Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ждановіч прагаласуе за стабільнасьць, Пушкін, Лойка і Вольскі — на выбары ня пойдуць


Засталіся тры тыдні да 11 кастрычніка, калі адбудуцца выбары. На сайце Радыё Свабода адбываецца галасаванка. Больш за 70% апытаных адказалі, што на выбары ня пойдуць. Каля чвэрці апытаных падтрымаюць Караткевіч.

Радыё Свабода высьветліла, за каго будуць галасаваць вядомыя ў культуры асобы?

Ці вызначылі яны, каго падтрымаюць?

Рэжысэр Сяргей Ждановіч, адзін з аўтараў скандальнага фільму «Мы, браты» (Авэль) сказаў, што ўжо вызначыўся за каго будзе галсаваць, але раскрываць гэта ня лічыць патрэбным.

«Я буду галасаваць за стабільнасьць. За чалавека, які любіць сваю краіну і зьяўляецца патрыётам сваёй краіны. Мой выбар грунтуецца на маім жыцьці, на паездках па ўсім сьвеце.

Мне падабаецца Беларусь, і я лічу сябе патрыётам. І кожнаму беларусу жадаю быць «дзелацелем».

Сяргей Ждановіч
Сяргей Ждановіч

На пытаньне, за каго галасаваць 11 кастрычніка, скульптар Гэнік Лойка адказаў так:

«За байкот. Ёсьць ён такі ў сьпісе. Толькі байкот. Байкот ёсьць байкот, і усё. Што тут казаць? Я належу да партыі, якая заўсёды за байкот, гэта КХП-БНФ».

Гэнік Лойка
Гэнік Лойка

Мастак Алесь Пушкін сказаў, што на выбары ня пойдзе.

«Не пайду, з 1994 года не хаджу на выбары. Калі быў назіральнікам, рэальна бачыў усё становішча. Кожныя выбары мяне арыштоўвалі і садзілі ў турму. Няма за каго галасаваць».

Алесь Пушкін
Алесь Пушкін

Сьпявак Лявон Вольскі адказаў коратка:

«Ні за кога гэтым разам ня буду галасаваць».

Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG