Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў рыхтуе акцыю супраць расейскіх ваенных баз


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Паэт, лідэр стваранага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімер Някляеў заявіў, што бліжэй да выбараў аргкамітэт руху правядзе акцыю «За мірную, нэўтральную Беларусь!».

Акцыя пройдзе прыкладна за тыдзень да дня галасавання, 11 кастрычніка.

13 верасьня аргкамітэт распаўсюдзіў заяву з прапановай у рамках выбарчай кампаніі правесьці акцыю «За мірную, нэўтральную Беларусь!».

«З апошніх дзеяньняў кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі ўсё больш відавочна, што Расея мае намер ператварыць Беларусь ня проста ў сваю калёнію, чаго з-за палітыкі цяперашняга беларускага рэжыму яна практычна дамаглася, а ў сваю ваенную базу. Гэта супярэчыць ня толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна зь якой Беларусь — нэўтральная дзяржава. Гэта ставіць пад рэальную пагрозу бясьпеку краіны і само жыцьцё беларусаў», — гаворыцца ў заяве.

«Мы плянуем правесьці пікет ці мітынг. Зараз я вяду перамовы з тымі апазыцыйнымі структурамі і грамадзкімі арганізацыямі, хто мог бы далучыцца да гэтай акцыі, каб яна была як мага больш масавай. Менавіта для гэтага, масавасьці і рэзанансу, нядрэнна было б, каб яна была санкцыянаванай», — сказаў Някляеў БелаПАН.

На яго думку, «праблема разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі ваенных баз, праблема мілітарызацыі Беларусі — гэта непасрэдная пагроза незалежнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG