Толькі тры з чатырох афіцыйна зарэгістраваных кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі падалі афіцыйныя заяўкі на ўдзел у тэледэбатах.
Пратаколы на іх былі складзеныя за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня пасьля пікету «За свабодныя выбары» 10 верасьня.
Сустрэча студэнтаў БДУ з кандыдатам у прэзыдэнты Тацянай Караткевіч была нешматлюдная. Тыя, хто прыйшоў, казалі, што іншыя баяцца.
Віктар Цярэшчанка, які заўчасна выбыў з выбарчай кампаніі, раскрытыкаваў эканамічныя праграмы ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
У Віцебску прайшлі пікеты ў падтрымку двух кандыдатаў, а таксама сустрэча з выбарцамі. Тым, што пікеты даводзілася ладзіць у «спальных» мікрараёнах, незадаволеныя ні прыхільнікі Сяргея Гайдукевіча, ні аднадумцы Тацяны Караткевіч.
Прадстаўнікі выбарчага штабу Тацяны Караткевіч мусілі зьвяртацца ў пракуратуру, каб у рэдакцыі «Гомельскай праўды» 20 верасьня прынялі да друку перадвыбарчую праграму кандыдаткі ў прэзыдэнты.
Лідэру стваранага грамадзкага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімеру Някляеву прыйшла позва ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Цэнтральнага раёну Менску за ўдзел у пікеце 10 верасьня.
Мікалай Статкевіч ня пойдзе 22 верасьня ў суд, бо не атрымаў позвы.
Cупольны розум соцыюму — штука складаная, больш складаная, чым індывідуальны розум яго найлепшых прадстаўнікоў.
Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч і лідэр грамадзкага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімер Някляеў на 22 верасьня выкліканыя ў суд Цэнтральнага раёна Менску.
«Ініцыятыўная група, якая падтрымлівае Тацяну Караткевіч, падала найбольшую колькасьць заявак на сустрэчы з выбарцамі», — паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Што адрозьнівае гэтыя выбары – нейкая дзяжурная абыякавасьць да іх з боку ўладаў і нікчэмнасьць крытыкі выбараў з боку ўладных апанэнтаў.
Усюды крызіс, а ў нас спакой і цішыня, але трэба думаць пра заўтрашні дзень, бо есьці захочацца.
Назіральнікам на выбарах застаецца спадзявацца на ласку ўчастковых камісіяў.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы палітвязень, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікола Статкевіч.
Відэарэпартаж зь вёскі Бабаевічы Клецкага раёну.
Каля 70 працэнтаў сябраў выбарчых камісіяў у Беларусі — жанчыны.
Засталіся тры тыдні да 11 кастрычніка, калі адбудуцца выбары. За каго будуць галасаваць вядомыя ў Беларусі асобы? Ці вызначылі яны, каго падтрымаюць?
Выказвайцеся ў камэнтарах!
Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць кандыдатаў у прэзыдэнты.
Паводле апошняй інфармацыі Цэнтарвыбаркаму, агульная сума сродкаў, якія паступілі ў выбарчы фонд Аляксандра Лукашэнкі склала 202 мільёны 360 тысяч рублёў.
Ці можа жанчына стаць прэзыдэнтам Беларусі? Чаму Тацьцяну Караткевіч любіць улада і ня любіць апазыцыя? У перадачы ўдзельнічаюць: Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько і дырэктар украінскай службы Радыё Свабода Марьяна Драч. Вядучы: Аляксандар Лукашук.
Ці можа жанчына стаць прэзыдэнтам Беларусі? Чаму Тацяну Караткевіч любіць улада і ня любіць апазыцыя?
Пляцоўка каля менскага рынку Камароўка паступова ператвараецца ў найбольш папулярнае месца агітацыі за кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі.
У сваім перадвыбарчым тэлевыступе кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Улаховіч заявіў, што баптысцкая царква «прапаведуе шкоду здароўю чалавека».
У сваім перадвыбарчым выступе кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Улаховіч некалькі разоў згадаў пра старшыню ТБМ Алега Трусава.
Улаховіч, як вядома, доўгі час працаваў у розных структурах выканаўчай улады. Ягоны кандыдацкі выступ па БТ дае выдатнае разуменьне, зь якіх кадраў складаецца цяперашняе беларускае кіраўніцтва
Карыстальнікі інтэрнэту бурна адрэагавалі на першы тэлевыступ Тацяны Караткевіч у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Дыскусія заўважна жывейшая за тую, што была пасьля выступу Гайдукевіча.
Незвычайны спосаб агітацыі за кандыдата ў прэзыдэнты ад ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча выявіў карэспандэнт Свабоды.
Эканаміст Віктар Цярэшчанка, якога не зарэгістравалі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта, прывёў новыя доказы таго, што 28 жніўня яго спрабавалі атруціць, каб зьняць з прэзыдэнцкіх выбараў.
«У нас не парушаюцца правы чалавека», «дайце мне свой тэлефон — я вам дапамагу» і «калі ласка, яшчэ пытаньні» — паўгадзінная сустрэча Генадзя Давыдзькі з выбарцамі нагадвала прымусовы партыйны сход з савецкага фільму.
Вячаслаў Сіўчык апавёў, чым можа быць карыснай для Беларусі палітычная эміграцыя, чаму беларусы ня цэняць пакутнікаў і чаму пасіўны байкот ня мае ніякага сэнсу.
15 верасьня карэспандэнтка Свабоды паехала разам з Тацянай Караткевіч у першую перадвыбрчую паездку па рэгіёнах па рэгіёнах: Лагойск — Лепель — Ушачы — Полацак — Наваполацак.
Вярхоўны суд Беларусі сёньня вынес адмоўны вэрдыкт па скарзе былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Віктара Цярэшчанкі.
Кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка надрукаваў у газэце «СБ. Беларусь сегодня» сваю перадвыбарчую праграму.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька заявіў Свабодзе, што бярэ на сябе пэрсанальную адказнасьць за менскі пікет 16 верасьня ў памяць Ганчара і Красоўскага.
Кандыдаты Сяргей Гайдукевіч і Тацяна Караткевіч хочуць удзельнічаць у тэледэбатах.
Белтэлерадыёкампанія да паўдня 16 верасьня ня мела інфармацыі пра тое, ці адбудзецца выступ па тэлебачаньні Аляксандра Лукашэнка ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ў сераду ўвечары.
Перадаць пажаданьні і просьбы асабіста Аляксандру Лукашэнку бярэцца праўладная грамадзкая арганізацыя «Белая Русь».
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2006 Аляксандар Казулін у інтэрвію Свабодзе заявіў, што браць удзел у цяперашніх выбарах немагчыма, бо выбараў няма.
Першым з зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты сёньня ў 19.30 па беларускім тэлебачаньні выступіў старшыня ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч. Ягоны выступ камэнтуе Віталь Цыганкоў.
Цягніком Кіеў — Менск 15 верасьня ў Беларусь прыехаў вядомы грамадзка-палітычны актывіст, лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.
16 верасьня Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць скаргу былога кандыдата на прэзыдэнта Віктара Цярэшчанкі, якога Цэнтральная выбарчая камісія не зарэгістравала ў якасьці афіцыйнага прэтэндэнта на найвышэйшую пасаду.
Паэт, лідэр стваранага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімер Някляеў заявіў, што бліжэй да выбараў аргкамітэт руху правядзе акцыю «За мірную, нэўтральную Беларусь!».
Пра што сьведчаць дадзеныя пра прыбыткі і маёмасьць кандыдатаў у прэзыдэнты?
На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі я спытаў кандыдата на прэзыдэнта Сяргея Гайдукевіча: зь якога часу ён носіць вусы?
Зарэгістраваныя кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі не сьпяшаюцца весьці агітацыю за сябе. Фактычна нідзе ня бачна выбарчых пікетаў, няма абвестак пра сустрэчы з выбарцамі. Чаму прэтэндэнты на вышэйшую пасаду марудзяць?
Кандыдат у прэзыдэнты Сяргей Гайдукевіч апублікаваў перадвыбарчую праграму, у якой заклікае зьмяніць выбарчую сыстэму і дапамагчы малому бізнэсу.
Перадвыбарчая праграма Тацяны Караткевіч наўмысна рабілася дастаткова абцякальнай, бо яе каманда разумее, што ў грамадзтва на постсавецкай прасторы няма належнай палітычнай культуры, перакананы экспэрт.
Цэнтравыбаркам апублікаваў інфармацыю пра прыбыткі і маёмасьць кожнага з кандыдатаў у прэзыдэнты, іх блізкіх сваякоў, якія разам зь імі жывуць і вядуць агульную гаспадарку.
Загрузіць яшчэ