Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка: Гэта не праграмы кандыдатаў, а набор лёзунгаў


Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка

Віктар Цярэшчанка, які заўчасна выбыў з выбарчай кампаніі, раскрытыкаваў эканамічныя праграмы ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі.

Кандыдат эканамічных навук Віктар Цярэшчанка, якога Цэнтральная выбарчая камісія не зарэгістравала кандыдатам на прэзыдэнта, апошнія чатыры дні правёў на лецішчы на Браслаўшчыне. Сьвежае паветра, вясковая ежа, як прызнаўся наш суразмоўца, памаглі трохі ачуняць пасьля атручваньня.

«Таму я вырашыў прааналізаваць эканамічныя праграмы зарэгістраваных кандыдатаў», — сказаў Свабодзе Віктар Цярэшчанка. Пачытаў я праграму кіраўніка дзяржавы, чалавека, які сёньня на гэтай пасадзе. Набор нейкіх незразумелых, не хачу сказаць камуністычных ці сацыялістычных, але набор словаў і тэрмінаў. І нічога болей. Ні вынікаў за 20 год «посьпехаў», ні посьпехаў сапраўдных, калі яны ёсьць. Адны лёзунгі, якія стаяць, магчыма, у кагосьці ў галаве альбо ў плянах. Усе гэтыя добра вядомыя з савецкіх часоў — «забясьпечым», «пабудуем»... Вельмі шкада.

Аналягічнае можна казаць і пра праграмы іншых кандыдатаў. Адны лёзунгі. Але як гэта зрабіць? Ну вазьміце хоць кніжкі пачытайце. Там жа напісана. Можна правесьці сэмінар. Чыноўнікі, вы ж сядзіце на пасадах, дык ужывайце разумныя рэчы на практыцы.

Я хачу яшчэ раз паўтарыць: тое, што цяпер адбываецца — альбо ад «вялікага» розуму, альбо гэта злы намер. Адны лёзунгі. Але ж яны нікому не патрэбныя. Трэба казаць канкрэтна, кан-крэт-на. На жаль, гэтыя праграмы — лёзунгі, словы, жаданьні кандыдатаў і іхніх камандаў. За гэтым няма канкрэтных прапановаў, шляхоў рашэньня, крокаў.

Я, магчыма, таксама хачу дагнаць залатую курыцу. Але калі я разумею, што я яе не даганю з шэрагу прычынаў, то навошта публічна марыць пра гэта?!»

Цэнтравыбаркам не зарэгістраваў Віктара Цярэшчанку афіцыйным кандыдатам на прэзыдэнта, палічыўшы, што той ня здолеў сабраць 100 тысяч сапраўдных подпісаў выбарцаў. Гэткая колькасьць подпісаў — мінімум, які неабходны для рэгістрацыі. У кандыдата прызналі сапраўднымі менш за 7 тысяч подпісаў.

Віктара Цярэшчанку 28 жніўня даставілі ў шпіталь проста зь дзелавой сустрэчы ў кавярні «Грунвальд», што на вуліцы Карла Маркса ў цэнтры Менску. Ён замовіў сабе сьвежавыціснуты маркоўны сок зь вяршкамі. У Цярэшчанкі пачалася моцная адмоўная рэакцыя арганізму, зьявіўся ацёк, здранцьвеньне твару і вачэй. Экс-кандыдат лічыць, што яго атруцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG