Калі труну зь целам Алеся Белакоза везьлі празь вёску людзі выходзілі з сваіх дамоў, з крамы, пошты, Дому быту, школы, каб разьвітацца зь ім.
«Беларусы ў паўсядзённай гаворцы часта ўжываюць імёны мітычных пэрсанажаў, але не разумеюць гэтага», — так лічаць рупліўцы беларускай даўніны, якія ўзяліся вярнуць зь нябыту герояў беларускага фальклёру. І хочуць на гэтым зарабіць.
Рэпартаж Свабоды з новага беларускага горада.
У Мазыры жыхары чатырох шматпавярховікаў на вуліцах Пралетарскай, Няжнова, завулку Першамайскім пратэстуюць супраць будаўніцтва ў іх супольным двары новага 40-кватэрнага жылога дома на адзінаццаць паверхаў.
Савет Міністраў апублікаваў сьпіс 102 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў-банкрутаў. На Берасьцейшчыне найбольш калгасаў, у дачыненьні якіх мяркуецца прымяніць працэдуру банкруцтва, у Ганцавіцкім раёне.
На Палесьсі, у Акцябрскім раёне, за тры кілямэтры ад райцэнтру, легендарнай Рудабелкі, ёсьць вёска Новая Дуброва. Тутэйшыя жыхары ўжо тры гады пакутуюць ад недахопу вады ў калодзежах.
Нечаканае судовае рашэньне на карысьць індывідуальнай прадпрымальніцы зь Пінску.
У Круглянскім раёне, што на Магілёўшчыне, у вёсцы Ваўканосава майструе музычныя інструмэнты Аляксандар Харкевіч. 82-гадовы носьбіт старажытнага рамяства жыве ў абязьлюдзелым паселішчы і марыць, каб яно адрадзілася.
18 лістапада ў Слуцкім раённым судзе прайшло чарговае пасяджэньне па справе Івана Барбашынскага, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам, спалучаным з гвалтам.
Сама сірата, а цяпер і адзінокая маці, Ганна Карповіч штодня пяць кілямэтраў нясе дзіця на руках, каб адвесьці і сустрэць са школы старэйшага сына.
Сёньня ў Слуцкім раённым судзе ўпершыню дасьць паказаньні Іван Барбашынскі, якога абвінавачваюць у зьбіцьці міліцыянтаў.
Выпрабаваньняў, празь якія прайшла менская пэнсіянэрка Вера Гоціна, занадта шмат для аднаго чалавека. Зрэшты, яна ня толькі іх пераадолела, а і знайшла сілы адкрыць у сабе новыя таленты. Прафэсійная піяністка і мастачка-пачаткоўка на Радыё Свабода.
Шматдзетная сям’я Гамолаў з Калодзішчаў страціла ўласнае жыльлё і два гады туліцца ў двухпакаёўцы разам зь сям’ёй сваіх сяброў. Прыватны дом Гамолаў згарэў. У 14-мэтровы пакой іх пусьцілі сябры, каб сацыяльныя службы не адабралі дзяцей.
Майстар-кляса ад ткальлі Сьцепаніды Сьцепанюк, жыхаркі вёскі Дарапеевічы Маларыцкага раёну.
Пэрформансам пад назвай «Новы стыль жыцьця» аўстрыйскія студэнты адлюстравалі свае ўражаньні ад наведваньня беларускіх «калгасаў». Так 12 лістапада ў Менску ў прасторы «Цэх» адкрылася выстава «Калгас Лактоза Осмас».
Канфлікт з АМАПам можа пагражаць турэмным тэрмінам Аляксандру Бельчуку з вёскі Арлянка Маларыцкага раёну. Зараз Аляксандар і яго брат Мікалай знаходзяцца ў сьледчым ізалятары, а іх бацька Іван Бяльчук лічыць, што гэта ўсё — помста міліцыянтаў.
12 лістапада ў Менску прайшоў форум грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!».
Рэпартаж Свабоды зь «непэрспэктыўных вёсак» Гомельшчыны.
А 12-й гадзіне на прыступках галоўнага ўваходу ў будынак КДБ прайшла акцыя правацэнтрысцкай кааліцыі, у якой удзельнічалі каля 20 чалавек.
Савецкія і нямецкія ўпакоўкі ад цыгарэт, цукерак, прыватныя лісты, газэты, дакумэнты даваеннага архіву СНК — артэфакты 1930–40-х гадоў знайшліся пры рамонце Дому ўраду, дзе яны праляжалі некалькі дзясяцігодзьдзяў.
Рэпартаж з аграгарадку Гарбавічы на Магілёўшчыне, дзе маладыя зайздросьцяць старым.
На Шклоўшчыне на могілках зьніклага хутару Хадзевічы ўсталяваны крыж у памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У 1932 годзе НКВД вывез з паселішча братоў Салаўёвых. Вярнуцца і адрадзіць хутар ім не было наканавана.
Сямідзесяціпяцігадовая Галіна Чэчыкава з аграгарадка Мічурынская Гомельскага раёну ўсё лета і восень адбіваецца ад баброў. Два гады таму тыя пасяліся побач зь сядзібай Чэчыкавых у кар’еры, запоўненым вадою, і цяпер проста тэрарызуюць пэнсіянэраў.
Летась у Беларусі пабывалі 300 тысяч арганізаваных турыстаў, а ў «неспакойнай» Украіне — 12 мільёнаў. Што рабіць, каб замежныя турысты палюбілі і «купілі» Беларусь, вырашалі на сэмінары Buy Belarus.
Гарадзенскія турфірмы пакуль не падрыхтавалі тэхнічныя магчымасьці для рэгістрацыі турыстаў, якія пажадаюць наведаць бязь візы рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і Горадню.
Звыш трохсот маладых жыхароў Рагачова прыйшлі сёлета займацца ў СДЮШАР № 2 веславаньнем на байдарках і каноэ.
Адзіны ў Беларусі касьцёл з двума крыжамі, каталіцкім і праваслаўным, адкрыўся ў 2010 годзе ў вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёну.
Каля 80 удзельнікаў сабраліся на першы ў Беларусі «Кастрычніцкі кірмаш» — мерапрыемства, дзе таленавітыя маладыя людзі з замежнымі дыплёмамі атрымалі магчымасьць сустрэць патэнцыйных працадаўцаў у нефармальнай атмасфэры.
Помнік слаўнаму мінуламу і сучаснаму бяспамяцтву адначасова.
Людзі з рознымі залежнасьцямі праходзяць духоўную і працоўную рэабілітацыю ў хрысьціянскім цэнтры каля Смалявічаў.
Тыднёвік «Деловой Казахстан», галоўнае эканамічнае выданьне гэтай сярэднеазіяцкай краіны, ставіць пад сумнеў эфэктыўнасьць наддзяржаўных інтэграцыйных праектаў пад патранатам Масквы.
Зьявіліся скаргі, што ў магілёўскім лячэбна-працоўным прафілякторыі № 7 «пацыентам» не хапае харчоў.
«Цяпер цяжка вызначыць, хто бомж ля бакаў, а хто не. Нямала беспрацоўных, дом у якіх ёсьць, але гэтак, як і я, з бакаў жывуць», — з аповеду магілёўскага валацугі.
Полацак — узорны горад, дзе савецкага засталося нашмат меней, чым у большасьці нашых местаў. Праспэкт Карла Маркса цяпер носіць імя Скарыны, вуліца Фрунзэ — Эўфрасіньні Полацкай. Невялікія помнікі Леніну тут схаваныя ў парках, а на галоўных плошчах стаяць помнікі Скарыну, Эўфрасіньні, Усяславу Чарадзею. Як гарадзкія ўлады пры Лукашэнку праводзілі дэкамунізацыю ў Полацку, высьвятляла Свабода.
На Берасьцейшчыне здарыўся канфлікт паміж сям’ёй фэрмэра і АМАПам. У выніку супраць фэрмэра Аляксандра Бельчука завялі крымінальную справу за супраціў міліцыянтам, а ягонага брата Мікалая зьвезьлі супрацоўнікі АМАП.
Радыё Свабода выправілася на беларуска-расейскую мяжу, каб спраўдзіць, як трапляюць у Расею замежныя аўтамабілі.
Перасяленцы з Казахстану і ўцекачы з Данбасу, якія ў пошуках лепшай долі вырашылі спыніцца ў Беларусі, пакідаюць свае дамы, пажыўшы і папрацаваўшы ў СПК, і зьяжджаюць.
Сёньня Сьвятлана Алексіевіч наведала Нацыянальны музэй у Празе, дзе ёй прадэманстравалі арыгінальнае выданьне Францішка Скарыны.
«Усе ў шоку» — так рэагуюць знаёмыя Ўлада К. на трагедыю, якая здарылася ў гандлёвым цэнтры «Эўропа» 8 кастрычніка. Апошнія 2 гады Ўлад К. вучыўся ў менскай школе № 27. Пра яго Радыё Свабода распавялі некалькі аднаклясьнікаў.
Гомельскія ўлады забаранілі карыстацца дачнымі ўчасткамі на ўскраіне гораду былым чыгуначнікам, абяцаюць прыслаць бульдозэр. Дачнікі пратэстуюць.
Суд Маскоўскага раёну Менску пачаў разглядаць пазоў ААТ «Мілкавіта» супраць журналіста Associated Press Юрася Карманава аб абароне дзелавой рэпутацыі.
Інвалід зроку Андрэй Гурбановіч з Кажан-Гарадку Лунінецкага раёну напісаў больш за 700 песень для самадзейных калектываў. Некаторыя яго творы нават называюць народнымі.
Гарадзенец Віктар Андрэеў, паводле адукацыі юрыст, ня можа знайсьці працу больш за год, жыве разам з маці на яе пэнсію. Кажа, што псыхалягічна вельмі складана. Але лічыць, што зьмяніць свой статус немагчыма бязь зьменаў у грамадзтве.
«Ён стаміўся ад наркотыкаў ды свайго ладу жыцьця. Ён хацеў зьмяніць яго і толькі наважыўся расправіць крылы, як іх абрэзалі», — актора Глеба Багаеўскага асудзілі на 18 гадоў калёніяў.
На будоўлі ў Добрушы пабываў карэспандэнт Свабоды, пагутарыў з адным з кіраўнікоў.
Маёй „творчай рэзэрвацыяй“ стаў паб у Віцебску», — малады выкладчык Сяргей Русецкі пра своечасовасьць зьмены прафэсіі.
Як мяркуюць адмыслоўцы, прымусовая «кітаізацыя» беларускага аўтапраму — прагназаваная авантура са стратамі на мільёны даляраў.
Загрузіць яшчэ