Выпадковы візыт да доктара абярнуўся анкалягічным дыягназам, які большасьць лічыць прысудам. Прайшло пяць гадоў — Натальля зноў працуе ў школе, а свой «зарад адрэналіну» атрымлівае на канцэртах Джэтра Тал і Мэрэліна Мэнсана.
Свабода пачынае цыкль «Жыцьцё пасьля раку» пра анкалягічных хворых, якія пасьпяхова лечацца, ведаюць, што рак – гэта не прысуд, і дапамагаюць іншым усьвядоміць гэта і змагацца з хваробай.
Антон Івашкевіч — герой новай перадачы «Жыцьцё пасьля раку». «У мяне быў рак вэстыбулярнага і сярэдняга аддзелу гартані з мэтастазамі ў лімфавузлы правай часткі шыі. Паводле статыстыкі, вылечваецца ў 15 працэнтах, — распавядае Антон Іванавіч. — Вось я скарыстаўся».
Валянціне Ляшук са Смаргоні было 36, калі ёй паставілі страшны дыягназ. Яна пазьбягае слова «рак». Кажа: анкалёгія. Сёлета ў траўні будзе 10 гадоў, як ёй зрабілі апэрацыю.
Сьвятлана Бергер справілася з анкалягічным захворваньнем і цяпер уласным прыкладам дапамагае паверыць іншым: рак — не прысуд.
Гісторыя Натальлі Сыравегінай, як яна перамагла рак.
Хто працягвае справу Ірыны Казулінай? Ці магчыма адкрыта гаварыць пра рак на постсавецкай прасторы, дзе тэма хваробаў і анкалёгіі ў тым ліку, зьяўляецца своеасаблівым табу? Госьці «Свабоды бяз гальштукаў» – старшыня рады Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Жыхар і галоўны рэдактар рускай службы Радыё Свабода Ірына Лагуніна. Вядучая – Ганна Соўсь.