Ад 17 чэрвеня па 2 ліпеня 2019 году рашэньнем ураду Беларусі забаронена вывозіць і ўвозіць на тэрыторыю краіны «крыніцы іанізуючага выпраменьваньня».
Такую пастанову падпісаў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас.
На пэрыяд гульняў МНС прыпыніць выдачу дазволаў на ўвоз-вываз «радыенуклідных крыніцаў I-III катэгорый па ступені радыяцыйнай небясьпекі».
У пастанове тлумачыцца, што яна прынятая, каб папярэдзіць «ядзерны тэрарызм і ядзерныя аварыі ў месцах масавага знаходжаньня людзей».
II Эўрапейскія гульні пройдуць сёлета ў Менску з 21 па 30 чэрвеня.