Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прадставілі новую форму зборнай па футболе. ВІДЭА

абноўлена

Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.

У арганізацыі мерапрыемства узялі удзел Арт Сядзіба і крама Symbal.by.

​Арнамэнт на форме зборнай Беларусі па футболе зьявіўся ў 2016 годзе, тады ж АБФФ дала зборнай слоган «Каманда пад белымі крыламі». Папярэднія прэзэнтацыі новай формы каманды праходзілі ў гандлёвым цэнтры «Арэна-сіці» і кінатэатры Silverscreen.​

Форма зборнай Беларусі па футболе, 2016 год
Форма зборнай Беларусі па футболе, 2016 год

Асацыяцыю «Беларуская фэдэрацыя футболу» (АБФФ) узначальвае дзейны прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG