Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з наймацнейшых велагоншчыкаў Беларусі папаўся на допінгу 


Роварная гонка на шашы
Роварная гонка на шашы

Адзін з наймацнейшых раварыстаў Беларусі Канстанцін Сіўцоў здаў станоўчую допінг-пробу. Пра гэта паведамляе ягоны цяперашні клюб «Бахрэйн-Мэрыда».

«Велізарнае расчараваньне. Гэта парушае ўсе асновы нашай каманды што да чысьціні спартоўцаў», — цытуе TUT.by генэральнага мэнэджара клюбу Брэнта Коўпленда.

Кіраўніцтва «Бахрэйн-Мэрыды» заявіла, што адхіляе раварыста ад спаборніцтваў, а ягоны кантракт ня будзе падоўжаны. Гэта першая ў гісторыі станоўчая допінг-проба ў беларускіх мужчынскіх роварных гонках на шашы.

Міжнародны зьвяз раварыстаў удакладняе, што проба была папярэдне заплянаваная, аналізы ўзялі 31 ліпеня. У 36-гадовага Сіўцова знайшлі забаронены прэпарат эрытрапаэтын.

Канстанцін Сіўцоў — адзін з найлепшых беларускіх раварыстаў у гісторыі. Ён неаднаразова трапляў у топ-10 агульнага заліку «Джыра д'Італія», выгульваў у «Туры Джорджыі» і «Туры Харватыі». Два апошнія сэзоны спартовец цярпеў ад сур’ёзных траўмаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG