставацца нашым саюзьнікам?» — армяне бачаць у расейскай ваеннай базе не абарону, а пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Свабода паназірала за акцыяй грамадзкага непадпарадкаваньня ў Ерэване.
Рэпартаж пра тое, як у Чарнігаве ў памяшканьні Кацярынінскай царквы Кіеўскага патрыярхату працуе першая беларуская бібліятэка.
На гэтым тыдні пачынаецца амэрыканская паездка Нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч. Напярэдадні дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук наведаў выдавецтва Random House у Нью-Ёрку, якое выпусьціла кнігу «Час second hand», і гутарыў з рэдактарам кнігі Сэмам Нікалсанам.
Тры гады запар езьдзіў Янка Купала ў Грузію, каб пабачыцца з маладой грузінскай доктаркай Эліко Метэхэлі. Усё пра «грузінскую» музу Купалы ў рэпартажы Радыё Свабода з бальнэалягічнага курорту Цхалтуба.
У Мсьціславе падчас падрыхтоўкі да Дажынак знайшлі гістарычныя сутарэньні — і адразу засыпалі.
І гэта добра: унікальнай традыцыі неглюбскага ткацтва цяпер нішто не пагражае. Радыё Свабода наведала вёску Неглюбка Веткаўскага раёна, дзе ткуць і старыя, і малыя.
Партызан, вэтэран Другой усясьветнай вайны Фёдар Леваш зь вёскі Жарабковічы Ляхавіцкага раёну больш за пяць гадоў просіць мясцовыя ўлады дапамагчы парамантаваць дах хлява.
Загрузіць яшчэ