Сьпікер сэйму Польшчы Гжэгаж Схетына лічыць неабходным прыцягнуць да адказнасьці асоб, вінаватых у перадачы польскай пракуратурай афіцыйнаму Менску інфармацыі аб рахунках беларускіх праваабаронцаў.
Прадстаўнікі беларускіх арганізацый у Польшчы будуць патрабаваць ад генэральнага пракурора пакараць вінаватых у выдачы дакумэнтаў беларускаму боку, а таксама спыненьня дзеяньня дамовы аб прававой дапамозе паміж Польшчай і Беларусьсю.
Па стане на 17 гадзіну 15 жніўня сабрана каля 400 паручальніцтваў у падтрымку вызваленьня старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
Прэм'ер Літвы Андрус Кубілюс называе сытуацыю, калі Мін'юст Літвы перадаў афіцыйнаму Менску банкаўскія дадзеныя праваабаронцы Алеся Бяляцкага, непаразуменьнем, аб якім даводзіцца шкадаваць.
У сувязі з выдачай Варшавай Менску банкаўскай інфармацыі пра Алеся Бяляцкага, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі разаслаў лідэрам вядучых польскіх палітычных партый праект гэтак званай Беларускай дэклярацыі.
Алесю Бяляцкаму выстаўлена абвінавачаньне ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры і ўхіленьне ад платы падаткаў. Куды ішлі тыя прыбыткі, якія Бяляцкі нібыта ўтойваў?
Леанідас Донскіс, літоўскі філёзаф, грамадзкі дзяяч, дэпутат Эўрапарлямэнту, член Падкамітэту правоў чалавека ЭП, зьмясьціў у літоўскай газэце Verslo žinios камэнтар, прысьвечаны рэху справы Бяляцкага ў Літве.
У ноч з 14 на 15 жніўня ў Беларусь не ўпусьцілі польскага дэпутата Эўрапарлямэнту Марэка Мігальскага. Пра гэта паведамляе польскае агенцтва РАР.
Тэрмін утрыманьня Алеся Бяляцкага пад вартай падоўжаны яшчэ на два месяцы, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на праваабаронцу Тацьцяну Равяку.
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнт FIDH Алесь Бяляцкі пасьля прад'яўленьня абвінавачаньня застаецца пад вартай. Навошта ўладам новы палітвязень?
З 10 жніўня пачалася праверка сыстэмы выдачы візаў, міжведамасная працоўная група аналізуе ўсе аспэкты і ў бліжэйшы час зробіць усе захады, каб пазьбегнуць рызыкі трапіць ў шэнгенскую зону непажаданым асобам.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных адказаў на ўчорашнюю заяву МЗС Польшчы адносна выдачы Менску інфармацыі пра рахунак Алеся Бяляцкага.
12 жніўня прыкладна а 17-й гадзіне ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Алесю Бяляцкаму выстаўлена абвінавачаньне па частцы 2 артыкула 243 — утойваньне прыбыткаў у асабліва буйных памеры. Сума прыбыткаў не паведамляецца. Мера стрыманьня застаецца тая ж самая — пад вартай.
Першыя зьвесткі пра знаходжаньне праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў сьледчым ізалятары атрымала ягоная жонка Натальля Пінчук. Ліст з-за кратаў Алесь Бяляцкі адправіў 8 жніўня. У лісьце праваабаронца распавядае пра тое, як яму даводзіцца прызвычайвацца да турэмнага рэжыму.
МЗС Літвы паведаміла, што віцэ-міністру юстыцыі Беларусі Але Бодак шэнгенскую візу выдалі памылкова. Літоўскія дыпляматы кажуць, што трэба тэрмінова закрываць дзіркі ў сыстэме выдачы віз ня толькі ў Літве, але і на ўсёй прасторы Шэнгенскага пагадненьня.
12 жніўня а 16.30 чакаецца прад'яўленьне абвінавачаньня арыштаванаму старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму. Праваабаронцы апасаюцца рэпрэсій пасьля выдачы рахункаў польскім бокам.
Грамадзкія актывісты Мазыра замовілі ў райвыканкаме 5 пікетаў у абарону Алеся Бяляцкага, Мікіты Ліхавіда і ўсіх іншых палітычных рэпрэсаваных у Беларусі. Вядзецца таксама збор паручальніцтваў за кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна".
Арганіазцыя заявіла пра гэта 11 жніўня, далучыўшыся да пэтыцыі міжнародных праваабарончых арганізацый за неадкладнае і безумоўнае вызваленьне кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага.
Генэральны пракурор Польшчы распачаў службовае расьсьледаваньне, хто вінаваты ў выдачы рахункаў Алеся Бяляцкага беларускім уладам: існуючыя працэдуры ці канкрэтныя чыноўнікі.
Міністэрства замежных спраў Чэхіі правярае інфармацыю аб перадачы чэскім бокам афіцыйнаму Менску банкаўскіх дадзеных беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
"Выбачаюся ад імя Рэчы Паспалітай", — напісаў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў адной з сацыяльных сетак з прычыны раскрыцьця Польшчай менскім уладам рахункаў беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Намесьніцу міністра юстыцыі Беларусі Алу Бодак не пусьцілі ў Літву. У пасольстве Літвы ёй выдалі літоўскую візу, але дакумэнт на мяжы анулявалі. Літоўскія памежнікі таксама не пусьцілі судзьдзю Вярхоўнага суду Аляксея Рыбакова, які раней асудзіў Аляксандра Казуліна.
Беларускія ўлады знайшлі магчымасьць скарыстаць сыстэму міжнародных працэдур і дагавораў аб фінансавых трансакцыях, закліканую спрыяць кантролю над тэрарызмам і злачыннасьцю, для атрыманьня інфармацыі, якую яны затым выкарысталі для рэпрэсій у дачыненьні да ўласных грамадзянаў, гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС Польшчы.
Марцін Басацкі, прэс-прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы: "Мы перасьцерагалі... Але, на жаль, гэтыя перасьцярогі не падзейнічалі ў пракуратуры. Гэта пытаньне да Генэральнай пракуратуры, а не да МЗС."
Польская пракуратура перадала беларускаму боку інфармацыю, датычную арыштаванага старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага. Гэта пацьвердзіў сябра Рады праваабарончага цэнтру "Вясна" Ўладзімер Лабковіч.
Менскі гарадзкі суд сёньня адмовіў Алесю Бяляцкаму, які абскардзіў лютаўскае папярэджаньне Генэральнай пракуратуры за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Польская пракуратура перадала беларускаму боку інфармацыю датычную Алеся Бяляцкага, паведамляе польскае прэс-агенцтва ПАП. Раней беларускі бок зьвяртаўся па такую інфармацыю да польскіх банкаў, але тыя адмовіліся яе даваць. Патрэбную Менску інфармацыю даў адзін з дырэктараў дэпартамэнтаў Генэральнай пракуратуры Польшчы.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch сумесна зь іншымі арганізацыямі накіравала пракурору Менску Мікалаю Куліку пэтыцыю з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед Алеся Бяляцкага і вызваліць яго з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе.
10 жніўня ў цэнтры швэдзкай сталіцы праваабарончая арганізацыя Östgruppen наладзіла акцыю ў падтрымку арыштаванага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Пра гэта паведаміў сёньня міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус, яго словы цытуе партал Delfi.
Камітэт нацыянальнай бясьпекі і абароны Сэйму плянуе пачаць расьсьледаваньне аб садзеяньні Беларусі з боку Міністэрства юстыцыі Літвы, што дапамагло затрымаць праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
Намесьніца міністра юстыцыі Беларусі Ала Бодак накіравалася ў Вільню паводле накіраваньня прэм'ера Міхаіла Мясьніковіча. Камандзіроўка працягнецца да 12 жніўня. Ала Бодак улючана ў сьпіс неўязных беларускіх чыноўнікаў, ухвалены Эўразьвязам.
Скандал, выкліканы выдачай афіцыйнаму Менску інфармацыі аб праваабаронцах, выгадны Расеі, бо паслабляе пазыцыю Літвы ў гісторыі з вызваленьнем былога афіцэра КДБ Міхаіла Галаватава.
Міністэрства юстыцыі Беларусі зьвярнула ўвагу Беларускага Хэльсынскага камітэта на неабходнасьць выкананьня заканадаўства, і, у прыватнасьці, на захаваньне правоў грамадзян краіны і замежных грамадзян на атрыманьне поўнай, дакладнай і аб'ектыўнай інфармацыі.
Вядомая іранская праваабаронца і юрыст, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі 2003 году Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага.
11 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі на рашэньне суда Цэнтральнага раёну, які адмовіўся задаволіць скаргу Алеся Бяляцкага на папярэджаньне Генпракуратуры Беларусі. <b>15.20</b> Суд адхіліў скаргу Бяляцкага, спаслаўшыся на закон аб грамадзкіх аб'яднаньнях, які забараняе дзейнічаць ад імя незарэгіставанай арганізацыі.
У звароце гаворыцца: "Упэўненыя, што перасьлед Алеся Бяляцкага мае палітычны характар. Заклікаем беларускія ўлады спыніць перасьлед і вызваліць Бяляцкага з-пад арышту".
На падставе інфармацыі, прадстаўленай міністэрствам юстыцыі Літвы, агенцтва навінаў BNS склала храналёгію дзеяньняў у спраў перадачы Літвой інфармацыі аб банкаўскіх дадзеных праваабаронцаў.
Праваабаронцы і грамадзкія актывісты Берасьцейшчыны падалі заяўкі на правядзеньне пікетаў салідарнасьці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім.
Амбасадар Літвы ў Беларусі выбачыўся перад жонкай Алеся Бяляцкага ад імя літоўскага боку. Кіраўніку "Вясны" перадалі ў камэру лекі і сьвежыя газэты. Працягваецца збор паручальніцтваў за вызваленьне яго да суду.
Міністар юстыцыі Літвы Рэмігіюс Шымашус запрасіў на сустрэчу рэдактарку сайту charter97.org Натальлю Радзіну і раскрыў падрабязнасьці “банкаўскага скандалу”. Рэпартаж сп-ні Радзінай апублікаваны на сайце "Хартыі-97".
Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас перадаў жонцы кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук выбачэньні Літвы ў сувязі зь непаразуменьнем, якое прывяло да арышту яе мужа.
Стараста парлямэнцкай фракцыі Саюзу айчыны — Хрысьціянскіх дэмакратаў Літвы Ю.Разма заявіў, што скандал, зьвязаны з прадстаўленьнем дадзеных службам Беларусі, стане горкім урокам для міністра юстыцыі P.Шымашуса.
Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта па замежных справах літоўскага сэйма Эмануэліс Зінгерыс. Ён таксама гарантаваў, што саюзьнікі могуць упэўнена праз Вільню ажыцьцяўляць фінансаваньне беларускай апазыцыі.
МЗС Літвы абяцае бліжэйшым часам аказаць дапамогу беларускай апазыцыі. Калі б Мін'юст, які перадаў дадзеныя аб рахунках беларускіх праваабаронцаў афіцыйнаму Менску, прытрымліваўся нефармальных працэдур, не прыйшлося б прыносіць прабачэньні, адзначае МЗС Літвы.
У Вільні прайшло надзвычайнае закрытае паседжаньне парлямэнцкага камітэту замежных спраў, на якім высьвятлялі абставіны перадачы літоўскім бокам інфармацыі афіцыйнаму Менску пра рахункі беларускіх грамадзянаў.
Грамадзкія актывісты Гомеля замовілі ў гарвыканкаме пікеты ў падтрымку старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па Беларусі Андрэс Хэркель заклікаў беларускія ўлады гарантаваць фізычную і псыхалягічную недатыкальнасьць кіраўніку закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму і пакласьці канец усім формам ціску на праваабаронцаў.
Уплывовы амэрыканскі сэнатар, былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў Джон Маккейн запатрабаваў вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага ды іншых вязьняў сумленьня. Ён таксама заклікаў павялічыць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ