Па дадзеных Міністэрства юстыцыі Літвы, у гэтым годзе розныя беларускія ведамствы значна актывізавалі паляваньне за фінансавымі дадзенымі грамадзянаў. Цягам першых шасьці месяцаў гэтага году было атрымана восем такіх запытаў, хоць у мінулым годзе за той жа пэрыяд — толькі адзін.
З васьмі атрыманых у гэтым годзе запытаў на атрыманьне прававой дапамогі і раскрыцьцё фінансавай інфармацыі Міністэрства юстыцыі задаволіла два. У абодвух выпадках гэта закранула зьвязаных з апазыцыяй дзеячаў. Літва перадала Менску інфармацыю пра Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча. Ажыцьцяўленьне прававой дапамогі адносна іншых запытаў аб прававой дапамозе спынена, сказала DELFI дарадца міністра юстыцыі Літвы Вайда Вінцявічуце.
Яна не ўдакладніла, ці зьяўляюцца апазыцыянэрамі іншыя шэсьць чалавек, фінансавымі апэрацыямі якіх у Літве цікавіцца КДБ Беларусі.
Аднак Міністэрства юстыцыі можа гарантаваць, што больш дадзеных, якія могуць нанесьці шкоду лідэрам апазыцыі, не было перададзена.
«Цяпер вывучаюцца ўсе акалічнасьці гэтага інцыдэнту створанай указам прэм’ер-міністра рабочай групай, у якой удзельнічаюць розныя ўстановы (у тым ліку Міністэрства юстыцыі, Міністэрства замежных спраў, Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі, Генэральная пракуратура). Больш падрабязныя камэнтары мы зможам даць тады, калі рабочая група прадставіць свае высновы», — сказала Вінцявічуце.