Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас акцыі "Стоп-бэнзін" затрыманы Адам Бяляцкі


Аўтамабіль, якім кіраваў сын Алеся Бяляцкага Адам, спыніўся на скрыжаваньні непадалёк ад плошчы Перамогі.

Кіроўца ўключыў аварыйку і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, паведамляюць праваабаронцы.

Аўтамабіль пагрузілі на эвакуатар, а Адаму Бяляцкаму надзелі кайданкі, пасадзілі ў міліцэйскую машыну з бартавым нумарам 649 і зьвезлі ў невядомым кірунку.

Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч не выключае, што Адам Бяляцкі цяпер знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе і яго затрыманьне зьвязанае з акцыяй. Тэлефоннай сувязі зь ім няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG