Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Левінаў настойвае, каб Бяляцкаму зьмянілі меру стрыманьня


Павал Левінаў
Павал Левінаў
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў падаў скаргу ў Менскую гарадзкую пракуратуру, каб адмяніць пастанову ўпраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ў Менскай вобласьці і Менску, якое не задаволіла ягонае хадайніцтва аб вызваленьні Алеся Бяляцкага пад асабістую заруку.

Пастанову сьледчай аддзелу папярэдняга расьсьледаваньня УДФР Тацьцяны Касынкінай спадар Левінаў лічыць незаконнай і неабгрунтаванай. Ён кажа, што ў адмове не тлумачыцца, на якой канкрэтна падставе нельга зьмяніць меру стрыманьня для зьняволенага праваабаронцы.

«Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў не раскрывае прычыны адмовы, а толькі канстатуе зьдзейсьнены факт: мера стрыманьня для Алеся Бяляцкага — гэта заключэньне пад варту. Акрамя таго, у пастанове сьледчай не тлумачацца падставы менавіта для гэткай меры стрыманьня і на якой падставе нельга адпусьціць праваабаронцу пад маю асабістую заруку. Асабіста ведаючы Алеся Бяляцкага як прыстойнага і законапаслухмянага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, я ўпэўнены, што ён ня стане хавацца ад органаў крымінальнага перасьледу і суду, а таксама чыніць перашкоды ў расьсьледаваньні крымінальнай справы», — кажа Левінаў.

Зьвяртаючыся ў Менскую пракуратуру, віцебскі праваабаронца падкрэсьлівае, што гатовы несьці матэрыяльную адказнасьць, калі Бяляцкі парушыць правілы зарукі.

Пасьля арышту Алеся Бяляцкага пададзена каля 600 хадайніцтваў беларускіх грамадзянаў і аўтарытэтных замежных дзеячаў, якімі яны гарантуюць, штот Бяляцкі ня будзе ўцякаць ад сьледзтва ў выпадку вызваленьня з-пад варты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG