Месяц знаходжаньня пад арыштам кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага быў у шэрагу краінаў адзначаны акцыямі салідарнасьці. Прынамсі, яны былі заплянаваныя каля амбасадаў Беларусі ў Армэніі, Швэцыі, Літве, Кіргізстане, Украіне і Расеі. Чаму яны не адбыліся ў Беларусі?
У акцыі салідарнасьці ў Маскве ўзялі ўдзел каля 20-ці чалавек. Пікетоўцы ў майках з надпісам "Свабоду Алесю Бяляцкаму!" трымалі плякаты: "Свабоду палітычным зьняволеным!", "Не — палітычнаму перасьледу ў Беларусі!", "Улада зрабіла з праваабаронцаў злачынцаў". Фармат акцыі, аднак, давялося мяняць, сказала праваабаронца Вікторыя Громава.
"Мы атрымалі афіцыйную адмову на паведамленьне аб правядзеньні публічнага мерапрыемства. І нам давялося рабіць адзіночныя пікеты, якія адпаведна нашаму заканадаўству не паведамляюцца. Дзеля таго, каб усе вядомыя праваабаронцы не апынуліся ў РУУС, нам давялося крыху зьмяніць фармат".
Пікет цягнуўся амаль паўтары гадзіны. Затым расейскія праваабаронцы перадалі ў амбасаду свой зварот да беларускіх уладаў, у якім выказалі стаўленьне да арышту Алеся Бяляцкага.
"Сам гэты крымінальны перасьлед нам здаецца абсалютна беспадстаўным. Знаходжаньне Алеся ў турме — абсурд, бо мы ведаем, што каля тысячы чалавек гатовыя паручыцца за яго. І ў сьледзтва няма падстаў не давяраць ні гэтым паручальніцтвам, ні пазыцыі Алеся. Тое, што ён у турме, — прамое наступства таго, што Беларусь не датрымоўвае міжнародныя нормы і стандарты АБСЭ ў галіне абароны праваабаронцаў".
Чаму падобныя акцыі салідарнасьці зь Бяляцкім не праходзілі ў Беларусі? Сябра праваабарончага цэнтру "Вясна" Ўладзімер Лабковіч сказаў:
"Праваабаронцы праводзілі акцыі і нават пікетаваньне ў шмат якіх гарадах Беларусі. Усе пікеты, якія замаўляліся, былі забаронены. У грамадзтве, і мы гэта разумеем, існуе вялікі страх і боязь рэпрэсій. Таму мы не заклікаем людзей да нейкіх вулічных акцый. Мы працягваем нашу кампанію інфармаваньня ў абарону Алеся Бяляцкага. Да дня народзінаў, які будзе ў Бяляцкага ў канцы верасьня, форма вулічнай актыўнасьці ў гарадах Беларусі будзе праяўленая".
Спадар Лабковіч адзначае, што праца "Вясны" працягваецца і ў Беларусі, і на міжнародным узроўні.
"Мы лічым, што перамовы, на якія на мінулым тыдні намякаў Лукашэнка, магчымыя толькі ў выпадку вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Немагчыма весьці нейкія размовы, дыскусіі на тле турэмных камэр і кратаў, пакуль усе палітвязьні ня будуць вызваленыя. Гэта павінна быць нулявая ўмова, пасьля якой могуць пачацца нейкія перамовы пра іншыя пытаньні".
Сябры "Вясны" пакуль не атрымалі адказу на перададзеныя ў дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў 816 паручальніцтваў за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Тым часам сяброў арганізацыі працягваюць дапытваць у якасьці сьведак. На 6 верасьня выклікана ў дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў праваабаронца Тацяна Равяка.