Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі гарвыканкам забараніў пікеты ў падтрымку Бяляцкага


Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Адзіночанка і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 22 жніўня пікеты ў падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, арыштаванага за няплату падаткаў у буйным памеры. Аднак гарвыканкам ня даў дазволу на правядзеньне пікетаў.

У адмове старшыня гарвыканкаму Віктар Піліпец спаслаўся на тое, што заяўнікі ня выканалі патрабаваньня, замацаванага ў рашэньні № 299: не заключылі дамовы зь міліцыяй, паліклінікай і спэцаўтапрадпрыемствам на абслугоўваньне пікетаў. Да таго ж праваабаронцы замаўлялі пікеты ля ўнівэрмагу, Цэнтральнага рынку й гандлёвага дома «Рэчыцкі», а выканкам вызначыў месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў на пляцоўцы ля ДК глухіх «Віпра». Праўда, за апошнія сем гадоў гарвыканкам так і не дазволіў ніводнага масавага мерапрыемства — ні ля ДК «Віпра», ні ў якім іншым месцы.

Як паведаміў праваабаронца і юрыст Леанід Судаленка, адмову гарвыканкаму заяўнікі наважаны абскардзіць у судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG