Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускім клюбе Марадоны трэнэр не пратрымаўся паўтара месяца


На матчы берасьцейскага «Дынама» (архіўнае фота)
На матчы берасьцейскага «Дынама» (архіўнае фота)

Як паведаміла спартовае выданьне Football.by, Аляксей Шпілеўскі пакінуў пасаду кіраўніка трэнэрскага штабу берасьцейскага футбольнага клюбу «Дынама».

Паводле інфармацыі Football.by, Шпілеўскі не пакідае клуб, а працягне працаваць у «Дынама» на іншай пасадзе. Верагодна, праца 30-гадовага спэцыяліста будзе цяпер зьвязана з «дынамаўскай» футбольнай акадэміяй.

Прызначылі Шпілеўскага на пасаду толькі 29 чэрвеня. У гэты чацьвер «Дынама» прайграла ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы на выезьдзе кіпрскай камандзе «Апалён» зь лікам 0-4.

Сёлета ў траўні на пасаду прэзыдэнта праўленьня клюбу быў прызначаны знакаміты аргентынскі футбаліст і трэнэр Дыега Марадона.

Прадай БелАЗ, купі Марадону. Адкуль грошы ў берасьцейскага «Дынама»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG