Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: «Я завёў вусы яшчэ ў дзявятай клясе»


Сяргей Гайдукевіч
Сяргей Гайдукевіч

На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі я спытаў кандыдата на прэзыдэнта Сяргея Гайдукевіча: зь якога часу ён носіць вусы?

Падстава для такога пытаньня ўзьнікла падчас прэсавай канфэрэнцыі іншага прэтэндэнта на найвышэйшую дзяржаўную пасаду — Тацяны Караткевіч. Тады на пытаньне журналістаў, што аб’ядноўвае трох яе канкурэнтаў-мужчын, спадарыня Караткевіч адказала: «Яны ўсе вусатыя».

Сёньня спадар Гайдукевіч патлумачыў:

«Чаму я нашу вусы? Мабыць, таму, што яны мне пасуюць. Яны мне падабаюцца. Іншых прычынаў я ня ведаю.

Калі паглядзець маё фота ў дзясятай клясе, то ўжо там я з вусамі. Мяне яшчэ на ўрокі не пускаў наш дырэктар школы. Ён казаў: „Гайдукевіч, ідзіце згаліце вусы, вы яшчэ малады чалавек“. Я як адрасьціў вусы ў канцы дзявятай клясы, так з той пары ні разу не галіў.

Мабыць, астатнія прэтэндэнты зь мяне прыклад узялі.

Я думаю, паміж намі, прэтэндэнтамі, ёсьць агульнае. Агульнае ў тым, што ўсе мы хвалюемся за сувэрэнітэт нашай краіны. Тое, што Караткевіч кажа пра сувэрэнітэт, тое, што пра сувэрэнітэт кажу я, гэта нас збліжае. І мы не павінны забывацца, што мы грамадзяне адной краіны. Калі мы будзем нават толькі чуць адзін аднаго, гэта прывядзе да таго, што ў нашай краіне будзе значна лепей, чым цяпер».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG