Такое жыцьцё: Студэнт-юрыст зарабляе сьпевамі ў цягніку
Гэтага хлопца з гітарай можна часта сустрэць у віцебскім дызелі па дарозе на Воршу ці на Полацак. Студэнт Аляксей Нябоська такім чынам зьбірае грошы на аўдыёдыск свайго гурта «Навальніца». «Пасажыры ня дужа любяць песьні на беларускай мове», — кажа ён, але тым ня менш часам спявае і па-беларуску.