Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія дэпутаты за большую салідарнасьць зь беларускім грамадзтвам


Прэзыдыюмы дзьвюх камісій польскага парлямэнту, Камісіі па замежных справах і Камісіі па сувязях з палякамі за мяжой, заклікаюць польскі ўрад выказаць большую салідарнасьць зь беларускім грамадзтвам.

На сёньняшнім пасяджэньні ў Сэйме гэтыя прэзыдыюмы зьвярнуліся да ўраду з просьбай прыпыніць дзеяньне польска-беларускай дамовы аб спрашчэньні зносін пракуратураў абедзьвюх краінаў пры аказаньні прававой дапамогі ў крымінальных справах, паведаміла прэс-агенцтва ПАП.

Паводле дамовы, падпісанай у 2002 годзе, абласныя пракуратуры Беларусі маюць права зьвяртацца па такую інфармацыю напрасткі да акруговых пракуратураў у Польшчы, абмінаючы Міністэрства юстыцыі і Генэральную пракуратуру ў Варшаве.

Польскія дэпутаты, маючы на ўвазе выдачу акруговай пракуратурай у Варшаве банкаўскай інфармацыі пра Алеся Бяляцкага беларускім уладам, хочуць, каб абмен прававой інфармацыяй паміж Польшчай і Беларусьсю зноў стаў цэнтралізаваным, як гэта прадпісвала дамова аб прававой дапамозе з 1994 году.

Адначасова прэзыдыюмы Камісіі па замежных справах і Камісіі па сувязях з палякамі за мяжой заклікалі Польскае тэлебачаньне аказаць большую падтрымку тэлеканалу Белсат, які вяшчае з Польшчы на Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG