Героі Лявона Вольскага вітаюць гасьцей на Эўрапейскіх гульнях у Менску.
Саўка:
Беларуская сталіца
Ўся сіяе і іскрыцца -
Тут праходзяць ігры еўрапейскія.
Грышка:
Дзеля большага эфэкту
Перакрылі два праспэкты,
А ўнутры цурчыць усё і пеніцца.
Саўка:
Была ўсё красіва очэнь,
Дажэ лучшэ, чэм у Сочы
На аткрыцьі эціх ігр таржэсьцьвенным.
Грышка:
На трыбунах камандзіры -
Лукашэнкі і Кадыраў,
І дачка Аліева зь Мядзьведзевым.
Саўка:
Прыяжджайце к нам у госьці!
Тут усё ракою льёцца.
І шкварчыць гасьцепрыімства меснае.
Грышка:
Шашлыкі, гарэлка, піва.
Каб напоўніцу маглі вы
Пагрузіцца ў гульні Эўрапейскія.
Шаурма, кебаб і піва,
Каб напоўніцу маглі вы
Пагрузіцца ў гульні Эўрапейскія.