Міністэрства ўнутраных справаў патлумачыла, што будуць рабіць расейскія паліцыянты ў Беларусі ў часе Эўрапейскіх гульняў і чэмпіянату сьвету па хакеі.
Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Расеі будуць працаваць у Беларусі падчас правядзеньня Эўрапейскіх гульняў 2019 году і хакейнага Чэмпіянату сьвету ў 2021 годзе.
Беларуская фэдэрацыя футболу (АБФФ) выступіла са зваротам да актыўных заўзятараў «па сьлядах інцыдэнтаў падчас верасьнёўскіх матчаў Лігі нацый УЭФА».
Вучань менскага ліцэю пры БДУІР Антон Старыкевіч на турніры па сёгі, які днямі адбыўся ў Празе, пацьвердзіў высокі рэйтынг беларусаў у старажытнай японскай гульні.
Экіпаж лідэра беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргея Вязовіча апярэдзіў расіян на КАМАЗах.
Колькі яму плацяць у берасьцейскім «Дынама», невядома. Аргентынскія СМІ пішуць, што больш за 20 млн даляраў за тры гады. У Мэксыцы, калі верыць аргентынскім СМІ, Марадона заробіць у 10 разоў менш, але за год.
Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваё знаёмства зь біятляністкай Дар’яй Домрачавай.
Пасьля таго, як АМАП вывеў з трыбунаў менскага стадыёну «Дынама» некалькі чалавек за выкарыстаньне бел-чырвона-белымі сьцягамі, фанацкая трыбуна выканала песьню Сяргея Міхалка «Воіны света».
У Менску на стадыёне «Дынама» падчас матчу паміж зборнымі Беларусі і Сан-Марына адбыліся затрыманьні.
Адвакат Дыега Марадоны Матыяс Морла ў інтэрвію аргентынскаму выданьню Popular распавёў пра матывы рашэньня аргентынца пагадзіцца на працу з мэксыканскім клюбам «Дарадас».
Таксама ён крыху бусел — мае крылы адпаведных колераў і чырвоную «дзюбу» на шаломе. Верагодна, «бусьліная» тэма — адсылка да мянушкі каманды «Белыя крылы», якая, у сваю чаргу, адсылае да нарысу «Зямля пад белымі крыламі» Ўладзімера Караткевіча.
Вядомы ў мінулым аргентынскі футбаліст Дыега Арманда Марадона прызначаны галоўным трэнэрам мэксыканскага клюбу другога дывізыёну Dorados de Sinaloa («Дарадас дэ Сіналоа»).
Генэральны дырэктар швэдзкага хакейнага клюбу «Мальмё» Патрык Сыльвэгард заявіў, што клюбу ня мае ніякіх прэтэнзіяў да беларускага «Юнацтва» адносна зьнікненьня рэчаў з гасьцявой распранальні стадыёну, паведамляе «Прессбол».
Дысцыплінарная антыдопінгавая камісія 4 верасьня вынесла рашэньне аб дыскваліфікацыі пяці беларускіх спартоўцаў. Спартовыя вынікі некаторых зь іх ануляваныя.
Мэнэджар хакейнага клюбу «Мальмё» Андзі Фагерстрэм пасьля матчу Лігі чэмпіёнаў зь беларускім клюбам «Юнацтва» зьмясьціў у закрытым твітэр-акаўнце фатаграфіі гасьцявой распранальні і напісаў, што выявіў прапажу ручнікоў, шампуню і чайніка, паведамляе Tut.by.
Адзін з наймацнейшых раварыстаў Беларусі Канстанцін Сіўцоў здаў станоўчую допінг-пробу. Пра гэта паведамляе ягоны цяперашні клюб «Бахрэйн-Мэрыда».
Вокліч «Слава Ўкраіне!», які неўзабавае афіцыйна заменіць вайсковае вітаньне ва Ўзброеных сілах Украіны, зьявіцца і ў футболе — украінская зборная прэзэнтавала новы дызайн формы.
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» прэзэнтуе новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Прэзыдэнт Кантынентальнай хакейнай лігі Дзьмітрый Чарнышэнка заявіў, што ў беларускіх хакеістаў у КХЛ ужо няма статусу легіянэраў.
У ноч на 2 верасьня першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка перамагла пятую ракетку сьвету Петру Квітаву з Чэхіі (7:5, 6:1) і выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.
Берысаўскі футбольны клюб БАТЭ трапіў у групу L у Лізе Эўропы разам з ангельскім «Чэлсі», грэцкім ПАОК і вугорскім «Відзі». Гульні будуць праходзіць з 20 верасьня да 13 сьнежня.
Беларуска Тацьцяна Халадовіч перамагла ў кіданьні дзіды сярод жанчын на штогадовай сэрыі камэрцыйных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы «Дыямэнтавая ліга» ў Цюрыху (Швайцарыя).
Былая жонка чэмпіёна сьвету 1986 году па футболе Дыега Марадоны — Кляўдыя Вільяфанье — абвінавачвае футбаліста ў гвалце і патрабуе кампэнсацыю 1 мільён даляраў.
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» (АБФФ) правядзе 3 верасьня прэзэнтацыю новай формы нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі. Мерапрыемства ладзіцца з удзелам Арт Сядзібы і крамы Symbal.by, якія сёлета прычыніліся да сьвяткаваньня Дня Волі.
Беларус Аляксандар Трыпуць здабыў золата на чэмпіянаце Эўропы па кіданьні кап’я сярод людзей з інваліднасьцю, паведамляе афіцыйны сайт спаборніцтваў.
Мастацтва адпачынку. Адказы і парады.
Сабаленка — трэцяя беларуска, якая выйграла тытул у адзіночным разрадзе.
Арына Сабаленка сустрэнецца з румынкай Сімонай Халеп у фінале буйнога турніру ў ЗША.
Саліст гурту Brutto і шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе Віталь Гуркоў распавёў Свабодзе пра сваю баксэрскую залю, адкрыцьцё якой заплянавана на 15 верасьня.
«Дынама» прайграла ў Санкт-Пецярбурзе мясцоваму «Зэніту» зь лікам 8:1 на карысьць гаспадароў пры тым, што 20 хвілінаў асноўнага часу гуляла ў большасьці, а «Зэніт» праз санкцыі UEFA гуляў без заўзятараў на трыбунах.
З рэзэрвовага фонду кіраўніка Беларусі будзе выдзелена амаль 77 мільёнаў рублёў на падрыхтоўку да Эўрапейскіх гульняў. Адпаведны ўказ № 315 падпісаў Аляксандар Лукашэнка 15 жніўня.
Прэс-служба НАК Беларусі пракамэнтавала заяву нямецкіх калегаў пра магчымы байкот Эўрапейскіх гульняў — 2019.
Падзеі ў Беларусі «непакояць, таму мы будзем і надалей ўважліва сачыць за імі», заявіў прэзыдэнт нямецкага алімпійскага камітэту.
Беларуска Вольга Мазуронак выйграла маратонскую дыстанцыю на чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Бэрліне.
Як паведаміла спартовае выданьне Football.by, Аляксей Шпілеўскі пакінуў пасаду кіраўніка трэнэрскага штабу берасьцейскага футбольнага клюбу «Дынама».
Фатаздымкі паламаных крэслаў пасьля ўчорашняга матчу паміж менскім «Дынама» і расейскім «Зэнітам» даслалі Свабодзе. У адміністрацыі стадыёна пацьвердзілі, што гэта зрабілі расейцы.
Падчас правядзеньня матчу трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы паміж менскім «Дынама» і пецярбурскім «Зэнітам» на тэрыторыі стадыёна «Дынама» ў Менску і прылеглай тэрыторыі затрымана 16 фанатаў.
У горадзе расейскія выкарыстоўвалі піратэхніку, і міліцыя ім ў гэтым не перашкаджала. Але на стадыёне падчас матчу былі затрыманьні.
Увечары 9 жніўня, перад матчам трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы паміж менскім «Дынама» і пецярбурскім «Зэнітам» расейскія футбольныя фанаты прайшліся па цэнтры Менску.
Расейскі алігарх Алішэр Усманаў пагадзіўся прадаць сваю 30-працэнтную долю ў ангельскім футбольным клюбе «Арсэнал».
Украінскі баксэр Аляксандр Усік адхіліў ідэю прысвоіць яму званьне героя краіны за перамогу над расейцам Муратам Гасіевым.
Катар, які будзе прымаць у сябе наступны чэмпіянат сьвету ў футболе ў 2022 годзе, выкарыстоўваў сакрэтныя апэрацыі для дыскрэдытацыі канкурэнтаў у парушэньне правілаў ФІФА. З такой заявай выступіла ў нядзелю, 29 ліпеня, брытанская газэта Sunday Times.
Тысячы грамадзян Нямеччыны, нашчадкі турэцкіх імігрантаў, дзеляцца ў сацсетках скаргамі на «расізм і дыскрымінацыю» з боку прадстаўнікоў тытульнай нацыі — у рамках запушчанай у сацсетках кампаніі пад хэштэгам #metwo.
Падатковая служба Гішпаніі зацьвердзіла пагадненьне, якое вызваліць партугальскага футбаліста Крыштыяну Раналду ад турмы за нявыплату падаткаў.
Устаноўлены бязьвізавы ўезд удзельнікам і гледачам II Эўрапейскіх гульняў. Указ «Аб мерах па падрыхтоўцы і правядзеньню II Эўрапейскіх гульняў 2019 году» падпісаў 24 ліпеня Аляксандар Лукашэнка.
«Навёўшы парадак» у беларускім спорце, Аляксандар Лукашэнка ўзяўся за міжнародны.
«Мне здаецца, гэтая структура ня проста бюракратычная. Там вельмі хутка „бранзавеюць“ людзі», — заявіў прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, які знаходзіцца на сваёй пасадзе 21 год і які нядаўна звольніў міністра спорту за правал у барацьбе з карупцыяй.
Упершыню ў гісторыі беларускага спорту золата сярод жанчын у дысцыпліне пул-10 заваявала 20-гадовая Яна Шут, якая першы раз бярэ ўдзел у дарослай кваліфікацыі — дагэтуль гуляла як юніёрка.
Аляксандр Усік выступае ў вагавой катэгорыі да 90,7 кіляграмаў. Абсалютным чэмпіёнам лічыцца баксёр, які мае тытул чэмпіёна сьвету па ўсіх значных вэрсіях баксёрскіх арганізацый.
Загрузіць яшчэ