Такое жыцьцё. Ліхтаршчык зь Берасьця
Берасьцейская вуліца Савецкая цяпер пешаходная, са старымі ґазавымі ліхтарамі. Штодня іх запальвае адзін і той жа адмысловы чалавек. І рэтра-цырымонія, і сам ліхтаршчык вельмі папулярныя сярод месьцічаў і гасьцей Берасьця. Даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com.