Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крылаты бел-чырвона-белы «трансформэр» стаў маскотам футбольнай зборнай Беларусі. ФОТА і ВІДЭА

«Ваяр», маскот (талісман) зборнай Беларусі ў футболе

Беларуская фэдэрацыя футболу прадставіла абноўленага «Ваяра» — «жывы талісман» нацыянальнай зборнай краіны.

«Ваяр» дызайнам нагадвае пэрсанажаў мультфільмаў і фільмаў «Трансформэры», а таксама бусла — мае крылы адпаведных колераў і чырвоную «дзюбу» на шаломе. Верагодна, «бусьліная» тэма — адсылка да мянушкі каманды «Белыя крылы», якая, у сваю чаргу, адсылае да нарысу «Зямля пад белымі крыламі» Ўладзімера Караткевіча. Маскот «узброены» мячом з чырвоным арнамэнтам на лязе.

Папярэдняя вэрсія «Ваяра» была сярэднявечным рыцарам з чырвоным арнамэнтам на дасьпеху. Прычыны зьмены дызайну не паведамляюцца.

Напярэдадні для зборнай прэзэнтавалі новую форму з элемэнтамі нацыянальнага арнамэнту.

У Менску прадставілі новую форму зборнай па футболе. ФОТА

1/14
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Прэзэнтацыя праходзіла на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музэю
2/14 Прэзэнтацыя праходзіла на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музэю
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Футбалісты зборнай Беларусі ў Нацыянальным мастацкім музэі
3/14 Футбалісты зборнай Беларусі ў Нацыянальным мастацкім музэі
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Аўтограф-сэсія падчас прэзэнтацыі формы
4/14 Аўтограф-сэсія падчас прэзэнтацыі формы
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
5/14
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Аўтограф-сэсія падчас прэзэнтацыі формы
6/14 Аўтограф-сэсія падчас прэзэнтацыі формы
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Паўабаронца Станіслаў Драгун
7/14 Паўабаронца Станіслаў Драгун
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Брамнік нацыянальнай зборнай Сяргей Чэрнік
8/14 Брамнік нацыянальнай зборнай Сяргей Чэрнік
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
9/14

Паўабаронца Іван Маеўскі
10/14 Паўабаронца Іван Маеўскі
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
11/14

12/14

Сувэнірная футбольная форма
13/14 Сувэнірная футбольная форма
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Кіраўнік крамы symbal.by і суарганізатар імпрэзы Павал Белавус
14/14 Кіраўнік крамы symbal.by і суарганізатар імпрэзы Павал Белавус
Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» 3 верасьня прэзэнтавала новую форму нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі.
Previous slide
Next slide

Таксама новы дызайн атрымаў аўботус зборнай: цяпер на ім рэклямуецца беларуская відэагульня World of Tanks.

У прэзэнтацыйным відэа «Ваяра» беларусаў запрашаюць падтрымаць зборную ў матчы супраць Сан-Марына, які пройдзе на менскім стадыёне «Дынама» 8 верасьня ў межах Лігі нацыяў — новага турніру UEFA, створанаму на замену таварыскім матчам і ў якасьці аднаго з адборачных этапаў чэмпіянату Эўропы. Зборная Беларусі ў Лізе нацыяў — у найніжэйшай лізе D, у адной групе зь Люксэмбургам, Малдовай і Сан-Марына.

Цяпер зборная Беларусі займае 78-ю пазыцыю з 211 у рэйтынгу FIFA, Сан-Марына — 203-ю, Малдова — 175-ю, Люксэмбург — 85-ю.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG