Усе сродкі ад продажу квіткоў на матч 27 красавіка НФК «Крумкачы» — ФК «Нафтан» будуць пералічаныя сямʼі заснавальніка «Крумкачоў» Юрыя Блінова, які памёр 21 красавіка на экамаратоне ў Гомлі.
Беларускі дуэт у складзе Вікторыі Азаранкі і Арыны Сабаленкі саступіў Эшлі Барці і Саманце Стосур у парным паядынку паўфінальнага матчу Кубка Фэдэрацыі, які адбыўся ў Брысбэне.
У аўстралійскім Брысбэне пачаўся паўфінальны матч тэніснага Кубку Фэдэрацый паміж гаспадынямі кортаў і камандай Беларусі.
Заслужаны трэнэр СССР і БССР, заслужаны дзеяч фізычнай культуры Беларусі, настаўнік алімпійскіх чэмпіёнак Алены Валчэцкай і Вольгі Корбут Рэнальд Кныш памёр у Горадні ноччу 19 красавіка на 87-м годзе жыцьця, паведамляе Hrodna.Life са спасылкай на словы жонкі Кныша Вольгі.
Самы вядомы ўкраінец у беларускім хакеі Аляксандар Мацярухін у інтэрвію Свабодзе расказаў пра сваё стаўленьне да выбараў прэзыдэнта Ўкраіны і вайны на Данбасе, а таксама паразважаў аб праблемах спорту ў суседніх краінах.
Упершыню на матчы такога ўзроўню на табло загарэўся надпіс «No goal. VAR. Offside».
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас канстатаваў, што Эўрапейскія алімпійскія камітэты ня справіліся са сваёй задачай і не змаглі залучыць ніводнага вонкавага спонсара пад ІІ Эўрагульні ў Менску.
Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б’ёрндален расказаў пра свае ўражаньні ад Беларусі ў інтэрвію расейскай журналістцы Марыі Каманднай.
Мэдалёў павінна быць ня менш, чым на мінулых. Тады беларусы ўзялі 10 залатых, 11 срэбных і 22 бронзавыя мэдалі, у мэдальным заліку Беларусь была сёмая.
«Міністэрства моладзі, спорту і турызму Данецкай Народнай Рэспублікі» рэгулярна паведамляе пра ўдзел сваіх спартоўцаў у адкрытых спаборніцтвах у Беларусі. Прадстаўнік Мінспорту Беларусі зьняпраўджвае гэтую інфармацыю.
Аплата паслуг міліцыі на масавых акцыях тычыцца ня толькі мітынгаў, але любых масавых падзей, якія праводзяцца ня ўладамі. У тым ліку спартовых.
У футбольнай лізе для дзяўчат будуць гуляць 60 камандаў з усёй краіны. Дывізіёны будуць насіць імёны выбітных беларусак.
Пра «народнага футбаліста» 1980-х гадоў Аляксандра Пракапенкі, выйшлі кніга, дакумэнтальны фільм і песьня. Ягоны сын Зьміцер, бізнэсовец з ЗША, хоча, каб зьявіліся і помнікі.
Ва Украіне на міжнародным фэстывалі праваабарончага дакумэнтальнага кіно Docudays адбыўся спэцыяльны паказ дакумэнтальнага фільму «Трэнэр. Гульня ў цемры», які зьняла беларуская рэжысэрка, 30-гадовая Вольга Абрамчык.
61-гадовы Ўладзімер Базанаў на безальтэрнатыўнай аснове абраны кіраўніком Беларускай фэдэрацыі футболу (БФФ). Такое рашэньне прыняла справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя арганізацыі 27 сакавіка. Сярод 83 дэлегатаў супраць прагаласаваў адзін чалавек, яшчэ двое ўстрымаліся.
Інтэрвію з наймаладзейшым футбалістам менскага «Тарпэда» Паўлам Кляньнё, які ня толькі добра гуляе ў футбол, але выдатна валодае роднаю моваю, ганарыцца гістарычнымі сымбалямі і зьяўляецца фанам Лявона Вольскага.
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС працягваюць выяўляць факты арганізацыі дамоўленых матчаў у гульнявых відах спорту.
У сакавіку 1969, празь сем месяцаў пасьля таго, як савецкія войскі ўварваліся ў Чэхаславаччыну, зборныя гэтых краін сустрэліся ў Стакгольме на чэмпіянаце сьвету па хакеі. Усе чакалі, што савецкая зборная будзе дамінаваць і на лёдзе.
Пад падазрэньнем ва ўжываньні допінгу два дзясяткі спартоўцаў з васьмі краін сьвету.
Францыя выдала ордэры на арышт двух былых расейскіх лёгкаатлетычных чыноўнікаў у рамках расьсьледаваньня прымяненьня допінгу ў расейскім спорце.
Заўзятары з інваліднасьцю змогуць купіць квіткі на Эўрапейскія гульні ў Менску за 10 адсоткаў ад цаны.
Апошнім часам Беларуская фэдэрацыя футболу (БФФ) аб’ектыўна намагаецца больш ужываць беларускай мовы. Праўда, бываюць і памылкі.
У фінале яны перамаглі чэшак Барбару Крэйчыкаву і Кацярыну Сінякаву 6:3, 6:2.
Фігура сымбаля Эўрагульняў будзе з матэрыялу, які імітуе газон. Яшчэ аднаго Лесіка паставяць на скрыжаваньні вуліцы Прытыцкага зь Менскай кальцавой дарогай.
Малы Крыштальны глёбус Дарʼя Домрачава заваявала ў заліку гонак перасьледу ў Кубку сьвету па біятлёне ў сэзоне 2014/2015 гадоў.
«Тэрмінова зьвяжуся з чалавекам, які рабіў карцінку, хутка выправім. Гэта адбылося памылкова».
«Яны пазбаўляюць нас мэдальных амбіцый, забараніўшы трансфэры, пагражаючы зьняць пункты і ня выдаць ліцэнзію».
Ад 1 чэрвеня 2019 году набудуць моц зьмены ў правілы пра гульню рукой і «натуральнысылюэт», зацягваньне гульні ды іншыя дэталі.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і кітаянка Сайсай Чжэн сталі пераможцамі парнага разраду турніру ў мэксіканскім Акапулька, паведамляе Tribuna.com.
Нацыянальны футбольны стадыён зьбіраюцца пабудаваць у Менску за 180 мільёнаў даляраў. Ён мае зьявіцца на вуліцы Ванеева. Узгодненага архітэктурнага праекту пакуль няма. Свабода падлічыла, што можна было б збудаваць за гэтыя грошы.
Генэральны дырэктар Нацыянальнага алімпійскага стадыёну «Дынама» Васіль Аляксеенка патлумачыў адмову ў правядзеньні сьвяточнага канцэрту на Дзень Волі #БНР101 неабходнасьцю аднаўляць газон.
Старшыня Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі абверг інфармацыю пра запрашэньне расейскага актора Міхаіла Парэчанкава на адкрыцьцё міжнароднай матчавай сустрэчы юніёрскіх зборных.
Каб карміць афіцыйных удзельнікаў Эўрапейскіх гульняў у Менску, закупляюць расейскі папяровы посуд: 700 тысяч талерак і 700 тысяч кубачкаў.
Аляксандар Лукашэнка прыгразіў беларускім хакеістам заробкам 500 даляраў у выпадку правальных гульняў. Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з курсантамі і выкладчыкамі Ваеннай акадэміі.
Сёньня ў Лёндане футбалісты БАТЭ прайгралі «Арсэналу» зь лікам 3:0 і паводле вынікаў двух матчаў не змаглі прабіцца ў 1/8 Лігі Эўропы.
«Сьветлавыя мячы» не расьсякаюць чалавечыя целы на часткі. Гэта проста відовішчнае фэхтаваньне.
Прадстаўнікі Беларусі, Літвы і Польшчы хочуць падаць супольную заяўку на правядзеньне гандбольнага чэмпіянату Эўропы ў 2026 годзе.
Падчас візыту ў Сочы Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі, а таксама Ўладзімір Пуцін згулялі ў хакей у адной камандзе. Аляксандар і Мікалай выйшлі на лёд з аднолькавымі нумарамі 01.
На сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі па гуманітарных пытаньнях 15 лютага Аляксандар Лукашэнка ўзгадаў, што ў часы СССР «усе базы і асноўныя школы» знаходзіліся на тэрыторыі Расеі.
Матч у адказ адбудзецца ў Лёндане праз тыдзень.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў на сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у расейскім курортным горадзе Сочы свайго сына Мікалая. 13 лютага яны ўсе разам каталіся на горных лыжах.
Падчас ІІ Эўрапейскіх гульняў, якія пройдуць 21-30 чэрвеня ў Менску, арганізуюць спэцыяльныя пункты, дзе кожны зможа бясплатна памяняць пачак цыгарэт на сувэнір з эмблемай гэтага спартовага форуму.
Зборная Беларусі выйграла тры першыя матчы жаночага тэніснага турніру супраць зборнай Нямеччыны.
Падчас «Менска лыжні-2019» Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць разьвіцьцём спорту ў школах і ўнівэрсытэтах, паведамляе БелТА.
Але для спартоўцаў топ-узроўню экіпіроўку будуць закупляць у сусьветных вытворцаў, заявіў кіраўнік Беларусі падчас «Менскай лыжні-2019». Ягоныя словы цытуе БелТА.
Другое месца заняла каманда Гарадзенскага аблвыканкама, а трэцяе каманда Савету міністраў, піша БелТА. У камандзе разам з Аляксандрам Лукашэнкай выступалі Дар’я Домрачава, Сьвятлана Канашэнка і Мікалай Лукашэнка.
Прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас распавёў, што незадаволены пошукам спонсараў для правядзеньня ІІ Эўрапейскіх гульняў у Менску, піша прэс-служба Савету Міністраў.
Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала золата чэмпіянату сьвету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Дыр-Вэлі (ЗША), паведамляе Tut.by.
Былы галоўны трэнэр менскага «Дынама» Сяргей Гурэнка ў гутарцы з выданьнем «Прессбол» вярнуўся да падзеяў Лігі Эўропы, калі ягоная каманда пасьля перамогі дома над Санкт-Пецярбурскім «Зэнітам» з лікам 4:0 усяго праз тыдзень прайграла на выезьдзе 1:8.
Загрузіць яшчэ