11 кастрычніка — дзень выбараў прэзыдэнта Беларусі. На пасаду кіраўніка дзярдавы зарэгістраваныя 4 кандыдаты — Аляксандар Лукашэнка, Тацяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч.
Бальшыня апазыцыйных партыяў і арганізацыяў вырашылі байкатаваць ці ігнараваць выбары, паколькі лічаць іх несправядлівымі і непразрыстымі.
Тыдзень таму мы правялі падобную апытанку на сайце Радыё Свабода. Амаль 70 працэнтаў рэспандэнтаў ня будуць удзельнічаць у выбарах.
Ці зьмянілася ў вас стаўленьне да выбараў за першы тыдзень агітацыйнай кампаніі?
Каго вы зьбіраецеся падтрымаць?