Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На адкрыцьці Эўрагульняў прысутнічаў прэзыдэнт не прызнанага Менскам Косава Хашым Тачы


Зборная Косава на парадзе спартоўцаў падчас адкрыцьця Эўрапейскіх гульняў, 21 чэрневя 2019
Зборная Косава на парадзе спартоўцаў падчас адкрыцьця Эўрапейскіх гульняў, 21 чэрневя 2019

На адкрыцьці II Эўрапейскіх гульняў у Менску 21 чэрвеня прысутнічаў прэзыдэнт не прызнанага афіцыйным Менскам Косава Хашым Тачы. Як піша БелаПАН, пра яго візыт беларускі бок не паведамляў.

На сайце прэзыдэнта Косава — якое Бялград па-ранейшаму лічыць тэрыторыяй Сэрбіі — гаворыцца, што Тачы прыбыў на цырымонію на запрашэньне прэзыдэнта Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янэза Кацыянчыча, пад чыёй эгідай праходзяць спаборніцтвы.

«Узьняты наш сьцяг побач зь іншымі сьцягамі сьвету ў цэнтры Беларусі стаў нашай першай перамогай. Я ўпэўнены ў посьпеху нашай алімпійскай зборнай», — напісаў Тачы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter.

Твіт, разьмешчаны раніцай 22 чэрвеня, суправаджаецца фатаздымкамі са стадыёну «Дынама», на адной зь якіх Тачы падтрымлівае сваю зборную падчас параду спартоўцаў. Увечары лідэр Косава апублікаваў фатаграфію з спаборніцтваў па дзюдо, на якіх удзельніца ад Косава алімпійская чэмпіёнка-2016 Мэйлінда Кальмэндзі заняла першае месца.

Удзел Косава ў спаборніцтвах сталў прычынай дэмаршу з боку прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча, які прыляцеў на адкрыцьцё Эўрапейскіх гульняў, але на цырымонію не пайшоў. У Менску ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, прэм’ер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG