"Бяляцкі невінаваты і, адпаведна, ён павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены з-пад арышту", — гаворыцца ў заяве, якую падпісалі прадстаўнікі 50 грамадзкіх арганізацыяў.
Зварот складаецца з 5 пунктаў.
Некаторыя цытаты:
"Бяляцкі невінаваты і, адпаведна, ён павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены з-пад арышту".
"Прымаючы пад увагу цынічную прапагандысцкую кампанію супраць Алеся Бяляцкага, якая праводзіцца афіцыйнымі беларускімі структурамі, і прадбачачы наступствы прадстаўленьня некаторымі краінамі Эўразьвязу канфідэнцыйнай інфармацыі пра банкаўскі рахунак недэмакратычнаму рэжыму, дзе гэтая інфармацыя была выкарыстаная супраць праваабаронцаў, мы папярэджваем эўрапейскія ўрады, што такая сытуацыя можа быць шмат разоў выкарыстаная супраць іншых дэмакратычных актывістаў".
"Арганізацыі грамадзянскай супольнасьці патрабуюць неадкладнага вызваленьня Бяляцкага з турмы і спыненьня крымінальнай справы супраць яго. Гэты выпадак мае ясна выражаны палітычны кантэкст. Краіны Эўрапейскага Зьвязу павінны падзяліць адказнасьць за лёс Алеся Бяляцкага".
"Дадзены прэцэдэнт таксама павінен быць прыняты пад увагу пры карэктаваньні палітыкі Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да Беларусі як часткі праграмы "Ўсходняга партнэрства".
Кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Бяляцкага затрымалі 4 жніўня.