Гарадзенскі скульптар Уладзімер Панцялееў, пабыўшы ў Стакгольме, уразіўся там помнікамі швэдзкім каралям. Вярнуўшыся ў каралеўскі горад — Горадню, узяўся за працу, бо тут няма ніводнага помніка ні каралю, ні вялікаму князю.
Івацэвіцкія падлеткі займаюцца паркурам, скачучы па трубах цеплатрасы. Хлопцы называюць сваю суполку «Івацэвічы паркур клан» і лічаць, што лепей бы ў горадзе пабудавалі замест лядовага палаца акрабатычную залю.
Здавён на Быхаўскім рынку ў Магілёве існуе барахолка. У Другую ўсясьветную вайну гараджане тут выменьвалі рэчы на харчы. За Савецкім Саюзам — збывалі тавары фарцоўшчыкі. Тады гэта былі пераважна маладыя людзі. Цяпер «фарцуюць» у асноўным пэнсіянэры.
Жыхарка Берасьця Ірына Сіняпкіна трымае ў кватэры чатырох сабак і восем катоў, якіх забрала з вуліцы.
Жыхарка Берасьця Ірына Сіняпкіна трымае ў кватэры чатырох сабак і восем катоў, якіх забрала з вуліцы. Кабета кажа, што мае прэтэнзіі ад камунальнікаў, аднак нікуды збыць коцікаў-сабачак ня можа, бо ў Берасьці няма прытулку для бяздомных жывёлаў.
У суботу, 3 лістапада, амаль цэлы дзень у Магілёве цэнтральнымі вуліцамі, сьпяваючы «Харэ Крышна», шпацыравала група вандроўных крышнаітаў. Нязвыклае для гарадзкой будзённасьці відовішча не засталося без увагі мінакоў. Яны, аднак, усё ж стараніліся ўбраных у памаранчавае вернікаў.
У суботу, 3 лістапада, амаль цэлы дзень у Магілёве цэнтральнымі вуліцамі, сьпяваючы «Харэ Крышна», шпацыравала група вадроўнікаў-крышнаітаў. Яны патлумачылі, што сваімі сьпевамі ачышчаюць атмасфэру ад зла.
Увечары 31 кастрычніка ў Віцебску адчынялі краму «Эўраопт». Натоўп пакупнікоў чакаў нейкіх зьніжак з гэтае нагоды. Але надзеі людзей ня спраўдзіліся: гэта ўжо чацьвёртая такая крама ў горадзе, і кошты паўсюль аднолькавыя.
Крэйдавыя кар'еры на поўнач ад Ваўкавыску набываюць усё большую папулярнасьць як турыстычны аб'ект. З 60-х гадоў тут здабываюць крэйду, якая дае незвычайны колер вадзе. Мясьціны «дзікія», неўпарадкаваныя — падыходзіць блізка да краёў абрыву небясьпечна.
Рубрыку «Такое жыцьцё» здымаюць ня толькі карэспандэнты Свабоды — яе робяць і чытачы нашага сайту. Гэтыя кадры ў рэдакцыю даслаў жыхар Воршы, які падпісаўся Polkovnik. Каб падзяліцца сваімі відэа са Свабодай, лістуйце на rferl.minsk@gmail.com з пазнакай «Такое жыцьцё».
«Свабода» абрала чарговага пераможцу відэарубрыкі «Такое жыцьцё». Лепшым сярод дасланых у рэдакцыю відэа за жнівень-верасень прызнаны ролік «Асіповіцкі райшпіталь» ад Лёвы з Магілёва.
Рубрыка «Такое жыцьцё» — гэта спробы фільмаваць жыцьцё такім, якое яно ёсьць. Разам з карэспандэнтамі Свабоды здымаюць і чытачы нашага сайту. Найлепшыя відэа адзначаюцца прызам.
Невясёлы краявід закінутай будоўлі асіповіцкага раённага шпіталя цяпер ажыўляе толькі посьвіст ветру ды дзіцячыя галасы. Відэа даслаў чытач Лёва з Магілёва. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com — аўтары найлепшых дасланых відэа атрымаюць HD-камэру ў падарунак.
Берасьцейская вуліца Савецкая цяпер пешаходная, са старымі ґазавымі ліхтарамі. Штодня іх запальвае адзін і той жа адмысловы чалавек. І рэтра-цырымонія, і сам ліхтаршчык вельмі папулярныя сярод месьцічаў і гасьцей Берасьця. Даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com.
Грэка-каталіцкую капліцу, якая знаходзіцца на гарадзкіх каталіцкіх могілках Магілёва, асьвяцілі ў 1996 годзе. Рамантавалі яе мясцовыя ўніяты талакой. Яна застаецца пакуль адзіным асяродкам ўніяцтва на Магілёўшчыне. Усяго на Беларусі паводле розных ацэнак ад 3 да 10 тысячаў вернікаў-уніятаў.
Музыка-аматар сьпявае і нагадвае пра маральныя каштоўнасьці мінакам на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com.
Канстанцін і Алена Кляўчэні зь вёскі Будча Ганцавіцкага раёну вырошчваюць каля паўгектара бульбы. Пэнсіянэры гадуюць чацьвёра сьвіней і парасят. Кормяць іх таксама бульбай. Рубрыка «Такое жыцьцё» — здымаюць карэспандэнты Свабоды, здымайце і вы! Скантактавацца з рэдакцыяй можна праз электронную пошту rferl.minsk@gmail.com
Ад траўня кожныя выходныя частка менскай вуліцы Карла Маркса пераўтвараецца ў вольную мастацкую пляцоўку. Тут ня езьдзяць машыны, а гуляюць людзі, выступаюць акторы, граюць музыкі. У мінулыя выходныя можна было пасьпяваць песьні разам з музыкамі праекту «CityZen» і патанчыць з «Real Jazz Band».
У чацьвер 9 жніўня на стадыёне «Энфілд Роўд» у Ліверпулі футбалісты «Гомеля» зноў згуляюць з «чырвонымі». Пачатак ТБ-трансляцыі — 22-00. Тыдзень таму дома беларусы саступілі 0:1. Відэа таго вечара — ад чытачкі Ларысы Ш. з Гомеля. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!
Больш як на кілямэтар расьцягнулася аўтамабільная чарга на ўезд ва Ўкраіну зь Беларусі ў памежным пропуску «Новая Гута». У чаканьні памежнага й мытнага дагляду турысты зь Беларусі, Расеі, Прыбалтыкі марнуюць па 4-5 гадзінаў. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!
Па выніках чэрвеня-ліпеня лепшым стала відэа «Сабака возіць інваліда» ад Уладзімера Б. з Горадні — аўтар атрымае невялікую HD-камэру ў падарунак.
Майстар народнай творчасьці Валянціна Канстанцінаўна Ўласік са Стоўбцаў славіцца сваімі вясельнымі караваямі. А яшчэ складае вершы — пра вясельле, маладых і сам каравай. Замаўляць караваі на вясельлі ў Стоўбцы прыяжджаюць ня толькі з усяе Беларусі, але і з Варшавы ды Масквы.
Рака Прыпяць нечакана стала для жыхароў Гомельшчыны маладаступнай. Яе, па сутнасьці, прыватызавалі: адну частку — Нацыянальны парк «Прыпяцкі», іншую — таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Тарока». Цяпер, напрыклад, жыхару Петрыкава альбо вёскі Дарашэвічы пасядзець так проста з вудай на беразе Прыпяці ня ўдасца: трэба плаціць. Ніжэй па цячэньні — 60 тысяч за суткі, вышэй — 150 тысяч рублёў.
Канадзкія беларусы сёлета ладзілі Купальле на базе адпачынку «Слуцак», за 250 км на поўнач ад Таронта, на беразе возера Манітоўвабінг. Вогнішча купальшчыкам запаліць не дазволілі зь меркаваньняў пажарнай бясьпекі (адсутнасьць дажджоў на працягу некалькіх тыдняў). Даслаць відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com
Відэа зьнятае раніцай 6 ліпеня на вуліцы Дамброўскага ў Горадні чытачом нашага сайту Ўладзімерам Б. Даслаць свае відэа ў рэдакцыю можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com. Аўтары найлепшых ролікаў атрымаюць невялікую HD-відэакамэру ў падарунак.
У рубрыцы «Такое жыцьцё» — відэа, зьнятае раніцай 6 ліпеня на вуліцы Дамброўскага ў Горадні чытачом нашага сайту Ўладзімерам Б.
У ноч з 6 на 7 ліпеня традыцыйна адсвяткавалі Купалле ў мастака Алеся Пушкіна. Чытач нашага сайту Пятро даслаў два відэаролікі са сьвяткаваньня.
Відэарубрыку «Такое жыцьцё» разам робяць журналісты «Свабоды» і чытачы нашага сайту. Аўтары найлепшых з дасланых у рэдакцыю ролікаў атрымліваюць падарунак — HD-відэакамэру. Уладальнік наступнага прызу будзе вызначаны па выніках двух месяцаў — чэрвеня і ліпеня.
Гэтага хлопца з гітарай можна часта сустрэць у віцебскім дызелі-цягніку па дарозе на Воршу ці на Полацак. Аляксей Нябоська не прафэсыйны музыка, скончыў толькі чатыры клясы музычнае школы, але й тое прыдалося: зарабляе грошы сьпевамі, бо пакуль яшчэ студэнт. Зьбірае грошы, каб выдаць аўдыёдыск свайго гурта «Навальніца». «Пасажыры ня дужа слухаюць песьні на беларускай мове», — кажа Аляксей, але час ад часу усё ж сьпявае па-беларуску.
Гэтага хлопца з гітарай можна часта сустрэць у віцебскім дызелі па дарозе на Воршу ці на Полацак. Студэнт Аляксей Нябоська такім чынам зьбірае грошы на аўдыёдыск свайго гурта «Навальніца». «Пасажыры ня дужа любяць песьні на беларускай мове», — кажа ён, але тым ня менш часам спявае і па-беларуску.
30 траўня 1999 году на ўваходзе на станцыю мэтро «Няміга» загінулі 53 чалавекі. Цісканіна ўзьнікла пасьля таго, як з канцэрту пад адкрытым небам людзі пабеглі ў мэтро хавацца ад навальніцы. Сёньня моладзь не саромеецца «тусавацца» па мемарыялу памяці. Адправіць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com
Дзесяткі маладзёнаў, дамовіўшыся праз сацыяльную сетку «Вконтакте», зьбіраюцца штопятніцы ля гарадзкога палаца культуры Гомеля, каб папрактыкавацца пад музыку ў сучасных танцах. Прыяжджаюць і хлапцы з суседніх райцэнтраў — у прыватнасьці, з Добруша.
Мястэчка Семежава Капыльскага раёну ад старой Варшаўска-Маскоўскай шашы — усяго за 2 кілямэтры. У 1920 годзе жыхары Семежава й суседняй вёскі Грозава склалі аснову 2-га Грозаўскага палка 1-й Слуцкай брыгады стральцоў, якая бараніла незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Таму вёску часам называюць «гарнізонам». Аднак гэтая старонка беларускай гісторыі мала вядомая нават цяперашнім жыхарам Семежава. Пра аграгарадок — ведаюць, пра Слуцкае паўстаньне — не.
У 1920 годзе жыхары Семежава й суседняй вёскі Грозава, што на Капыльшчыне, склалі аснову 2-га Грозаўскага палка 1-й Слуцкай брыгады стральцоў, якая бараніла незалежнасьць БНР. Таму вёску часам называюць «гарнізонам». Аднак гэтая старонка гісторыі мала вядомая цяперашнім жыхарам Семежава.
Кожныя выходныя Іван Фёдаравіч грае на гармоніку каля аршанскага кірмашу. Кажа, што болей дзеля прыемнасьці, чым дзеля грошай: добра, калі за суботу ці нядзелю назьбіраецца пад 30 тысяч. І сьмяецца: «Музыка — мая прафэсія, а зваць мяне — кампазытар Бах!» Даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com.
1 чэрвеня з нагоды Міжнароднага дню абароны дзяцей адбыўся флэшмоб у парку Горкага ў Менску — некалькі дзесяткаў мамаў разам кармілі грудзьмі сваіх малых дзяцей.
Відэасэрыял «Такое жыцьцё» — гэта пошук кадраў, якія гавораць самі за сябе. Мы здымаем яго разам з чытачамі сайту «Свабоды» і штомесяц вызначаем найлепшы дасланы ў рэдакцыю ролік. Пераможцам травеньскага адрэзку стаў сюжэт «Горы бульбы на гарадзкім сьметніку ў Крупках». Аўтар атрымае ў падарунак фліп-камэру.
«Парк 30-годзьдзя УЛКСМ» знаходзіцца на прамысловай ускраіне Віцебску. Гэта адно з трох месцаў на ўвесь горад, дзе ўлады прапануюць ладзіць масавыя акцыі. Бацькі не рызыкуюць шпацыраваць з маленькімі дзецьмі далёка ад уваходу ў парк: там і незачыненыя каналізацыйныя люкі, і сьмецьце, і рызыка сустрэцца з агрэсіўнай кампаніяй выпівох.
У Магілёве ўсё болей моладзі выпрабоўвае сябе ў экстрымальнай забаве пад назвай «роупджампінг» — скачках з вышыні на страховачным тросе. Вынаходніцтва амэрыканскага альпініста Дэна Османа, як заяўляюць маладзёны, надае іх жыцьцю вастрыні і адрэналіну.
У Магілёве ўсё болей моладзі выпрабоўвае сябе ў экстрымальнай забаве пад назвай «роупджампінг» — скачках з вышыні на страховачным тросе. Вынаходніцтва амэрыканскага альпініста Дэна Османа, як заяўляюць маладзёны, надае іх жыцьцю вастрыні і адрэналіну. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!
Чытач нашага сайту Пятро Б. даслаў ў рубрыку «Такое жыцьцё» відэа, запісанае ў першай дэкадзе траўня на гарадзкім сьметніку ў Крупках (Менская вобласьць). На здымках — горы леташняй папсаванай бульбы, якая не перажыла зіму.
Чытач нашага сайту Пятро Б. даслаў відэа, запісанае ў першай дэкадзе траўня на гарадзкім сьметніку ў Крупках (Менская вобласьць). На здымках — горы леташняй папсаванай бульбы, якая не перажыла зіму. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!
У каталіцкай парафіі Маці Божай Ружанцовай у менскім мікрараёне Лошыца ў выходныя адбылося сьвята Першай Камуніі. З рук настаяцеля Генадзя Кухарэвіча Цела Хрыстова ў выглядзе аплатак — кавалачкаў белага хлеба — упершыню ў жыцьці прынялі 12 дзяцей.
Загрузіць яшчэ