Галоўны трэнэр футбольнай зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка пакінуў сваю пасаду, паведамляе БелТА.
Такое рашэньне было прынятае 13 чэрвеня на сустрэчы кіраўніцтва Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» (АБФФ) з трэнэрскім складам зборнай.
Рашэньне аб спыненьні супрацоўніцтва паміж трэнэрскім штабам і АБФФ было прынятае пры пагадненьні бакоў.
Ігар Крывушэнка ўзначаліў зборную ў сакавіка 2017 году. Пад яго кіраўніцтвам зборная Беларусі правяла 25 матчаў, атрымаўшы 8 перамог пры 4 нічыіх і 13 паразаў, а таксама выйшла ў паўфінал Лігі нацый у дывізыёне D (супернікамі беларусаў былі Люксэмбург, Сан-Марына і Малдова).
Але ў адборачным турніры да Эўра-2020 зборная пацярпела чатыры паразы: двойчы ад Паўночнай Ірляндыі, па адным разе ад Нямеччыны і Нідэрляндаў.