Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка расказаў, што вучыў Домрачаву бегаць, калі тая была маленькая


Дар'я Домрачава на пераможным фінішы падчас Алімпіяды ў Пхёнчхане
Дар'я Домрачава на пераможным фінішы падчас Алімпіяды ў Пхёнчхане

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваё знаёмства зь біятляністкай Дар’яй Домрачавай.

«Домрачава, калі была маленечкая, пачынала тут. Там яшчэ ёсьць фатаздымкі. Я вучыў яе бегаць і казаў: „Ты будзеш вялікай, калі зробіш гэта, гэта, гэта“. Яна зрабіла », — перадае словы Лукашэнкі «Трыбуна» са спасылкай на праграму «24 гадзіны» на тэлеканале СТВ.

Дарʼя Домрачава — чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. У чэрвені 2018 году яна абвясьціла пра завяршэньне прафэсійнай карʼеры.

Усяго на трох апошніх зімовых Алімпіядах Дар’я Домрачава заваявала чатыры залатыя мэдалі, па адным срэбраным і бронзавым. Была неаднаразовай пераможцай і прызэркай чэмпіянатаў сьвету, Эўропы і ўнівэрсыядаў, яна ўладальніца Кубку сьвету і пяці малых Крышталёвых глёбусаў. Адзіная сярод беларускіх спартоўцаў і адзіная жанчына, узнагароджаная званьнем Героя Беларусі. Мае таксама ордэны Айчыны ІІІ ступені і «За асабістую мужнасьць».

Дарʼя Домрачава нарадзілася ў Менску, але пачала займацца біятлёнам у Расеі, куды пераязжалі яе бацькі. У Беларусь яна вярнулася ва ўзросьце 17 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG