Як прэзыдэнт ён адхіліў плян Расеі даць шырокія паўнамоцтвы сэпаратысцкаму Прыднястроўю. З тых часоў, прызнае ён, дачыненьні з Масквой моцна пагоршыліся.
«У мяне бацька быў камуністам, — кажу Ўладзіміру Мікалаевічу, пакуль нам прышпільваюць мікрафоны, — Думаю, што і застаўся ім». Я не схлусіла, насамрэч. «Камуністы былымі не бываюць, — адразу адрэагаваў трэці прэзыдэнт Малдовы. Кантакт быў наладжаны.
Я не магла не задаць гэтага пытаньня. Качаран усьміхнуўся. Памаўчаў. Сказаў, што гэта напэўна найбольш абмеркаваная і самая закрытая для яго тэма. І далей як адрэзаў: «Ніколі не кажы ніколі».
Двойчы абраны прэзыдэнт Армэніі, які імкнуўся да збліжэньня з Масквой, раіць Захаду: Крэмль лепш рэагуе на пернік, чым на бізун.
«Хрушчоў сказаў, што Ўкраіна павінна ўзяць Крым, таму што там такое! Толькі Ўкраіна, кажа, можа дапамагчы Крыму, таму што вы побач, у вас ёсьць магчымасьці, ёсьць сілы. Кірычэнка запратэставаў», — расказвае першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук.
Падчас інтэрвію Краўчук часам пераходзіць на родную мову, потым ізноў вяртаецца на расейскую. Тлумачыць, трымаючы руку ля сэрца, што гэта ягоная родная мова...
Масква можа дзейнічаць агрэсіўна, кажа былы прэзыдэнт Латвіі, і Захад павінен лепей разумець Расею. У адваротным выпадку наступствы могуць быць значна горшымі, чым цяпер ва Ўкраіне.
«Вось так усё прэзыдэнцкае жыцьцё, — працягвае жартаваць Улманіс, — кіруеш краінай, прымаеш важныя геапалітычныя рашэньні, а падчас здымак кіруюць табой».
«Слава Беларусі!» Гэта былі першыя словы трэцяга прэзыдэнта Ўкраіны.
61-гадовы экс-прэзыдэнт сьцьвярджае, што апошнія 350 гадоў Украіна жыла ў атмасфэры расейскай агрэсіі. Першае інтэрвію праекту «Расея і я».
Прэзыдэнт не бывае былым. Але сапраўдны прэзыдэнт павінен ім стаць.
1 лютага спонілася 85 гадоў з дня нараджэньня першага прэзыдэнта Расеі. Сваімі ўспамінамі і ацэнкамі дзеляцца былыя кіраўнікі пост-савецкіх дзяржаваў.