Аляксея Шчадрова, які арганізаваў прытулак для бадзяжнікаў у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, ужо не вінавацяць у нелегальнай рэлігійнай дзейнасьці. Але ўлады ягонаму прытулку асабліва не дапамагаюць, пры гэтым не пакідаюць у спакоі.
Юры з далёкага расейскага Ўралу — зь Пермі. Там ён прадаў хату і прыехаў у Беларусь да сына. Тут і стаў бамжом
У Рагачове паставілі помнік згушчонцы. Копія фірмовай бляшанкі згушчанага малака вышынёй у 4 мэтры, выкананая «ў антычнай тэхніцы мазаікі з каляровага шкла», ўсталяваная ў гонар 75-гадовага юбілею мясцовага малочна-кансэрвнага камбінату.
У Смалявіцкім раёне, у мясцінах заплянаванага «кітайскага індустрыяльнага парку», улады ня могуць зрабіць пераход праз трасу для жыхароў і дачнікаў вёскі Бярозавая гара. Аўтобус спыняецца далёка, і адзіны шлях зь яго — празь дзірку ў агароджы аўтамагістралі.
Статак кароў у Шаркаўшчынскім раёне надоўга перакрыў рух на дарозе.
Ад паводкі пакутуюць нават тыя, хто лётае. Патоп у садовым таварыстве ў Гомельскім раёне.
На затопленых у Петрыкаве вуліцах самы хадавы тавар — рыбацкія боты й дошкі. Накупіць дошак для кладак ня проста — кубамэтар каштуе 1,5 мільёна рублёў. А Петрыкаўскі райкамунгас на сотні мэтраў разводзьдзя паклаў кладак толькі мэтраў трыццаць.
Апошнім часам зноў, як пры СССР, набываюць папулярнасьць кватэрныя канцэрты. Але ня толькі й ня столькі з-за цэнзуры. Свабода пабывала ў Менску ў «доме культуры La мора» на кватэрніку гурту «Нельга забыць», які, апрача сваіх песень, грае вершы Караткевіча.
Цыклён «Хавэр» лютуе. Завіруха па ўсёй краіне цэлы дзень, у гарадах машыны ледзь рухаюцца, на трасах многія стаяць. Прагнозы на заўтра несуцяшальныя — надалей штармавое папярэджаньне.
У нядзелю ў менскім касьцёле Сьвятога Роха, што на Залатой Горцы, прайшла англамоўная імша для замежнікаў. Былі і цікаўныя беларусы. Ідэя служыць па-ангельску ўзьнікла на гэтыя Каляды – парафіяне выказалі патрэбу, касьцёл пайшоў насустрач. Цяпер англамоўныя службы будуць кожную першую нядзелю месяца.
Жыхары дому на вуліцы Мічурына, 2 у Горках пакутуюць ад рамонту, які доўжыцца ад мінулай вясны. Будынак са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасьці абяцалі адрамантаваць да адкрыцьця «Дажынак».
У Магілёве Сьвятое возера ўпадабала чародка лебедзяў. 9 птушак на працягу некалькіх дзён застаюцца на замерзлым вадаёме. Людзей лебедзі не баяцца. На цікаўных, якія прыносяць птушкам паесьці, рэагуюць спакойна.
17 студзеня – зноў завіруха і частыя аварыі на дарогах. За мінулыя суткі ў Менску выпала 25% месячнай нормы ападкаў. Сьнегапад працягнецца да 18-га студзеня.
У Магілёве нечакана атрымала працяг гісторыя з пратэстам жыхароў мікрараёну Юбілейны супраць высечкі бярэзьніку пад шматпавярховы дом. Рыючы катлаван, будаўнікі пашкодзілі трубаправод. Вялізная яміна ўмомант запоўнілася вадой.
На галоўным пляцы пасёлку Ганцавічы (Барысаўскі раён) гандлююць гумовымі ботамі, мясам, кітайскай галянтарэяй. Жыхароў у Ганцавічах менее на вачах: сталоўка даўно зачыненая, шматкватэрны дом пасьля пажару ніхто не зьбіраецца аднаўляць.
Сакінат Maгамедава, чэмпіёнка па тхэквандо з Дагестану, кожны дзень даказвае, што жыцьцё — гэта тое, што вы робіце зь яго. Яна нарадзілася бяз рук. Сакінат ня толькі пасьпяховая спартоўка, яна выхоўвае двух дзяцей.
Чысьціць дах ад сумётаў выглядае зусім не жаночай справай, і ўвогуле — справай досыць рызыкоўнай.
Сьвяточная імша ў мёрскім касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пачалася апоўначы. І яшчэ за гадзіну да яе пачатку, скрозь 13-ціградусны мароз і колкую завею, касьцёл сталі запаўняць сотні людзей зь Мёраў і ваколіц.
Cьвяточная імша ў мёрскім касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пачалася апоўначы. І яшчэ за гадзіну да яе пачатку, скрозь 13-ціградусны мароз і колкую завею, касьцёл сталі запаўняць сотні людзей зь Мёраў і ваколіц.
Традыцыйны парад Дзедаў Марозаў адбыўся 14 сьнежня ў Горадні.
Беларусь завальвае сьнегам. Па-за цэнтральнымі вуліцамі машыны ледзь праяжджаюць. Нават на менскай кальцавой раніцай хуткасьць не перавышала 40км/г. На барацьбу са сьнегам кінутыя і трактары, і студэнты.
25 лістапада блізу сотні заўзятараў футбольнага клуба «Нёман» зладзілі вулічнае шэсьце ў падтрымку сваёй каманды. Такім чынам фанаты адзначылі заканчэньне футбольнага сэзону. Акцыя была дазволеная мясцовымі ўладамі.
Гарадзенскі скульптар Уладзімер Панцялееў, пабыўшы ў Стакгольме, уразіўся там помнікамі швэдзкім каралям. Вярнуўшыся ў каралеўскі горад — Горадню, узяўся за працу, бо тут няма ніводнага помніка ні каралю, ні вялікаму князю.
Івацэвіцкія падлеткі займаюцца паркурам, скачучы па трубах цеплатрасы. Хлопцы называюць сваю суполку «Івацэвічы паркур клан» і лічаць, што лепей бы ў горадзе пабудавалі замест лядовага палаца акрабатычную залю.
Здавён на Быхаўскім рынку ў Магілёве існуе барахолка. У Другую ўсясьветную вайну гараджане тут выменьвалі рэчы на харчы. За Савецкім Саюзам — збывалі тавары фарцоўшчыкі. Тады гэта былі пераважна маладыя людзі. Цяпер «фарцуюць» у асноўным пэнсіянэры.
Жыхарка Берасьця Ірына Сіняпкіна трымае ў кватэры чатырох сабак і восем катоў, якіх забрала з вуліцы.
Жыхарка Берасьця Ірына Сіняпкіна трымае ў кватэры чатырох сабак і восем катоў, якіх забрала з вуліцы. Кабета кажа, што мае прэтэнзіі ад камунальнікаў, аднак нікуды збыць коцікаў-сабачак ня можа, бо ў Берасьці няма прытулку для бяздомных жывёлаў.
У суботу, 3 лістапада, амаль цэлы дзень у Магілёве цэнтральнымі вуліцамі, сьпяваючы «Харэ Крышна», шпацыравала група вандроўных крышнаітаў. Нязвыклае для гарадзкой будзённасьці відовішча не засталося без увагі мінакоў. Яны, аднак, усё ж стараніліся ўбраных у памаранчавае вернікаў.
У суботу, 3 лістапада, амаль цэлы дзень у Магілёве цэнтральнымі вуліцамі, сьпяваючы «Харэ Крышна», шпацыравала група вадроўнікаў-крышнаітаў. Яны патлумачылі, што сваімі сьпевамі ачышчаюць атмасфэру ад зла.
Увечары 31 кастрычніка ў Віцебску адчынялі краму «Эўраопт». Натоўп пакупнікоў чакаў нейкіх зьніжак з гэтае нагоды. Але надзеі людзей ня спраўдзіліся: гэта ўжо чацьвёртая такая крама ў горадзе, і кошты паўсюль аднолькавыя.
Крэйдавыя кар'еры на поўнач ад Ваўкавыску набываюць усё большую папулярнасьць як турыстычны аб'ект. З 60-х гадоў тут здабываюць крэйду, якая дае незвычайны колер вадзе. Мясьціны «дзікія», неўпарадкаваныя — падыходзіць блізка да краёў абрыву небясьпечна.
Рубрыку «Такое жыцьцё» здымаюць ня толькі карэспандэнты Свабоды — яе робяць і чытачы нашага сайту. Гэтыя кадры ў рэдакцыю даслаў жыхар Воршы, які падпісаўся Polkovnik. Каб падзяліцца сваімі відэа са Свабодай, лістуйце на rferl.minsk@gmail.com з пазнакай «Такое жыцьцё».
«Свабода» абрала чарговага пераможцу відэарубрыкі «Такое жыцьцё». Лепшым сярод дасланых у рэдакцыю відэа за жнівень-верасень прызнаны ролік «Асіповіцкі райшпіталь» ад Лёвы з Магілёва.
Рубрыка «Такое жыцьцё» — гэта спробы фільмаваць жыцьцё такім, якое яно ёсьць. Разам з карэспандэнтамі Свабоды здымаюць і чытачы нашага сайту. Найлепшыя відэа адзначаюцца прызам.
Невясёлы краявід закінутай будоўлі асіповіцкага раённага шпіталя цяпер ажыўляе толькі посьвіст ветру ды дзіцячыя галасы. Відэа даслаў чытач Лёва з Магілёва. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com — аўтары найлепшых дасланых відэа атрымаюць HD-камэру ў падарунак.
Берасьцейская вуліца Савецкая цяпер пешаходная, са старымі ґазавымі ліхтарамі. Штодня іх запальвае адзін і той жа адмысловы чалавек. І рэтра-цырымонія, і сам ліхтаршчык вельмі папулярныя сярод месьцічаў і гасьцей Берасьця. Даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com.
Грэка-каталіцкую капліцу, якая знаходзіцца на гарадзкіх каталіцкіх могілках Магілёва, асьвяцілі ў 1996 годзе. Рамантавалі яе мясцовыя ўніяты талакой. Яна застаецца пакуль адзіным асяродкам ўніяцтва на Магілёўшчыне. Усяго на Беларусі паводле розных ацэнак ад 3 да 10 тысячаў вернікаў-уніятаў.
Музыка-аматар сьпявае і нагадвае пра маральныя каштоўнасьці мінакам на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com.
Канстанцін і Алена Кляўчэні зь вёскі Будча Ганцавіцкага раёну вырошчваюць каля паўгектара бульбы. Пэнсіянэры гадуюць чацьвёра сьвіней і парасят. Кормяць іх таксама бульбай. Рубрыка «Такое жыцьцё» — здымаюць карэспандэнты Свабоды, здымайце і вы! Скантактавацца з рэдакцыяй можна праз электронную пошту rferl.minsk@gmail.com
Ад траўня кожныя выходныя частка менскай вуліцы Карла Маркса пераўтвараецца ў вольную мастацкую пляцоўку. Тут ня езьдзяць машыны, а гуляюць людзі, выступаюць акторы, граюць музыкі. У мінулыя выходныя можна было пасьпяваць песьні разам з музыкамі праекту «CityZen» і патанчыць з «Real Jazz Band».
У чацьвер 9 жніўня на стадыёне «Энфілд Роўд» у Ліверпулі футбалісты «Гомеля» зноў згуляюць з «чырвонымі». Пачатак ТБ-трансляцыі — 22-00. Тыдзень таму дома беларусы саступілі 0:1. Відэа таго вечара — ад чытачкі Ларысы Ш. з Гомеля. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!
Больш як на кілямэтар расьцягнулася аўтамабільная чарга на ўезд ва Ўкраіну зь Беларусі ў памежным пропуску «Новая Гута». У чаканьні памежнага й мытнага дагляду турысты зь Беларусі, Расеі, Прыбалтыкі марнуюць па 4-5 гадзінаў. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!
Па выніках чэрвеня-ліпеня лепшым стала відэа «Сабака возіць інваліда» ад Уладзімера Б. з Горадні — аўтар атрымае невялікую HD-камэру ў падарунак.
Майстар народнай творчасьці Валянціна Канстанцінаўна Ўласік са Стоўбцаў славіцца сваімі вясельнымі караваямі. А яшчэ складае вершы — пра вясельле, маладых і сам каравай. Замаўляць караваі на вясельлі ў Стоўбцы прыяжджаюць ня толькі з усяе Беларусі, але і з Варшавы ды Масквы.
Загрузіць яшчэ