Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Менск абвясьцілі сталіцай БССР


Менск, Беларусь, 1950 год
Менск, Беларусь, 1950 год

Падзеі ў гісторыі Беларусі і сьвету 8 студзеня.

Дзень у гісторыі

8 студзеня 1919 году, праз тыдзень пасьля таго, як бальшавікі ў Смаленску 1 студзеня абвясьцілі пра стварэньне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, Менск быў абвешчаны сталіцай БССР.

1954 — у Беларусі зьліквідавалі вобласьці: Бабруйскую, Баранавіцкую, Палескую з цэнтрам у Мазыры, Пінскую і Полацкую.

У гэты дзень нарадзіліся

1499 — нарадзіўся Ян з княжатаў літоўскіх, віленскі біскуп, апякун Францішка Скарыны, які быў ягоным сакратаром.

1848 — Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі фізык, мэдык, біёляг.

1911 — Уладзімер Дудзіцкі, беларускі паэт, дзяяч беларускай эміграцыі.​

1924 — Алесь Савіцкі, беларускі пісьменьнік і публіцыст.

1936 — Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.

Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі
Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі

У памяці

1324 — памёр Марка Полё, італьянскі падарожнік.

1337 — Джота, італьянскі мастак.

1642 — Галілео Галілей, італьянскі навуковец, вынаходнік.

1878 — Мікалай Някрасаў, расейскі паэт і празаік.

1896 — Поль Вэрлен, францускі паэт-сымбаліст.

1967 — Барбара Вержбаловіч, опэрная сьпявачка ў Менску перад вайной і ў часе вайны, дыктарка беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Мюнхене.

1980 — Канстусь Кіслы, беларускі музыка, кампазытар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў.

1997 — Аляксандра Саковіч, беларуская эміграцыйная пісьменьніца.

2017 — Валеры Панамароў, беларускі кінарэжысэр (сяро іншага, рэжысэр і сцэнарыст фільмаў «Тутэйшыя» і «На чорных лядах»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG