Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сэрбіі не прыйшоў на адкрыцьцё Эўрапейскіх гульняў, каб ня бачыць сьцяг Косава


Аляксандар Вучыч
Аляксандар Вучыч

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч не прыйшоў на цырымонію адкрыцьця другіх Эўрапейскіх гульняў у Менску ў пятніцу ўвечары, паведамілі агенцтву «РИА Новости» дзьве крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй.

«Першапачаткова яго прысутнасьць на стадыёне меркавалася, аднак у сувязі з удзелам у цырымоніі праходжаньня краін-удзельніц па стадыёне спартоўцаў з Косава пад іх сьцягам сэрбскі лідэр праігнараваў адкрыцьцё», — сказала «РИА Новости» крыніца ў адной з дэлегацый.

Схема рассаджваньня гасьцей, складзеная ўвечары напярэдадні адкрыцьця, таксама сьведчыць аб тым, што ўдзел Вучыча у цырымоніі плянаваўся.

Другая крыніца, якая прысутнічаў на цырымоніі, пацьвердзіла «РИА Новости», што сэрбскі лідэр не прыйшоў.

«Гэта так. Вучыч патлумачыў сваю адсутнасьць на адкрыцьці ўдзелам дэлегацыі з Косава», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Каманда Косава ўдзельнічае ў Эўрапейскіх гульнях, хоць Беларусь і не прызнае афіцыйна незалежнасьць гэтай дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG