"Хаваць палітычныя рэпрэсіі за крымінальнымі абвінавачаньнямі — тыповая звычка рэпрэсіўных рэжымаў", — гаворыцца ў заяве "Мэмарыялу".
5 верасьня праваабаронцы ў Кіргізстане, Расеі і Швэцыі пікетавалі беларускія амбасады з патрабаваньнямі вызваліць старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Месяц знаходжаньня пад арыштам кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта FIDH Алеся Бяляцкага быў у шэрагу краінаў адзначаны акцыямі салідарнасьці. Чаму яны не адбыліся ў Беларусі?
5 верасьня спаўняецца месяц з моманту арышту ў Менску кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
Хадайніцтва аб вызваленьні з-пад варты старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага падпісаў адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэклярацыя правоў чалавека Стэфан Эсэль.
Адвакат Алеся Бяляцкага перадаў ва Ўпраўленьне дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менску і Менскай вобласьці 816 хадайніцтваў аб зьмене меры стрыманьня свайму падабароннаму.
Італьянскі парлямэнтар Матэа Мэкачы, які ачольвае камітэт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў справах дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаньнях, заклікаў беларускія ўлады неадкладна спыніць перасьлед беларускіх праваабаронцаў, уключаючы Алеся Бяляцкага.
"Бяляцкі невінаваты і, адпаведна, ён павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены з-пад арышту", — гаворыцца ў заяве, якую падпісалі прадстаўнікі 50 грамадзкіх арганізацыяў.
Як раней чакалася, Генэральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмэт дэнансаваў пагадненьне зь Беларусьсю з 2002 году аб спрашчэньні зносін пракурораў па аказаньні прававой дапамогі, паведамілі сёньня польскія СМІ.
Вядомыя чэскія грамадзкія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвамі за Алеся Бяляцкага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў падаў скаргу ў Менскую гарадзкую пракуратуру, каб адмяніць пастанову ўпраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ў Менскай вобласьці і Менску, якое не задаволіла ягонае хадайніцтва аб вызваленьні Алеся Бяляцкага пад асабістую заруку.
Артак Кіракасян, генэральны сакратар Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, напісаў адкрыты ліст беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Артыкул з такім назовам зьявіўся ў літоўскай газэце Lietuvos žinos. Аўтар Раса Калінаўскайце працягвае дасьледаваць тэму наяўнасьці ў справе Алеся Бяляцкага прыватных інтарэсаў некаторых літоўскіх юрыстаў і бізнэсоўцаў.
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў не задаволіў хадайніцтва праваабаронцы Паўла Левінава з асабістай зарукаю аб вызваленьні Алеся Бяляцкага.
Cупрацоўнікі Берасьцейскай мытні правялі мытны дагляд жонкі Алеся Бяляцкага Натальлі, якая вярталася з Польшчы.
25 жніўня працягваліся допыты сяброў праваабарончага цэнтру "Вясна" па справе Алеся Бяляцкага. Алену Лапцёнак дапыталі ў Менску, а Віктара Сазонава ў Горадні.
Ва ўпраўленьні Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці дапыталі сябра Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алену Лапцёнак.
Раніцай 25 жніўня гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў быў выкліканы ў мясцовую ўправу Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
Гарадзенскі праваабронца Віктар Сазонаў павінен зьявіцца на допыт у якасьці сьведкі па справе супраць Алеся Бяляцкага.
Спікер Сэйму Польшчы Гжэгаж Схэтына прыняў сёньня ў парлямэнце жонку Алеся Бяляцкага Натальлю. У часе прэсавай канфэрэнцыі Схэтына заявіў, што арышт беларускага праваабаронцы адбыўся таксама “па віне польскага боку”.
23 жніўня ў Менску спэцназаўцы затрымалі праваабаронцаў, якія на Кастрычніцкай плошчы правялі акцыю «Свабоду Алесю Бяляцкаму!». Сёньня ж у Цэнтральным судзе быў аштрафаваны сын Алеся Бяляцкага Адам-Дамінік, якога затрымалі падчас акцыі «Стоп-бэнзін» 22 жніўня.
Рамунас Богданас, аглядальнік парталу delfi.lt, аналізуе дэталі "справы Бяляцкага" і прыходзіць да высновы, што чыноўнікі, адказваючы на запыт аб рахунках кіраўнікоў "Вясны", выйшлі за прававыя межы.
У Магілёве затрыманы актывісты Павал Варашылаў, Яўген Лужкоў ды незалежная журналістка Аліна Скрыбунова. Цяпер яны знаходзяцца ў Ленінскім адзьдзеле міліцыі Магілёва.
Праваабаронцы на Кастрычніцкай плошчы Менску правялі акцыю салідарнасьці з Алесем Бяляцкім. Яны раздавалі ўлёткі з заклікам падпісаць паручальніцтва за зьняволенага Бяляцкага. Удзельнікаў акцыі затрымалі.
З заяўкай у Чыгуначны райвыканкам зьвяртаўся віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік. Ён прасіў дазволу правесьці імпрэзу ў вызначаным уладамі месцы — у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, але яму адмовілі.
Аўтамабіль, якім кіраваў сын Алеся Бяляцкага Адам, спыніўся на скрыжаваньні непадалёк ад плошчы Перамогі.
Улады забаранілі пікеты ў абарону арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якія плянавалася правесьці 22 жніўня ў 18 гарадах. Сябры праваабарончага цэнтру "Вясна" працягваюць збор паручальніцтваў за зьмену меры стрыманьня Бяляцкаму.
Пасьля скандалу зь перадачай дадзеных Беларусі неабходна паляпшаць каардынацыю паміж дзяржаўнымі ўстановамі, заявіла ў панядзелак прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
Зьвяз Беларусаў Польшчы (Związek Białorusinów w Polsce) правёў акцыю салідарнасьці з Алесем Бяляцкім у цэнтры Варшавы.
Прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс стварыў рабочую групу для ацэнкі абставінаў выдачы афіцыйнаму Менску банкаўскіх дадзеных кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Упраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі па Менскай вобласьці і Менску адмовіла ў задавальненьні хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня адносна Алеся Бяляцкага.
Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Адзіночанка і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 22 жніўня пікеты ў падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша паўторна падаў заяўку на правядзеньне пікету за вызваленьне Алеся Бяляцкага.
Прэзыдыюмы дзьвюх камісій польскага парлямэнту, Камісіі па замежных справах і Камісіі па сувязях з палякамі за мяжой, заклікаюць польскі ўрад выказаць большую салідарнасьць зь беларускім грамадзтвам.
18 жніўня кіраўніца дэпартамэнту міжнароднага права Міністэрства юстыцыі Літвы Аўшра Бярнацене звольнілася па ўласным жаданьні. Яе заяву аб звальненьні міністар юстыцыі Рэмігіюс Шымашус знайшоў, калі вярнуўся з сустрэчы з прэзыдэнтам Літвы Далёй Грыбаўскайце.
Пра гэта стала вядома падчас сумеснага закрытага пасяджэньня камітэтаў сэйм Польшчы па міжнародных справах і па сувязях з палякамі замежжа, якое прайшло напярэдадні і было прысьвечана скандалу з выдачай беларускім уладам інфармацыі аб банкаўскім рахунку праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце не патрабуе асабістай адказнасьці міністра юстыцыі Рэмігіюса Шымашуса за тое, што яго міністэрства перадало інфармацыю пра банкаўскія рахункі беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Яна заклікала міністра жорстка і неадкладна ацаніць узровень адказнасьці службовых асоб, якія накіравалі інфармацыю афіцыйнаму Менску.
Муж чыноўніцы Міністэрства юстыцыі Літвы Аўшры Бярнацене, якая прымала канчатковае рашэньне аб перадачы інфармацыі пра Алеся Бяляцкага, мае адвакацкую кантору ў Беларусі.
“Gazeta Wyborcza” друкуе ліст шасьцёх айцоў-заснавальнікаў “Салідарнасьці”: "“Мы не дазволім, каб праз невуцтва дзяржаўнага воргану ў вязьніцу кідалі людзей, якія змагаюцца за свабоду”.
17 жніўня а 21-й гадзіне паводле менскага часу ў польскім парлямэнце адбылося сумеснае паседжаньне камісіяў у міжнародных справах і ў справах сувязі з палякамі за мяжой, у якім узяў удзел генэральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмэт.
Два тыдні праваабаронца Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад вартай. Першамайскі суд Менска 16 жніўня не задаволіў скаргу адваката аб зьмяненьні меры стрыманьня. У той жа час працягваецца кампанія салідарнасьці — сотні грамадзянаў Беларусі і вядомыя грамадзкія дзеячы сьвету пішуць паручальніцтвы за праваабаронцу.
Літоўскія дзяржслужбоўцы, якія зрабілі памылку і выдалі афіцыйнаму Менску інфармацыю пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага, павінны ўзяць на сябе адказнасьць, заявіла сьпікер Сэйма Літвы Ірэна Дзягуцене.
16 жніўня суд Першамайскага раёна Менска адхіліў скаргу адваката Алеся Бяляцкага на абраную меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.
Некалькі дзясяткаў актывістаў кіргіскай грамадзкай арганізацыі «Грамадзяне супраць карупцыі» пікетавалі сёньня беларускае пасольства ў Бішкеку.
Міністэрства замежных справаў Чэхіі абвяргае чуткі аб перадачы банкаўскай інфармацыі аб беларускіх апазыцыйных палітыках і грамадзкіх актывістах Беларусі.
Падатковая інспэкцыя Літвы дапамагае КДБ Беларусі сачыць за сваімі грамадзянамі. Толькі сёлета Беларусь папрасіла інфармацыю аб фінансавых апэрацыях у Літве 12 асобаў. Ніводнага разу літоўцы не адмовіліся дапамагчы афіцыйнаму Менску.
У Горадні, Баранавічах і Бярозаўцы мясцовыя ўлады не дазволілі правесьці пікеты салідарнасьці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязьнямі.
З васьмі атрыманых у гэтым годзе запытаў на атрыманьне прававой дапамогі і раскрыцьцё фінансавай інфармацыі Міністэрства юстыцыі задаволіла два. Літва перадала Менску інфармацыю пра Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча.
У Польшчы генэральная пракуратура ўжо назвала асобаў, вінаватых у перадачы беларускаму боку дадзеных аб банкаўскіх рахунках беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, гэтыя асобы вызваленыя ад сваіх пасадаў. А якая сытуацыя ў Літве?
Ініцыятыву падпісаньня адмысловай «Беларускай дэклярацыі» палітычнымі лідэрамі Польшчы і справу Алеся Бяляцкага камэнтуе эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Загрузіць яшчэ